Катовіч Іван (Іаан) Антонавіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Дзяржаўная ўстанова культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 65, 66 : фат.

КАТОВІЧ ІВАН (ІААН) АНТОНАВІЧ

Катовіч Іван (Іаан) Антонавіч (1839 — 1915) – вядомы праваслаўны царкоўны дзеяч, гісторык, публіцыст, журналіст і фалькларыст. Магістр багаслоўя (1873).

Іван Катовіч, старэйшы сын протаіерэя Антонія Ануфрыевіча Катовіча, нарадзіўся ў 1839 годзе ў в. Чаравачыцы Кобрынскага павета Гродзенскай губерніі. Атрымаў адукацыю ў Кобрынскім духоўным вучылішчы.

Скончыў Літоўскую духоўную семінарыю, Пецярбургскую духоўную акадэмію.

Выкладаў у Кобрынскім і Віленскім духоўных вучылішчах, Віленскім рэальным вучылішчы. Ужо ў перыяд настаўніцтва выяўляюцца ў І. Катовіча схільнасці да даследчай працы па вывучэнні свайго краю.

Іаан Катовіч служыў у цэрквах Вільні. З 1875 года ён протаіерэй, настаяцель Віленскага Прачысценскага сабора.

У 1869-1903 гг. І. А. Катовіч — рэдактар «Литовских епархиальных ведомостей», у якіх змясціў шмат артыкулаў па царкоўных пытаннях. У артыкулах «Богагалоснік, яго значэнне і выкарыстанне ў народзе» (1866), «Пра праваслаўныя цэрквы ў г. Кобрыне» (1869), «Некалькі слоў пра віленскую Кальварыю і пра наведванне яе праваслаўнымі» (1875-79) ёсць звесткі па археалогіі Беларусі і Літвы.

Іван Антонавіч быў членам Паўночна-Заходняга аддзела Рускага геаграфічнага таварыства.

І. А. Катовіч даследаваў гісторыю распаўсюджвання хрысціянства на Беларусі, праваслаўных храмаў Кобрына, Вільні. Ён удзельнічаў у падрыхтоўцы да друку матэрыялаў для кнігі «Дакументы, якія тлумачаць гісторыю Заходнярускага краю і яго адносіны да Расіі і Польшчы» (1865), а таксама прымаў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы прац 9-га археалагічнага з’езда ў Вільні (1893).

Працы

Котович, Иван Антонович. Слово 7-го ноября 1898 года на заупокойной литургии накануне освящения и открытия памятника графу Михаилу Николаевичу Муравьеву / [Соч.] Кафедр. прот. Иоанна Котовича. — Вильна : тип. Св.-Дух. Братства, 1898. — 10 с.

Котович, И. А. Первоначальная история христианства в нынешнем Северо-Западном крае России до великого литовского князя Ягайлы / И. А. Котович.- СПб., 1873.

Котович, И. А. Историческая записка о Литовской духовной семинарии / И. А. Котович. — Вильна, 1878. — С. 99-100.

Котович, И. А. Слово в день празднования 300-летнего юбилея со времени построения Свято-Духовским братством церкви Св. Духа в г. Вильне / И. А. Котович. — Вильна, 1897.

Аб жыцці і дзейнасці

Катовіч Іван (Іаан) Антонавіч // Асветнікі зямлі Беларускай : энцыклапедычны даведнік. – Мінск, 2001. – С. 223.

Котович Иван (Иоанн) Антонович // Регионы Беларуси : энциклопедия. — В 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. — Минск, 2009. – Кн. 1. — С. 505-506.

Чарапіца, В. Катовіч Іван (Іаан) Антонавіч / Валерый Чарапіца // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. – Мінск, 1997. – Т. 4. – С. 149.

Щавинская, Л. Л. Народная православная книжность в собрании и исследованиях Иоанна Котовича : материалы к спецкурсу «Белорусская народная рукописная книжность XX- XXI вв.» / Л. Л. Щавинская. — Москва-Минск, 2010.

Иоанн Антонович Котович // Кобрин-информ. – 2011. – 21 июля. – С. 28-29.

Иоанн Антонович Котович // Кобрин-информ. – 2011. – 28 июля. – С. 28-29.

Черепица В. Два юбилея в жизни протоиерея Иоанна Котовича / В. Черепица // Гістарычная Брама. — 2004. — № 1. — С. 43.

Черевачицкие Котовичи – священники, деятели культуры и просто люди [Электронный ресурс] // Гістарычная брама. – Рэжым доступу: http://brama. brestregion.com/nomer26/artic05_1.shtml. – Дата доступу: 10.09.2017.