Качурка Васілій Іванавіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Дзяржаўная ўстанова культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 68-70 : фат.

КАЧУРКА ВАСІЛІЙ ІВАНАВІЧ

Качурка Васілій Іванавіч — беларускі навуковец у вобласці сельскай гаспадаркі, доктар сельскагаспадарчых навук (2003), прафесар (2003).

Нарадзіўся 27 верасня 1950 года ў в. Стрыі Кобрынскага раёна. Васілій Качурка скончыў Мінянскую сярэднюю школу.

У 1967 годзе Васілій Качурка паступіў у Беларускую сельска-гаспадарчую акадэмію.

Пасля заканчэння акадэміі В. І. Качурка займаў розныя кіраўнічыя пасады на прадпрыемствах Магілёўскай вобласці. Працаваў галоўным аграномам у адной з найбуйных гаспадарак. Сем гадоў кіраваў эксперыментальнай базай «Пагодзіна» (Гарэцкі раён Магілёўскай вобласці). Працуючы кіраўніком гаспадаркі, абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1983 годзе быў пераведзены на пасаду першага намесніка начальніка абласнога кіравання сельскай гаспадаркі, потым год працаваў у абкаме партыі намеснікам загадчыка сельскагаспадарчага аддзела. З 1985 па 1990 год узначальваў партыйную арганізацыю горада Крычава.

Увосень 1990 года В. І. Качурка прыехаў у Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію выкладчыкам, а ў маі 1991 года яго прызначылі дэканам агранамічнага факультэта. Факультэт быў адным з самых буйных — больш тысячы студэнтаў. 12 гадоў В. І. Качурка быў дэканам агранамічнага факультэта БСХА ў г. Горкі.

У снежні 2002 года Васілій Іванавіч абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Асаблівасці тэхналогіі апрацоўкі высокіх ураджаяў зімавой трыцікале».

Потым паступіла прапанова ўзначаліць ізноў створаны дзяржуніверсітэт у Баранавічах. Дарэчы, БарДУ — першая дзяржаўная навучальная ўстанова, створаная ва ўмовах сувярэннай Беларусі. З 2004 года В. І. Качурка — рэктар Баранавіцкага ўніверсітэта.

Навуковыя працы па распрацоўцы і ўдасканаленню тэхналогіі апрацоўкі зімавой трыцікале. В. І. Качурка — аўтар манаграфіі «Асаблівасці фарміравання ўраджаю збожжа зімовай трыцікале ў залежнасці ад прыёмаў апрацоўкі» (2002).

Васілій Іванавіч Качурка — акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (2005), Міжнароднай акадэміі навук педагагічнай адукацыі (2009), Акадэміі эканамічных навук Украіны (2014).

Узнагароды В. І. Качурка: званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2015); медаль «За працоўныя заслугі» (2009); ганаровыя граматы Савета Міністраў (2000), Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці (2000), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2010), ЦК Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі (2009) і інш.

Аб жыцці і дзейнасці

Кочурко, В. И. Технология хранения, переработки и стандартизация продукции растениеводства : учебное пособие для студентов учреждений высшего образования по агрономическим специальностям / Г. А. Жолик [и др.] ; рец.: В. И. Кочурко, Н. Н. Петюшев. – Минск : ИВЦ Минфина, 2014. – 574 с.

Кочурко, В. И. Технологии и техническое обеспечение производства продукции растениеводства : учебная программа для студентов специальности 1-74 0601 Техническое обеспечение процессов сельскохозяйственного производства / М-во образования Респ. Беларусь, Барановичский гос. ун-т ; [сост. В. И. Кочурко, Д. А. Белов]. – Барановичи : РИО БарГУ, 2014. – 14 с.

Кочурко, В. И. Основы органического земледелия : пособие / В. И. Кочурко, Е. Э. Абарова, В. Н. Зуев. – Минск : Донарит, 2013. – 173 с. : ил.

Кочурко, В. И. Рациональное природопользование и природоохранные технологии на производстве : учеб.-метод. пособие для студентов высш. учеб. заведений / В. И. Кочурко, В. Н. Зуев, С. К. Рындевич. – Барановичи : РИО БарГУ, 2010. – 238 с. : ил.

Кочурко, В. И. Формирование элементов продуктивности и урожайности озимой тритикале в зависимости от предшественников / В. И. Кочурко // Сборник статей Академии наук Польши. — Вып. 538. – Щетин, 2009. – С. 111–117.

Кочурко, В. И. Лекции по технологии возделывания озимых зерновых культур / В. И. Кочурко, А. А. Пугач. – Горки, 2007. – 147 с.

Кочурко, В. И. Роль микроэлементов в формировании урожайности сои / В. И. Кочурко, Е. Э. Абарова // Земледелие. – 2014. – № 8. – С. 30–32.