Біяграфічны нарыс

Віктар УладзімiравiчКраснапрошын нарадзіўся 23 лістапада 1947 года ў горадзе Кобрыне Брэсцкай вобласці. Бацька, Уладзімір Аляксеевіч Краснапрашын, быў ваенна-служачым. Маці, Ганна Мікітаўна, на той момант была хатняй гаспадыняй.
У раннім узросце Віктар разам з сям’ёй пераехаў з Кобрына ў Мар’іну Горку Пухавіцкага раёна, дзе прайшло яго дзяцінства і юнацтва. Вучыўся ў СШ № 2, вельмі любіў матэматыку, паралельна займаўся ў спартыўнай школе лёгкай атлетыкай, стаў кандыдатам у майстры спорту.
Закончыў Мінскі аўтамеханічны тэхнікум (1966), служыў у Савецкай арміі (1966–1969). У 1974 годзе закончыў факультэт прыкладной матэматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Уся працоўная дзейнасць Віктара Краснапрошына звязана з БДУ, дзе ён працуе з 1974 года на пасадах стажора-выкладчыка, асістэнта, дацэнта, загадчыка кафедры.
У 1979 годзе В. У. Краснапрошын абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Математическая киберне-тика»,атрымаў ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук. У 1983 годзе яму прысвоена вучонае званне дацэнта. У 2007 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Теоретические основы и технологии построения систем распознавания по прецедентности» (спецыяльнасць «Теоретические основы информатики»). Доктар тэхнічных навук (2008), прафесар (2008).
Віктар Уладзіміравіч з’яўляецца навукоўцам у вобласці матэматычнай кібернетыкі і інфарматыкі. Кола навуковых інтарэсаў: распазнаванне вобразаў, штучны інтэлект, тэорыя прыняцця рашэнняў, інфармацыйна-камп’ютарныя тэхналогіі. Мае каля 300 навуковых прац, у тым ліку 7 кніг. Адзін з аўтараў манаграфій «Экспертные системы для персональных компьютеров» (1990), «Физические основы дистанционного зондирования» (1991), «Жуан Абелье: художник и время» (2002) і інш. Вынікі яго навуковых даследаванняў дакладваліся на буйных міжнародных канферэнцыях і сімпозіумах.
В. У. Краснапрошын падрыхтаваў 14 кандыдатаў навук. Стажыраваўся ва ўніверсітэтах Германіі, Іспаніі і Фінляндыі. Для правядзення сумесных навуковых даследаванняў і абмену вопытам неаднараова выязджаў ва ўніверсітэты Германіі, Іспаніі, В’етнама.
Сіламі арганізаванай ім навукова-даследчай лабараторыі «Информационные технологии и компьютерная графика» на працягу шэрагу гадоў выконваюцца праекты па найваж-нейшых навукова-тэхнічных праграмах Расіі і Беларусі, у тым ліку: «Научные основы информационных технологий и систем», «Защита от чрезвычайных ситуаций», «Триада», «Космос – НТ», «Информатика и космос», «Мониторинг», «Недра» і інш. Распрацаваныя сістэмы ўкаранёны ў розныя арганізацыі і прадпрыемствы Рэспублікі Беларусь. Інтэлектуальная камп’ютарная сістэма «Орта-Эксперт» выкарыстоўвалася медыцынскай службай зборнай каманды Беларуси пры падрыхтоўцы і непасрэдна ў перыяд правядзення Алімпійскіх гульняў у Пекіне.
Сёння Віктар Уладзіміравіч Краснапрошын — загадчык кафедры інфармацыйных сістэм кіравання факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ. З’яўляецца замежным акадэмікам Іспанскай Каралеўскай Акадэміі эканомікі і фінансаў, акадэмікам Еўрапейскай Акадэміі дактароў. Член кіраўнікоў саветаў міжнародных навуковых асацыяцый (AEDEM, AMSE, SIGEF), Дзяржаўнага экспертнага савета Рэспублікі Беларусь па інфарматызацыі, вылічальнай тэхнікі і інфармацыйных тэхналогіях, экспертнага савета фонду фундаментальных даследаванняў НАН Беларусі па інфарматыцы, экспертнага савета ВАК Рэспублікі Беларусь па тэхнічных навуках, савета па абароне доктарскіх дысертацый. Член рэдкалегій айчынных і замежных навуковых выданняў: «Вестник БГУ», «Информатика», «Таврический вестник информатики и математики», «Machine Graphics & Vision», «Fuzzy Economic Review», «Selguk Jornal of Applied Mathematics».
За ўклад у развіццё навукі і плённую педагагічную дзейнасць В. У. Краснапрошын узнагароджаны знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», знакам «Заслужаны работнік БДУ», медалём Францыска Скарыны (2015), падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; Ганаровай граматай Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (2009); Ганаровай граматай НАН Беларусі (2010); Ганаровай граматай ВАК Рэспублікі Беларусь; Ганаровымі граматамі БДУ. 19 кастрычніка 2021 года Віктару Уладзіміравічу прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».
Кобрын
Краснапрошын Віктар Уладзімiравiч
Матэматыкі
Інфарматыкі
Прафесары
Працы
Краснопрошин, В. В. Жуан Абелье. Художник и время / В. В. Краснопрошин, Т. В. Краснопрошина. – Минск : Интернешил Транс-Кэпитал, 2002. — 192 с.
Краснопрошин, В. В. Исследование операций : учебное пособие / В. В. Краснопрошин, Н. А. Лепешинский. — Минск: БГУ, 2013. — 191 с. — (серия «Классическое университетское издание»).
Краснопрошин, В. В. Визуализация динамических моделей на основе стандартных аппаратно-программных средств / Краснопрошин В. В., Мазовка Д. И. — Минск, 2009.
Адзериха, К. С. Физические основы дистанционного зондирования / Адзериха, К. С., Киселевский Л. И., Костюкевич С. Б., Краснопрошин В. В. – Минск : Университетское, 1991. — 294 с.
Ватлин, С. И. Проблема обучения понятиям в адаптивных системах искусственного интеллекта / Ватлин С. И., Краснопрошин В. В. – Минск : БелНИИТИ, Серия искусственный интеллект, 1991. — 44 с.
V. Krasnoproshin. Decision-Making in Economy and Management: Problems and Prospects / V. Krasnoproshin. — Barcelona: Royal Academy of Economy and Financial Sciences, 1999.-118 p.
Аб жыцці і дзейнасці
Краснопрошин Виктор Владимирович // Регионы Беларуси : энциклопедия. — В 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. — Минск, 2009. — Кн. 1. — С. 507.
70 гадоў з дня нараджэння В. У. Краснапрошына (1947) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016–2020 гг. / Дзяржаўная ўстанова культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. — С. 40.
Краснапрошын Віктар Уладзімiравiч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 73-74.
Краснопрошин, Виктор Владимирович // Белорусский государственный университет. – Режим доступа: https://www.bsu.by/ru/main.aspx?guid=96751. — Дата доступа: 18.09.2017.
Краснопрошин, Виктор Владимирович [Электронный ресурс] // Википедия – свободная энциклопедия. – Режим доступа: https://ru.wikipedia.org/wiki. – Дата доступа: 18.09.2017.