Крусь Павел Паўлавіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 79, 80.

КРУСЬ ПАВЕЛ ПАЎЛАВІЧ

Крусь Павел Паўлавіч — кандыдат філасофскіх навук (1990), дацэнт (1992), загадчык кафедры філасофіі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна.

Нарадзіўся 2 красавіка 1961 года ў в. Пескі Кобрынскага раёна. Дзяцінства і юнацкія гады Паўла прайшлі ў в. Астромічы Кобрынскага раёна. Вучыўся ў Астроміцкай школе.

У 1978 годзе Павел Крусь скончыў  сярэднюю школу № 4 г. Кобрына, а ў 1979   годзе паступіў на філасофскі факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Пасля заканчэння ўніверсітэта, нягледзячы на магчымасць працаваць у Ленінградзе, паехаў у Краснаярск і ў той жа год адзіны з курсу паступіў у аспірантуру.

З 1988 года Павел Паўлавіч выкладае ў Брэсцкім педагагічным інстытуце. З 2001 года ён загадчык кафедры філасофіі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна, дацэнт.

П. П. Крусь выбраны членам прэзідыума філасофскага таварыства Рэспублікі Беларусь. У яго больш за 100 навуковых, вучэбна-метадычных і публіцыстычных прац рознага характару.

18-20 кастрычніка 2017 года дацэнт Павел Паўлавіч Крусь прысутнічаў на Першым міжнародным філасофскім кангрэсе ў г. Мінску.

Працы

Крусь, Павел Павлович. Философские проблемы биологической эволюции современного человека : диссертация … кандидата философских наук : 09.00.08. / П. П. Крусь. — Ленинград, 1990. — 162 с.

Философия и методология науки: методические рекомендации для аспирантов, магистрантов и соискателей всех специальностей / Учреждение образования «Брестский государственный университет им. А. С. Пушкина», Кафера философии ; [авторы-составители: П. П. Крусь и др.]. – Брест, 2009.

Аксиологические и антропологические проблемы образования и воспитания студенческой молодежи : сборник научных статей : [материалы региональной научно-практической конференции, Брест, 22 апреля 2016 г. / редколлегия: Г. И. Займист,

П. П. Крусь, А. В. Климович]. – Брест, 2017.

Образование и воспитание студенческой молодежи: философский и аксиологический аспекты : сборник материалов международной научно-практической конференции, Брест, 17-18 апреля 2008 года / под ред. В. А. Степановича, П. П. Круся. – Брест, 2008.

Аб жыцці і дзейнасці

Прафесарска-выкладчыцкі калектыў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна : бібліяграфічны даведнік, 1945-2005 : 60 год. — Брэст, 2005.

Крусь, П. П. О нравственности в науке и философии / Павел Павлович Крусь ; [беседовала] Анна Шевченко // Кобрин-информ. – 2007. – 1 февраля. – С. 3.

Интервью с кандидатом философии, доцентом П. П. Крусем.

Кафедра философии. Крусь П. П. [Электронный ресурс] // Брестский государственный университет имени А. С. Пушкина. – Режим доступа: http://www.brsu.by/div/kafedra-filosofii. – Дата доступа: 10.09.2017.