Крэчэўскі, П. Патрэбнасць дзяржаўнага органу заграніцай / Пётра Крэчэўскі // Спадчына. — 1997. — № 6. – С. 6-15.

Петра КРЭЧЭЎСКІ

ПАТРЭБНАСЬЦЬ ДЗЯРЖАЎНАГА

ОРГАНУ ЗАГРАНІЦАЙ

         Вось ужо амаль два гады як неадпаведнымі групамі беларускага грамадзянства, а часамі і адпаведнымі. як «Крыніца»’1, «Жыцьцё Беларуса» і Грамадзкі голас»3 у Вільні. вядзецца акцыя аб спыненьні працы Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і яе Ўраду заграніцай.

         Неадпаведным колам адказываць не прыходзіцца, бо яны ўсё строяць на асабістых, пэрсанальных выгодах і выступаюць супроць выбарчага прэдстаўнічага органу толькі таму, што ім там не падабаецца тая ці іншая асоба, бэз увагі на беларускую справу.

——————

         Свой зварот “Патрэбнасьць дзяржаўнага органу заграніцай” Пётра Крэчэўскі адрасаваў да беларускіх палітыкаў. што стаялі на группе незалежнасьці Беларусі. У чарговы раз Старшыня Рады БНР і аклікаў сваіх былых аднадумцаў і паплечнікаў адкінуць асабістыя i групавыя амбіцыі. каб спыніць палітычную грызьню й самаедзтва згуртавацца вакол Рады Рэспублікі — адзінага легітымнага дзяржаўнага органу беларускага народу На жаль, ягоныя словы былі пачутыя ня ўсімі Палітычны разлад i раскол у беларускім лагеры. які ўмела правакавалі маскоўскія бальшавікі. працягваўся. У кастрычніку 1925 г. Крэмль інсьпіраваў г. зв. Бэрлінскую палітычную канфэрэнцыю. на якой з дапамогай саміх беларусаў дамогся «самаліквідацыі» ўраду Б Н Р. Але зьдзейсьніць да канца свой плян поўнага зьліквідаваньня Беларускае Народнае Рэспублікі й тым самым надоўга пахаваць ідэю незалежнасьці Беларусі бальшавікам не ўдалося На абарону беларускае дзяржаўнасьці сталі яе патрыярхі Петра Крэчэўскі. Васіль Захарка ды інш. Дзякуючы іх самаахвярнасьці й мужнасці была захаваная беларуская дзяржаўная традыцыя да лепшых часоў. Друкаваны тут гістарычны дакумэнт — прыклад дзяржаўнае мудрасьці й палітычнае дальнабачнасьці П. Крэчэўскага, яго нязломнае веры ў тое. што некалі ідэя Незалежнасьці будзе зьдзейсьненая нашчадкамі.

         Другая рэч — адпаведная беларуская прэса. як «Крыніца». “Жыцьцё Беларуса» і “Грамадзкі голас», якія выступаюць толькі з крытыкай, не даючы адпаведнага выхаду са стварыўшагася становішча, а знача i не беручы адказнасьці на сябе за іх перамену.

         Важна тое, што ўсе яны як быццам нездаволяны, што Рада Рэспублікі i Ўрад заховываюць заграніцай i на Бацькаўшчыне чыстым лёзунг незалежнасьці этнаграфічнай Беларусі i змагаюцца за яе злучэньне. супроць кампрамісных падыходаў той ці іншай групы.

         У данны момант маюцца тры прэдстаўнічыя органы парэзанай на часткі Беларусі.

         Заграніцай — Рада Рэспублікі і Ўрад. на ўсходзе — Савецкая Беларуская Рэспубліка i на захадзе — Нацыанальны Камітэт і Пасольскія Клюбы5.

         Рада Рэспублікі рэпрэзэнтуе ўсю этнаграфічную Беларусь на падставе Ўсебеларускага Кангрэсу 1917г., узмацованаго пастановай Рады Беларускай Народнай Рэспублікі 13 сьнежня 1919 г Савецкая Беларусь рэпрэзэнтуе, хоць далёка ня ўсю, усходнюю частку Беларусі i Нацыанальны Камітэт і Пасольскіе Клюбы — Захаднюю Беларусь.

         Ня будзем спрачацца, чый мандат лепшы, чый горшы. Адзначым толькі. што мандаты Ўсходні і Заходні — ня поўные. Яны рэальны факт жыцьця, але праца іх далёка ня скончана. Яны яшчэ ў пачатку разьвіцьця i мусяць закончыцца поўнай незалежнасьцю i непадзельнасьцю, той пастановай, якую вынесла 25 сакавіка

1918 г. Рада Рэспублікі, якая і зьяўляецца корэктуючым органам недахватаў папярэдніх устаноў.

         Каб ня было Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, зпад ног якой трэба было выбіваць глебу (Зборнік “Беларусь”. 1924 г., бал. 204). ніколі ня было б Савецкай Сацыалістычнай Рэспублікі. а да гэтай пары істнаваў бы Абліскамзап7. А каб ня было Рэспублікі і Сацыалістычнай Савецкай Беларуci, пастанова Віленскага Сойму была б праведзена ў жыцьцё, і беларускіе Паслы ніколі не бачылі б Соймавай трыбуны ў Варшаве.

         Знача, пакуль справа ня скончана. Рада Рэспублікі павінна істнаваць і надалей. каб праз заграніцу падганяць тых ад каго гэта залежыць. на ўступкі беларускай справе наогул.

         Трэба адзначыць. што ў нацыанальна-сацыальным пытаньню ўсе гэтыя тры групы адна другой у працы не перашкаджаюць. а адна другую дапаўняюць.

         Трэба не змагацца. а кансалідавацца. выключна на грунце злучэньня Беларусі ў адно цэлае.

         «Крыніца» прапануе дагаварыцца беларускаму народу, хаця бы з Літвінамі, праз Ластоўскага, бо яму належыць манаполія ў беларускай справе за старыя часы: усе іншые — маскалі. і ім верыць ня можна. чым ясна адмаўляецца ад незалежнасьці. хоць гэтага не гаворыць. а ідзе на прылучэньне да Літвы Захадняй Беларўсі. бо на гэтым грунце стаіць і працуе Ластоўскі.

         «Жыцьцё Беларуса» выказывае невыразную форму еднаньня народу з народам. Ня можна ж еднаць народ, як авечак. сагнаўшы ў адну кучу. Нават Савецкія Рэспублікі. стоячые на аб’еднаньні ўсіх рабочых і сялян у адну Камунiстычную дзяржаву. еднаюцца праз свае прэдстаўнічыя органы ўрадаў і Камуністычнай партыі. Як гэта хоча зрабіць ‘Жыцьцё Беларуса». трудна ўявіць. калі адкінуць старые дагаворы і прэдстаўнічыя органы заграніцай. асабліва калі Польшча і Літва значодзяцца ў стане вайны. Разумеецца. усё трэба рабіць не за плячыма народу, а адкрыта. асьветліўшы ўсю сытуацыю беларускіх узаемаадносін як паміж сабой, так і з суседзямі на старонках газэт.

         Рада Рэспублікі і Ўрад адгароджаны ад народа Маскоўскай дыктатурай над пралетарыатам і польскай акупацыей. Беларуская прэса ў Вільні. хоць аб гэтым і маўчыць па сымпатыі да тэй ці іншай чужацкай стараны. але мы добра ведаем, на якім баку сымпатыі беларускага народу.

         Прасьцей за ўсіх ставіць пытаньне «Грамадзкі Голас». Ён ня хоча злучацца з беларусамі ўсходу, бо там камуністы. нічога ня хоча мець з Віленскім Нацыанальным Камітэтам і Пасольскімі Клюбамі.бо яны антыпольскія і хочуць усежтакі злучыць Захаднюю Беларусь з Усходней і прапануе. адкінуўшы Раду і старые Ўрады, прылучыцьЗахаднюю Беларусь да Польшчы. якая за лаяльнасьць можэ і дасьць нейкую куцую нацыанальна-культурную аўтаномію з двохязыковымі школамі. Калі ня ўжываць мэтадаў чырвонай (Савецкай) ці белай (Польскай) дыктатуры, дык можна легка перэканацца нават з газэтнага плебесцыту. калі паставіць справу адкрыта, чаго хоча Беларускі Народ. Бяда ў тым, што народу затыкаюць вусна газэтнымі арыентацыямі.

         Усе гэтыя погляды надзвычайна неабдуманы, і з кожнага з іх выглядае асабістая сымпатыя да тэй ці іншай трупы, але ня справы.

         Разгледзім пытаньне па істоце. Ня трэба забываць. што ў Савецкай Беларусі цяперашняга складу жывець чатыры мільёны беларусоў, з якіх толькі дванаццаць тысяч (0,3%) — камуністаў (Даклад Адамовіча, «Савецкая Беларусь”, 14.7.25 г., № 156). Адкідаць злучэньне толькі таму, што там камуністы — сьмешна. Гэта горстка камуністаў, нацыанальна настроеная, нічога ня можа зрабіць супроць палітыкі Масквы і воляй-няволяй мусіць аставацца ў фэдэрацыі з Р.С.Ф.С.Р , бо другога выхаду ня мае. Яна нічога няможа зрабіць і супроць падзелу Беларусі Рыскай умовай, бо гаспадарам палажэньня гэта ў данны момант не карысна, як і не карысна далучыць да Савецкай Беларусі Гомельшчыну, Смаленшчыну і інш. Яны мусяць маўчаць і чакаць дапамогі з вонку. Хтож можа сказаць. што гэту дапамогу трэба выключыць з праграмы, каб Масква ня лічылася з Савецкай Беларусьсю.

         Тое самае з Віленскім Нацыанальным Камітэтам і Пасольскімі Клюбамі.

         Стаяць адкрыта на прылучэньні Захадней Беларусі да Савецкай, супроць Рыскага дагавору. яны ня могуць, каб не падпасьці пад артыкул карнага закону за здраду стану. Ня могуць таму, што сваім уваходам у Варшаўскі Сойм яны санкцыянавалі гэты падзел, як i Савецкая Беларусь. Сумленьне беларусоў, бачучых гвалты. надужыцьця і зьдзекі палякоў над беларускім народам, не дазваляе ім выступаць як нацыанальай меншасьці, бо яны лічаць сябе суцэльным беларускім народам, які рана ці позна мусіць злажыць сваю асобную дзяржаву.

         Адзіны мажлівы спосаб выступленьня, на які маюць права Нацыанальны Камітэт і Пасольскія Клюбы. гэта незалежнасьць, створаная не ў час польскай акупацыі. а куды раней прэдстаўнікамі якой. праўна. па волі Беларускага Народу. зьяўляецца Рада Беларускай Народнай Рэспублікі і яе Ўрад заграніцай.

         Гавораць, што пастановы Ўсебеларускага Зьезду і Рады Рэспублікі аджылі свой век. жыцьцё пасунулась наперад. і трэба зьмяніць форму, перэтварыўшыся ў камітэт ці што іншае.

         I тут німа праўды. бо пастановы застаюцца тымі самыми якімі былі: Незалежнасьць, зямля бэз выкупу сялянам. аб’еднаньне ўсіх беларускіх тэрыторый у адно цэлае, свабоды, асьмігадзінны час працы — усё тое, чым і цяпер жывуць як у Савецкай Беларусі, так і пад польскай акупацыей.

         Закон адваротнай сілы ня мае. і тое. што было створана народам, ніколі не загіне, калі яму ня здрадзяць яго прэдстаўнікі і абаронцы. Аб гэтым сьведчыць уся мінулая гісторыя ўсіх народаў. Уцякаць з поля бойкі барацьбіты ня могуць, яны альбо ўміраюць, альбо даводзяць волю народу да канца.

         Некаторыя беларускія арганізацыі прапануюць Радзе Рэслублікі і Ўраду самаліквідацыю, і ніхто ня хоча адпаведнай пастановай, як запраўдных прэдстаўнікоў народу, узяць на сябе адказнасьць за гэту самаліквідацыю.

         Ад нас патрэбуюць самаліквідацыі — сьмерці праз самагубства, каб мы яшчэ выдалі і распіску ў тым, што просім у нашай сьмерці нікога не вінаваціць. Самаліквідацыя — здрада, і мы хочам. што каліб нас і прымусілі памерці, то каб былі вядомы вінавайцы сьмерці беларускай справы, над якой гісторыя вынесе свой засуд.

         Калі час настаў зрабіць перастройку фронту, то трэба мець адвагу ўзяць на сябе і адказнасьць за тое, што паціху, бяз ведама народу прапануецца і вынесьці Раду Рэспублікі i Ўрад на абгаворэньне Народу, які яе выбіраў. Яго голас тут больш за ўсё патрэбен.

         Трэба мець на ўвазе, што пры адсутнасьці ня толькі грамадзкай, а нават грашовай дысцыпліны. якая так ці іначай гуртавала б каля сябе беларускія непалітычныя колы як у Краі, так і заграніцай — вясьці працу надзвычайна трудна.

         Калі Край утворыць Эмігранцкі Камітэт і будзе даваць на яго грошы, то можа пару месяцаў i будзе ўтрымліваць дысцыпліну. а там пойдзе ўсё так. як гэта ідзе ў расейскай i ўкраінскай эміграцыі, якія маюць па сто ці больш камітэтаў і з якіх кожны не вызнае другога, бо німа ідэйнага кіраўніцтва, абаснованага на выбарчым праве ўсяго народу, перад якім рана ці позна, а ўсе будуць прымушаны даць адказ за сваю працу.

         Што мы незабязпэчаны ад гэтага сьведчыць стварэньне Беларускага Камітэту ў Літве. Колькі бруду было выліта на голавы зусім непавінных людзей толькі за тое, што там сталі на чале тыя. а не другія. 3 Цэнтральным Камітэтам будзе яшчэ горш. бо гэта будзе барацьба за самалюбства рожных напрамкаў, якія можа на месяц зойдуцца, а потым разлаюцца і разойдуцца, бо адказнасьць перад эміграцыей 150-ці чалавек, выпадковых людзей. надзвычайна невялікая.

         Кажуць, што легітымізм у беларускай справе не патрэбен. Настане завяруха. створацца ўсё-роўна на мяйсцох улады, якія ня будуць лічыцца ні з Радам, ні з яе Ўрадам, а створаць нешта сваё. новае. Якраз гэта нам, слабым яшчэ ў вызваленчай барацьбе, i страшна. Вопыт бальшавіцкай улады. абвесьціўшы сябе рэвалюцыйным урадам у кастрычніку 1917 г..амаль два гады вёў няўпынную барацьбу. нават вайну з рэвалюцыйнымі мяйсцовымі ўрадамі, і толькі савецка-польская вайна цэнтралізавала ўладу і памагла выйсьці з цяжкага становішча. Таму важна і нам, каб у кожны момант была прэдстаўнічая ўлада на той момант, калі патрэбуецца кансалідацыя сіл, каб адразу падпарадкаваць усе трупы і давясьці справу да выбараў сталай улады. Грамадзкай вайны і атаманшчыны нам не патрэбна на будучыну — гэта мусіць сказаць кожны. хто бачыў руіны і зямлянкі,-у якіх жывуць нашы людзі і цяпер, а небэзпэка завірухі адналькова пагражае як Савецкай Беларусі, так і Пасольскім Клюбам у Польшчы.

         Толькі Рада Рэспублікі і яе Ўрад змогуць спыніць гэту братабойчую спрэчку і ўнясьці спакойны настрой да будучай творчай адбудовы нашай бацькаўшчыны

         Усе бэзстароньнія довады палітычна- дзяржаўна-думаючага чалавека гавораць за тое, што ліквідацыя Рады Рэспублікі і Ўраду ня толькі не сваечасна і некарысна, а нават шкодна, якая ўжо запраўды раздзеліць, і мо на доўга, Захаднюю Беларусь ад Усходней, санкцыануючы Рыскі падзел сваёй самаліквідацыей як слабасьць у барацьбе за незалежнасьць Беларускай Дзяржавы.

         Трагізм Велікарасейскай і Украінскай эміграцыі таксама, як і ўсяго народу, у тым, што яны ня ведаюць, што ў будучыні замест бальшавізму прыдзе. Гэты страх сковывае яго волю і трымае ў ланцугах пакоры камунізму. Гэтага хочуць і ад нас, але мы цьверда павінны знаць і ведаць, што прыдзе. Прыдзе Рада Б.Н.Р., якая выяўляе волю Усебеларускага Кангрэсу і застаецца верная свайму народу і ўсім свабодам, абвешчаным ім.

         Аб гэтым паперэджаў Велікарасейскае грамадзянства. не прызнаваўшы дзяржаўнага прынцыпу, анархіст Петра Крапоткін. Дзяржаўны распад, найвялікшая небэзпэка для краю, патрэбаваў адлюдзей вучоных, юрыстаў і палітыкаў пэўнай канстытуцыі, за якую і можна былоб вясьці барацьбу: “Бэз гэтага зговару вы бязсільны перад бальшавікамі. Іх Саветы не канстытуцыя, гэта толькі часовые рэвалюцыйные куты, неабходные пасьля ўсякай рэвалюцыі. Яны патрэбны зараз, гэтыя саветы, калі распалась поўнасьцю дзержаўная спайка. Патрэбны якіясь органы, хоць бы і часовые, каб ня даць разгулу анархіі аканчальна загубіць край” (Последние новости, 10.9.25 г., № 1650).

         Пытаюцца, каліж настане гэты час. Усім надзвычайна цяжка насіць гэтыя пачэсныя тытулы. ня маючы пашаны нават ад палітычна думаючых у Краі калег. Так, цяжка… Аб гэтым кожны павінен быў падумаць у час як, яго выбіралі на пэўнае становішча. Цяпер аб гэтым думаць позна. Трэба ведаць. што ўлада не радасьць і асабісты дабрабыт, а крыж, які народ ускладае на плечы лепшых сваіх сыноў, каб яны зрабілі тое, чаго не можа зрабіць народ сам.

         Ня трэба пэсымізму і бэзнадзейнасьці — трэба цьвёрда і ўпарта ісьці да сваёй мэты, тады хутчэй можа наступіць i канец нашаму крыжу, які мы з гордасьцю i задаволенасьцю наложым у ног выбраўшага нас народу i скажэм. што мы з чэсьцю выпаўнілі свой абавязак. Гэты момант можа наступіць тады, калі Ўсходняя i Захадняя Беларусь будуць злучаны ў адно цэлае, і ўжо барацьбу трэба будзе весьці за свае правы не заграніцай. а ў сябе дома, разам са сваім народам, за лепшую будучыну і пачэснае мейсца сярод другіх народаў. не пад кіраўніцтвам чужынцаў. а сваей беларускай улады.

Гэты момант прыдзе, i мы з радасьцю зложым свае мандаты.

Старшыня Рады

Беларускай Народнай Рэспублікі

П. Крэчэўскі.

28 верасьня 1925 г.

Прага.