Кудзіна Галіна Васільеўна

Біяграфічны нарыс

Кудзіна Галіна Васільеўна – гісторык, старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна.

Нарадзілася 24 красавіка 1954 года ў г. Кобрыне Брэсцкай вобласці ў сям’і рабочых.

У 1985 годзе закончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ). Вялікі ўплыў на фарміраванне гістарычнага светапогляду аказалі Н. І. Ермаловіч, Э. М. Загарульскі, Ю. Л. Казакоў, Г. М. Ліўшыц, У. М. Сікорскі.

Працавала лабарантам, адказным сакратаром таварыства «Веды» Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (1980-1986).

З 1986 года — загадчык кабінета гісторыі КПСС, лабарант, асістэнт, старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. Кіраўнік студэнцкага навуковага гуртка «Культура Беларусі: мінулае i сучаснасць» на матэматычным факультэце ўніверсітэта.

Навуковыя інтарэсы: праблемы гістарычнага краязнаўства і беларускай дзяржаўнасці. Аўтар больш за 30 работ.

Працы

Кудина, Г. В. К вопросу об объединении белорусских земель в сентябре 1939 г. / Г. В. Кудина // Материалы республиканской научно-практической конференции, посвящённой 60-летию воссоединения Западной Беларуси с БССР. — Брест, 1999.

Кудина, Г. В. Проблема насилия в обществе: гендерный аспект (на примере Брестской области) / Г. В. Кудина // Междунар. науч. конф. «Женщины. Образование. Демократия». – Минск, 2000.

Кудзіна, Г. В Некаторыя аспекты развіцця культурных сувязей Берасцейшчыны / Г. В. Кудзіна // Матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 80-годдзю з дня нараджэння У. Калесніка. — Брэст, 2002.

Кудзіна, Г. В. Старонкі з гісторыі старажытнага Кобрына. / Г. В. Кудзіна // Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі: стан, здабыткі, супярэчнасці, перспектывы развіцця: матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі. — Гродна, 2002.

Кудзіна, Г. В.Уплыў гістарычных падзей на развіццё літаратуры ў XIX ст. / Г. В. Кудзіна // Материалы республиканской научно-практической конференци., посвящ. Ф. Богушевичу «Шануйце мову, каб не ўмерлі!» — Брэст, 2000.

Аб жыцці і дзейнасці

Корзенко, Г. В. Кудина Галина Васильевна / Г. В. Корзенко // Историки Беларуси в начале XXI столетия : библиографический справочник / Г. В. Корзенко. – Минск, 2007. – С. 205-206.

Прафесарска-выкладчыцкi калектыў Брэсцкага дзяржаўнага унiверсiтэта iмя А.С. Пушкiна. 1945 — 2005 : бiябiблiяграфiчны даведнiк / УА «Брэсцкi дзяржаўны унiверсiтэт iмя А.С. Пушкiна» ; аўт.-уклад. : У. В. Здановіч, А. А. Савiч, I. I. Шаўчук ; рэд. М. Э. Часноўскi. — Брэст : БрДУ, 2005. — 248 с. : фота.

Гл. на с. 113-114.