Біяграфічны нарыс
Купрыянюк Валянцiна Аляксееўна — доктар эканамiчных навук.
Нарадзілася ў 1952 годзе ў в. БуховічыКобрынскага раёна. Вучылася ў Буховіцкай базавай школе. Закончыла сярэднюю школу № 4 г. Кобрына.
Пасля заканчэння школы паступіла ў Мінскі інстытут народнай гаспадаркі, атрымала спецыяльнасць «эканаміст».
Пазней Валянцiна Аляксееўна закончыла вышэйшую партыйную школу. Працавала першым сакратаром райвыканкама камсамола ў г. Лунінцы, потым у Брэсце ў аблвыканкаме.
Сёння В. А. Купрыянюк жыве і працуе ў Маскве. Нягледзячы на пенсійны ўзрост, Валянціна Аляксееўна працягвае працаваць у Маскоўскай акадэміі навук.
Працы
Куприянюк, Валентина Алексеевна. Действие закона возвышения потребностей в условиях перехода к рыночной экономике : автореферат дис. … кандидата экономических наук : 08.00.01 / Акад. общ. наук ЦК КПСС 9 91-3/2544-6 9 91-3/2545-4. — Москва, 1991. – 25 с.
Аб жыцці і дзейнасці
Купрыянюк Валянцiна Аляксееўна // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. — С. 437. – (Імі ганарацца землякі).
Купрыянюк Валянцiна Аляксееўна // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 83.
Імі ганарацца землякі. Купрыянюк Валянціна Аляксееўна [Электронны рэсурс] // Туристический Кобрин. – Рэжым доступу: https://ikobrin.by/kobrin-139.php. – Дата доступу: 05.09.2019.