Курашык Віталій Уладзіміравіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 83-85.

КУРАШЫК ВІТАЛІЙ УЛАДЗІМІРАВІЧ

Курашык Віталій Уладзіміравіч — акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі, Ганаровы доктар Міжнароднай кадравай акадэміі.

Нарадзіўся Віталій Курашык 8 мая 1939 года ў в. Дзівін.

У 1955 годзе скончыў Дзівінскую сярэднюю школу.

Пасля заканчэння ў 1960 годзе Тарэзскага горнага тэхнікума Данецкай вобласці (Украіна) працаваў машыністам, горным майстрам шахты «Качагарка», тэхнолагам, галоўным тэхнолагам завода высакавольтнай апаратуры г. Канстанцінаўка. Закончыў завочна Украінскі політэхнічны інстытут.

Пасля завода — на партыйнай рабоце. У 1974-1982 гг. — другі, першы сакратар Канстанцінаўскага гаркама. З 1982 года жыве ў Крыму. У 1982-1985 гг. старшыня гарвыканкама г. Еўпаторыя (Крым). У 1985-1987 гг. — загадчык аддзела Крымскага абкама КПУ, у 1987-1991 гг. — намеснік старшыні, першы намеснік старшыні, старшыня Крымскага аблвыканкама.

У 1991-1993 гг. В. У. Курашык — старшыня Савета Міністраў Рэспублікі Крым. З мая 1993 года па 14 чэрвеня 2001 года — Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь ва Украіне. 3 1999 года — дуайен дыпкорпуса. З 2001 года — першы віцэ-прэзідэнт Міжрэгіянальнай Акадэміі кіравання персаналам.

З 2003 года В. У. Курашык — саветнік Прадстаўніка Прэзідэнта ААТ «Лукойл» на Украіне.

Віталій Уладзіміравіч з’яўляецца Акадэмікам Беларускай інжынернай акадэміі, Ганаровым доктарам Міжнароднай кадравай акадэміі.

За сваю дзейнасць у Украіне і Беларусі В. У. Курашык узнагароджаны ордэнамі «Працоўнага Чырвонага Сцяга» і «За заслугі» III ступені (Україна), а таксама ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Кабінета Міністраў Украіны і іншымі ўзнагародамі.

Віталій Уладзіміравіч Курашык — Ганаровы грамадзянін г. Еўпаторыя.

У сённяшні час ён знаходзіцца на пенсіі.

У 2010 годзе выйшла кніга

В. У. Курашыка «Я не хочу судьбу иную(Записки дипломата)», у якой ён шмат старонак прысвяціў сваёй малой радзіме – в. Дзівін.

У 2014 годзе выдадзена наступная кніга нашага земляка «Я люблю тебя жизнь».

 На прэзентацыі кнігі «Я люблю тебя жизнь»

Працы

Курашик, В. В. Я не хочу судьбу иную(Записки дипломата) / В. В. Курашик. — К. : «Освита Украины», 2010. — 366 с. 

Курашик, В. В. Я люблю тебя жизнь / В. В. Курашик. – Симферополь : Антиква, 2014. – 160 с.

Аб жыцці і дзейнасці

Курашик Виталий Владимирович // Регионы Беларуси : энциклопедия. — В 7 т.

Т. 1. Брестская область: в 2 кн. — Минск, 2009. — Кн. 1. — С. 517.

Курашык Віталь Уладзіміравіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка. Кобрынскі раён. – Мінск, 2002. — С. 437 : фота.

Гапанович, А. Н. Виталий Владимирович Курашик / Афанасий Гапанович // Дивин — древний и молодой / Афанасий Гапанович. — Брест, 2017. — С. 72, 73. — (Известные уроженцы и жители Дивина).

Шпакова, Н. В. Курашик Віталій / Н. В. Шпакова // Українська дипломатична енциклопедія : у 2-х т. – Киев : Знання України, 2000. — Т. 1.

Курашык Віталь Уладзіміравіч // Дзівінскі шлях: гісторыя і дзень сённяшні : гісторыка-краязнаўчы нарыс да 550-годдзя з часу першага ўпамінання в. Дзівін Кобрынскага раёна / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2016. – С. 23.

Да 75-годдзя з дня нараджэння В. У. Курашыка // Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2014 год / УК «Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка», аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Курачук, Л. Сысоева. – Кобрын, 2014. — С. 50, 51.

Курашик, В. Я… посол. Что я могу? / В. Курашик // Рэспубліка. – 1994. – 16 чэрвеня. – С. 5.

Імі ганарацца землякі. Курашык Віталь Уладзіміравіч [Электронны рэсурс] // Туристический Кобрин. – Рэжым доступу: https://ikobrin.by/kobrin-139.php. – Дата доступу: 05.09.2017.

Персоналии. Курашик Виталий Владимирович // Крым политический. – Режим доступа: http://politika-crimea.ru/persons/441-kurashik-vitalij-vladimirovich. – Дата доступа: 3.09.2017.