Курашык Віталій Уладзіміравіч

Біяграфічны нарыс

Курашык Віталій Уладзіміравіч — акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі, беларускі і ўкраінскі палітычны дзеяч, беларускі дыпламат, Ганаровы грамадзянін г. Еўпаторыі.

Віталій Курашык нарадзіўся 8 мая 1939 года ў в. Дзівін Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У Дзівінскую сярэднюю школу пайшоў у шэсць гадоў у далёкім пасляваенным 1945 годзе. У школьныя гады захапляўся спортам, меў дасягненні.

Пасля заканчэння ў 1955 годзе школы паехаў у Данбас. У 1957 годзе закончыў тэхнічнае вучылішча ў г. Чырвоны Прамень Луганскай вобласці. Пасля заканчэння ў 1960 годзе Тарэзскага горнага тэхнікума (Данецкая вобласць, Украіна) працаваў машыністам, горным майстрам самай глыбокай шахты Данбаса «Качагарка», тэхнолагам, галоўным тэхнолагам завода высакавольтнай апаратуры ў г. Канстанцінаўка. Шэсць гадоў аддаў шахцёрскай працы. Узнагароджаны ордэнамі Шахцёрскай Славы II і III ступеняў.

Закончыў завочна Украінскі політэхнічны інстытут (1967). Пасля завода — на партыйнай рабоце. У 1974-1982 гадах — другі, першы сакратар Канстанцінаўскага гаркама.

З 1982 года жыве ў Крыме. Крым для Віталія Уладзіміравіча стаў другой радзімай. У 1982-1985 гадах ён быў старшынёй Еўпатарыйскага гарвыканкама, потым плённа працаваў у Крымскім абкаме партыі. З прыходам Курашыка на пасаду старшыні гарвыканкама (1982) у Еўпаторыі была створана служба «05» для сувязі «ўлады з народам»; рэалізаваны вялікі праект па пасадцы дрэваў (тысячы іх і па гэты час упрыгожваюць горад); з’явілася новая набярэжная, тэлефонная станцыя, дарогі, інжынерныя сеткі.

У 1985-1987 гг. В. У. Курашык — загадчык аддзела Крымскага абкама КПУ, у 1987-1991 гг. — намеснік старшыні, першы намеснік старшыні, старшыня Крымскага аблвыканкама.

У 1991-1993 гг. В. У. Курашык — старшыня Савета Міністраў Рэспублікі Крым.

На пасольскую працу сышоў з пасады старшыні Савета Міністраў Крыма. З мая 1993 г. па 14 чэрвеня 2001 г. — Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь ва Украіне. Дарэчы, ён першы прадстаўляў нашу суверэнную незалежную Беларусь ва Украіне ў рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла. І гэта, як успамінае В. У. Курашык, быў самы важны і цікавы перыяд яго жыцця. 3 1999 года ён дуайен дыпкорпуса.

З 2001 года — першы віцэ-прэзідэнт Міжрэгіянальнай Акадэміі кіравання персаналам. Віталій Уладзіміравіч з’яўляецца Акадэмікам Беларускай інжынернай акадэміі, Ганаровым доктарам Міжнароднай кадравай акадэміі. Узнагароджаны залатым медалём Міжнароднай Кадравай Акадэміі «За эфектыўнае кіраванне».

З 2003 года — саветнік Прадстаўніка Прэзідэнта ААТ «Лукойл» на Украіне.

За сваю дзейнасць у Беларусі і Украіне В. У. Курашык узнагароджаны ордэнамі «Працоўнага Чырвонага Сцяга» і «За заслугі» III і II ступеняў (Украіна), а таксама ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Кабінета Міністраў Украіны і іншымі ўзнагародамі. Народны дэпутат Украіны (1990-1994), дэпутат Вярхоўнай Рады Крыму I склікання (1991-1994).

У 1999 годзе за вялікі асабісты ўклад у развіццё горада Еўпаторыі і шматгадовую актыўную дзейнасць на карысць жыхароў горада Віталію Уладзіміравічу Курашыку прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Еўпаторыі».

У сённяшні час ён знаходзіцца на пенсіі. Наш зямляк цяпер зноў жыве ў вядомым крымскім горадзе Еўпаторыі, піша кнігі. У 2010 годзе выйшла кніга В. У. Курашыка «Я не хочу судьбу иную…(Записки дипломата)», у якой ён шмат старонак прысвяціў сваёй малой радзіме – в. Дзівін. У 2014 годзе выдадзена наступная кніга нашага земляка «Я люблю тебя, жизнь». Новая кніга Віталія Курашыка — « Сюжеты из жизни. Посол вспоминает и размышляет».

Сябар Віталія Курашыка паэт Анатоль Мірзаян пра яго напісаў так:

«Ты клинка остриё поменял на перо.

Побежали вдогонку строка за строкой.

Ты всегда созидал, создавая добро.

Будет снова тепло

Тем, кто вместе с тобой».

Віталій Курашык, беларускі хлопец з палескай глыбінкі, прайшоў шлях ад шахцёра да старшыні Саўміна Крыма, вядомага дыпламата. У адной з яго кніг знаходзім такое жыццёвае крэда В. У. Курашыка: «Працаваць да сёмага поту… Любіць жыццё. Берагчы блізкіх людзей. Быць карысным для іншых і шчодрым, заўсёды гатовым прыйсці на дапамогу людзям».

Працы, творы

Курашик, В. В. Живи и помни : размышления дипломата / В. В. Курашик. — Киев : АВЕГА, 2008. — 72 с. : [40] л. фот.

Курашик, В. В. Уроки жизни : записки дипломата / В. В. Курашик. — Киев : АВЕГА, 2006. — 96 с. : [72] л. фот.

Курашик, В. В. Я не хочу судьбу иную…(Записки дипломата) / В. В. Курашик. — Киев : «Освита Украины», 2010. — 366 с.

Курашик, В. В. Я люблю тебя, жизнь / В. В. Курашик. – Симферополь : Антиква, 2014. – 160 с.

Аб жыцці і дзейнасці

Гапанович, А. Н. Виталий Владимирович Курашик / Афанасий Гапанович // Дивин — древний и молодой / Афанасий Гапанович. — Брест, 2017. — С. 72,73. — (Известные уроженцы и жители Дивина).

Курашик Виталий Владимирович // Регионы Беларуси : энциклопедия. — В 7 т. Т. 1. Брестская область: в 2 кн. — Минск, 2009. — Кн. 1. — С. 517.

Курашик, В. Пути-перепутья / [Виталий Курашик ; беседовал М. Н. Шиманский] // Моя вера — моя Беларусь / М. Н. Шиманский. – Минск, 2010. – С. 142,143-152,153.

Курашык Віталь Уладзіміравіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. – С. 437 : фота. – (Імі ганарацца землякі).

Курашык Віталій Уладзіміравіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 83-85.

Курашык Віталій Уладзіміравіч //Дзівінскі шлях: гісторыя і дзень сённяшні : гісторыка-краязнаўчы нарыс да 550-годдзя з часу першага ўпамінання в. Дзівін Кобрынскага раёна / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2016. – С. 23.

Шпакова, Н. В. Курашик Віталій / Н. В. Шпакова // Українська дипломатична енциклопедія : у 2-х т. – Киев : Знання Украіни, 2000. — Т. 1.

Юрчак, Д. В. Виталий Владимирович Курашик — первый посол Республики Беларусь в Украине: страницы биографии и дипломатическая деятельность / Д. В. Юрчак // Ученые записки УО «ВГУ им. П. М. Машерова» : сборник научных трудов. — Витебск : ВГУ имени П. М. Машерова, 2016. – Т. 22. — С. 76-81. — Библиография : с. 81 (10 назв.).

80 гадоў з дня нараджэння В. У. Курашыка (1939) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016–2020 гг. / Дзяржаўная ўстанова культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. — С. 102-103.

Курачук, С. Кобринское слово сказано и в науке / Светлана Курачук // Кобрин-информ. – 2017. – 20 июля. – С. 5.

Центральная районная библиотека ГУК «Кобринская районная централизованная библиотечная система» начинает работу над очередным проектом «Славутыя имёны Кобрыншчыны».

Курачук, С. Людзі навукі нашага краю / Святлана Курачук // Кобрынскі веснік. – 2017. – 5 красавіка. – С. 3.

Цэнтральная раённая бібліятэка ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» пачынае працу над чарговым праектам «Славутыя имёны Кобрыншчыны».

Ждановіч, І. Будзе цёпла ізноў… / Іван Ждановіч // Советская Белоруссия. — 2015. – 26 марта.

Ганаровы грамадзянін горада Еўпаторыя Віталь Курашык падараваў землякам-беларусам сваю новую кнігу.

Курашик, В. Я… посол. Что я могу? / В. Курашик // Рэспубліка. – 1994. – 16 чэрвеня. – С. 5.

Виталий Курашик: «Я люблю тебя, жизнь!»// Крымское эхо [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://c-eho.info/biblioteka/item/470-vitalij-kurashik-ya-lyublyu-tebya-zhizn. – Дата доступа: 03.04.2019.

Імі ганарацца землякі. Курашык Віталь Уладзіміравіч [Электронны рэсурс] // Туристический Кобрин. – Рэжым доступу: https://ikobrin.by/kobrin-139.php. – Дата доступу: 05.04.2019.

Курашик Виталий Владимирович [Электронный ресурс] // Википедия – свободная энциклопедия. – Режим доступа: https:// ru.wikipedia. org/wiki . – Дата доступа: 02.04.2019.

Персоналии. Курашик Виталий Владимирович [Электронный ресурс] // Крым политический. – Режим доступа: http://politika-crimea. ru/persons/441-kurashik-vitalij-vladimirovich. – Дата доступа: 03.04.2019.

Почётные граждане города Евпатории. Курашик Виталий Владимирович [Электронный ресурс] // Официальный сайт муниципального образования городской округ Евпатория Республики Крым. – Режим доступа: http://my-evp.ru/imi-gorditsya-gorod/spisok-pochetnyx-grazhdan-goroda/. – Дата доступа: 11.04.2019.