Кісялёў, Г. В. Малахоўскі Уладзіслаў Юльянавіч / Г. В. Кісялёў, В. Ф. Шалькевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 14.

МАЛАХОЎСКІ Уладзіслаў Юльянавіч (1830 ?, б. маёнтак, цяпер в. Мацы Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл. — 7.10.1900), адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-64 у Польшчы, Літве і Беларусі. Скончыў ін-т інжынераў шляхоў зносін. Адзін з кіраўнікоў партыі «чырвоных вайбліжэйшы памочнік К. Каліноўскага. 3 чэрв. 1863 уваходзіў у склад Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы, потым Выканаўчага аддзела Літвы. У лют.- сак., чэрв.-жн. 1863 паўстанцкі начальнік Вільні. Са жн. 1863 за мяжой, з 1866 у Англіі. У 1875 сканструяваў фотаапарат са скручанай касетай, які спецыялісты лічаць прататыпам «Кодака». У 1880-я г. некалькі разоў пабываў у Расіі, у т.л. ў Маскве і Пецярбургу, удзельнічаў у фотавыстаўках, у заснаванні секцыі фатаграфіі Рас. імператарскага тэхн. т-ва.

Г. В. Кісялёў, В. Ф. Шалькевіч.