Кісялёў, Г. В. Малахоўскі Уладзіслаў Юльянавіч / Г. В. Кісялёў // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. / рэд. кал.: П. У. Броўка [і інш.]. — Мінск, 1972. — Т. 6. — С. 571.

МАЛАХОУСКІ Уладзіслаў Юльянавіч (каля 1830, маёнтак Маце Кобрынскага пав. Гродзенскай губ.- канец 90-х г. 19 ст.), удзельнік паўстання 1863 у Літве і на Беларусь 3 дваран. Скончыў ін-т інжынераў шляхоў зносін. Дэмакрат, адзін з кіраўнікоў партыі чырвоных». У лют. — сак., чэрв.- жн. 1863 паўстанцкі начальнік Вільні. Выступаў за адхіленне «белых» ад кіраўніцтва паўстаннем, расшырэнне сац. базы паўстання, за рэвалюц. тэрор. У жн. 1863 уцёк за мяжу.

Літ.: Паўстанне ў Літве і Беларусі 1863- 1364 гг., М., 1965 (Восстание 1863 г. Материалы и -окументы).

Г. В. Кісялёў. Мінск.