Кісялёў, Г. Малахоўскі Уладзіслаў Юльянавіч / Генадзь Кісялёў, Вячаслаў Шалькевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т.. — Мінск, 1999. — Т. 5. — С. 57.

МАЛАХОЎСКІ Уладзіслаў Юльянавіч [1827, б. маёнтак Маце Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., зараз Кобрынскі р-н — 7.10.1900], адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-64 у Польшчы, Літве і Беларусі. Скончыў Свіслацкую гімна- зію, Пецярбургскі ін-т інжынераў шляхоў зносін. Адзін з кіраўнікоў партыі «чырвоных», найбліжэйшы памочнік К. Каліноўскага. 3 чэрв. 1863 уваходзіў у склад Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы, потым Выканаўчага аддзела Літвы. У лют.-сак., чэрв.-жн. 1863 паўстанцкі нач. Вільні. Наладжваў сувязі з рускімі рэвалюцыянерамі, з аргцыяй «Зямля і воля». Са жн. 1863 за мяжой на нелегальным становішчы, выехаў у Пецярбург, потым у Кёнісберг, дзе быў прадстаўніком Каліноўскага, удзельнічаў у выданні газ. «Глос з Літвы», займаўся закупкай і дастаўкай зброі для паўстанцаў. 3 1866 жыў у Англіі пад прозвішчам Леон Варнэрке. Набыў шырокую вядомасць шэрагам вынаходак у галіне фотатэхнікі, у 1875 сканструяваў фотаапарат са скручанай касетай, які спецыялісты лічаць прататыпам «Кодака». У 1880-я г. некалькі разоў пабываў у Расіі, у т.л. Маскве і Пецярбургу, удзельнічаў у фотавыстаўках, у заснаванні секцыі фатаграфіі Рас. імператарскага тэхн. т-ва. Апошнія гады жыў у Жэневе.

Літ:. А в е й д е О. Показания и записки о польском восстании 4863 г. М., 1961;  

Генадзь Кісялёў, Вячаслаў Шалькевіч.