Лукашук Аляксандр Алегавіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; дызайн вокладкі: інжынер П. С. Грыневіч. – 2-е выд., дапрац. і дап. – Кобрын, 2020. – С. 95-96 : фат.

ЛУКАШУК АЛЯКСАНДР АЛЕГАВІЧ

ЛУКАШУК Аляксандр Алегавіч беларускі біёлаг, энтамолаг. Старшы навуковы супрацоўнік Бярэзінскага біясфернага запаведніка.

Нарадзіўся 25 мая 1964 года ў вёсцы Шыповічы Кобрынскага раёна. Прыгажосць і ўнікальнасць прыроды адкрылі юнаму даследніку біёлагі СШ № 1 г. Кобрына, дзе вучыўся Аляксандр з 1971 па 1981 год, і педагогі станцыі юннатаў, гурткі якой хлопчык наведваў пасля ўрокаў. Сувязь з юннатаўскім рухам ён не страціў да гэтага часу, ужо многія гады Аляксандр Лукашук з’яўляецца членам журы злёту юных эколагаў Беларусі і Расіі.

Ва ўніверсітэце, куды Аляксандр паступіў пасля года працы ў будаўнічай брыгадзе Кобрынскага інструментальнага завода, у яго завязалася супрацоўніцтва з доктарам біялагічных навук, прафесарам Ігарам Лапаціным, які і адкрыў дапытліваму студэнту свет насякомых ва ўсёй яго загадкавасці і непаўторнасці, а таксама пазнаёміў з адным з лепшых спецыялістаў І. Кержнерам з Заалагічнага інстытута Расійскай акадэміі навук у Санкт-Пецярбургу. Дзякуючы садзейнічанню і падтрымцы навуковых кіраўнікоў, Аляксандр змог пабываць у шматлікіх экспедыцыях на Далёкім Усходзе, ва Украіне, Арменіі, Абхазіі, Узбекістане, Таджыкістане, Казахстане, Карэліі, Балгарыі, Польшчы і Францыі.

У 1989 годзе Аляксандр закончыў біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (спецыяльнасць – біёлаг).

У 1987 годзе паступіў на працу ў Бярэзінскі біясферны запаведнік. Спецыялізацыя — энтамалогія.

Кола навуковых інтарэсаў: сістэматыка, фаўністыка і экалогія паўжосткакрылых насякомых (Heteroptera); бесхрыбетныя жывёлы Бярэзінскага біясфернага запаведніка.

Асноўны характар працы: навуковыя даследаванні, праца з базамі даных, экатурызм, біялагічная інфармацыя, маніторынг, ахова прыроды, экалагічная адукацыя.

Аляксандр Лукашук мае вопыт палявой і лабараторнай работы ў Беларусі, краінах блізкага і далёкага замежжа ў лясных, горных абласцях.

Апублікаваў 72 навуковыя працы і тры навукова-папулярныя.

Працы

Лукашук, А. О. Водные клопы (Heteroptera) и жуки (Coleoptera) в растительных сообществах озер Березинского биосферного заповедника : матер. II междунар. научн. конф. 22–26 сентября 2003 г. / А. О. Лукашук, С. К. Рындевич, С. А. Автушко // Озерные системы: биологические процессы антропогенная трансформация, качество воды — Минск – Нарочь, 2003. — С. 461-465.

Лукашук, А. О. Итоги и перспективы изучения полужесткокрылых насекомых (Hemiptera: Hetreroptera) Беларуси / А. О. Лукашук // Современные проблемы энтомологии Восточной Европы : материалы Международной научно-практической конференции. – Минск, 2015. – С. 183-186.

Лукашук А. О. Клопы подкорники (Heteroptera: Aradidae) Березинского биосферного заповедника / А. О. Лукашук // Особо охраняемые природные территории Беларуси : исследования. – Минск, 2012. – Вып. 7. – С. 296-301.

Лукашук, А. О. Опыт сотрудничества Домжерицкого экологического лицея и Березинского биосферного заповедника : материалы международной конференции 28-30 мая 2003 г. / А. О. Лукашук, В. М. Арнольбик, В. С. Ивкович // Экологическое образование для устойчивого развития. Отечественный и международный опыт. — Минск, 2003. – С. 45-46.

Лукашук, А. О. Полужесткокрылые насекомые (Hemiptera: Heteroptera), трофически связанные с дубом черешчатым (Quercus robur L.) в Березинском биосферном заповеднике / А. О. Лукашук, Е. М. Сетракова // Особо охраняемые природные территории Беларуси : исследования. – Минск, 2015. – С. 105-111.

Лукашук А. О. Первое указание двух видов настоящих полужесткокрылых насекомых (Hemiptera: Heteroptera) с территории Беларуси / Лукашук А. О., Ильинская А. В. // Зоологические чтения – 2017 : сборник статей Международной научно-практической конференции. Гродно, 15-17 марта 2017 г. – Гродно, 2017. – С. 127-129.

Лукашук А. О. Результаты экспедиции белорусских зоологов в Эквадор. Водомерки (Hemiptera: Heteroptera: Gerromorpha) / А. О. Лукашук // Итоги и перспективы развития энтомологии в Восточной Европе : сборник статей III Международной научно-практической конференции, 19-21 ноября 2019 г., г. Минск. – Минск, 2019. – С. 223 — 226.

Лукашук, А. О. Экологические группы насекомых (Odonata, Orthoptera, Hemiptera, Heteroptera) на пойменных лугах Березинского биосферного заповедника / А. О. Лукашук // Перспективы сохранения и рационального использования природных комплексов особо охраняемых природных территорий : материалы Международной научно-практической конференции. – Минск, 2015. – С. 39-41.

Лукашук, А. О. Полужесткокрылые семейства Saldidae (Heteroptera) Березинского биосферного заповедника / А. О. Лукашук // Особо охраняемые природные территории Беларуси : исследования. – Минск, 2007. — Вып. 2. – С. 128-138.

Лукашук, А. О. Дозорщики заповедного края / А. О. Лукашук // Экология. — 2010. — № 4. – С. 10-11.

Аб жыцці і дзейнасці

Знакамітыя выпускнікі школы. Лукашук Аляксандр Алегавіч // Самая «першая» : інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне да 110-годдзя з часу заснавання ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Кобрына» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: Святлана Курачук. — Кобрын, 2020. – С. 27-28. – (Адукацыя на Кобрыншчыне).

Елизарова, Ж. Охотник за насекомыми / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. – 2017. – 11 лістапада. – С. 3.

О белорусском энтомологе, старшем научном сотруднике национального Березинского биосферного заповедника кобринчанине Александре Лукашуке.

Нікіфарава, С. Экалета для юннатаў / Святлана Нікіфарава // Настаўніцкая газета. – 2015. – 25 чэрвеня.

Старшы навуковы супрацоўнік, энтамолаг Аляксандр Алегавіч Лукашук праводзіць экскурсіі для ўдзельнікаў рэспубліканскага профільнага аздараўленчага лагера «Юны эколаг».

Радзюк, К. Як праходзяць канікулы ў эколагаў? / Кацярына Радзюк // Родная прырода. – 2014. — № 8. – С. 5.

Упамінаецца навуковец Аляксандр Лукашук.

Лукашук Александр Олегович [Электронный ресурс] // Государственное природоохранное учреждение «Березинский биосферный заповедник». – Режим доступа: http://www.berezinsky.by /ru/about/structure/div3/. – Дата доступа: 26.10.2017.

Лукашук, Александр Олегович (энтомолог) [Электронный ресурс] // Электронный каталог РНТБ. – Режим доступа: http://rntbcat.org.by/ – Дата доступа: 26.10.2017.