Мазец, В. Крачэўскі Пётр Анонавіч / Валянцін Мазец // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1997. — Т. 4. — С. 256.

КРАЧЭЎСКІ (Крэчэўскі) Пётр Антонавіч (7.8.1879, Кобрынскі пав. Гродзенскай губ. — 8.3.1928), бел. паліт. дзеяч, паэт, драматург і гісторык. Скончыў Віленскую духоўную семінарыю (1902). З 1902 настаўнічаў у Беластоцкім і Ваўкавыскім пав., з 1909 працаваў у Віленскім дзярж. банку. 3 1914 на вайск. службе. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 старшыня Барысаўскага Савета салдацкіх і рабочых дэпутатаў. Дэлегат Усебеларускага з’езда 1917. У 1918 у складзе Народнага сакратарыята Беларусі, выконваў абавязкі дзярж. кантралёра, нар. сакратара фінансаў, нар. сакратара гандлю і прам-сці. Узначальваў Цэнтр. бел. гандлёвую палату. Адзін з лідэраў Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў. 3 13.12.1919 старшыня Рады БНР. 3 1920 знаходзіўся ў эміграцыі ў Літве, Чэхаславакіі. Выступаў у абарону інтарэсаў Беларусі на міжнар. арэне, асуджаў Рыжскі мірны дагавор 1921, рашэнні Другой Усебеларускай канферэнцыі (Берлін, 1925). Аўтар вершаванай драмы “Рагнеда” (1921), вершаў, перакладаў з чэшскай і ўкр. Моў, рэдактар зборніка па гісторыі культуры і эканоміцы Беларусі «Замежная Беларусь» (Прага, 1926). Пахаваны ў Празе.

Тв:. Кто был на 1-ом Всебелорусском съезде? // Варта. 1918.1; Мандаты БНР // Спадчына. 1993. № 1; [Вершы] // Там жа. № 2; Рагнеда // Там жа. № 3.

Літ: Краўцоў М. П.А. Крачэўскі // Шлях моладзі. 1937. № 3; Мазец В.Г. Носьбіт прамяністай беларускай ідэі // Голас Радзімы. 1994. 4 жн.

Валянцін Мазец.