Макарук Мікалай Арсенцьевіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; дызайн вокладкі: інжынер П. С. Грыневіч. – 2-е выд., дапрац. і дап. – Кобрын, 2020. – С. 98-99 : фат.

МАКАРУК МІКАЛАЙ АРСЕНЦЬЕВІЧ

МАКАРУК Мікалай Арсенцьевіч – вучоны, кандыдат ветэрынарных навук, дацэнт Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.

Нарадзіўся Мікалай Макарук у 1946 годзе ў вёсцы Мацы Кобрынскага раёна.

У 1969 годзе з адзнакай закончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. Працаваў галоўным ветэрынарным урачом саўгаса «Жабінкаўскі» Брэсцкай вобласці.

З 1973 па 1976 год Мікалай Арсенцьевіч — аспірант кафедры ўнутраных незаразных хвароб Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. З 1975 года ён асістэнт кафедры.

Кандыдацкую дысертацыю па тэме «Особенности субклинических нарушений обмена веществ у коров, иммунобиологическая резистентность, состав молозива и заболеваемость телят в неонатальный период» абараніў у 1976 годзе. З 1982 года М. А. Макарук — дацэнт кафедры фізіялогіі. З верасня па чэрвень 1982 года знаходзіўся на стажыроўцы ў Маскоўскай ветэрынарнай акадэміі з мэтай вывучэння французскай мовы, пасля чаго быў накіраваны на выкладчыцкую працу ў Гвінейскую Народную рэспубліку, дзе знаходзіўся да кастрычніка 1986 года.

Дацэнт Макарук М. А. з’яўляецца аўтарам шэрагу пытанняў па паталагічнай фізіялогіі жывёл, уключаных у ветэрынарную энцыклапедыю (1994, 2013), тыпавой праграмы па паталагічнай фізіялогіі для вышэйшых сельскагаспадарчых навучальных устаноў (2001, 2008), навучальнага дапаможніка з грыфам Міністэрства адукацыі «Тыпавыя паталагічныя працэсы» (2011).

Ім апублікавана 76 навуковых і метадычных прац, сярод іх такія навучальна-метадычныя дапаможнікі, як «Патологические изменения в тканях», «Биологические аспекты опухолей», «Положение об инфекционном процессе», «Лейкограмма и ее диагностическое значение» і інш. Пад кіраўніцтвам Мікалая Арсенцьевіча выкананы магістарская дысертацыя і дыпломныя працы.

Працы

Макарук, М. А. Особенности субклинических нарушений обмена веществ у коров, иммунобиологическая резистентность, состав молозива и заболеваемость телят в неонатальный период : дис. … канд. ветеринарных наук : 16.00.11 / М. А. Макарук ; Витебский ветеринарный институт. – Витебск, 1976. – 156 с.

Макарук, М. А. Типовые патологические процессы : учебное пособие для студентов высших учебных заведений / М. А. Макарук [и др.] ; Министерство сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь, Витебская государственная академия ветеринарной медицины. — Минск : ИВЦ Минфина, 2011. — 168 с.

Мотузко, Н. С. Общие этиология и патогенез : учебно-методическое пособие / Н. С. Мотузко, М. А. Макарук ; Министерство сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь, Витебская государственная академия ветеринарной медицины, Кафедра нормальной и патологической физиологии. — Витебск : Витебская государственная академия ветеринарной медицины, 2001. — 11 с.

Воспаление : учебно-методическое пособие для факультета ветеринарной медицины и слушателей ФПК /М. А. Макарук, Н. С. Мотузко, Л. Л. Руденко и др. ; Учреждение образования «Витебская государственная академия ветеринарной медицины». — Витебск : ВГАВМ, 2004. — 22 c.

Руденко, Л. Л. Аллергия : учебно-методическое пособие / Л. Л. Руденко, М. А. Макарук ; Министерство сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь, Учреждение образования «Витебская государственная академия ветеринарной медицины», Кафедра нормальной и патологической физиологии. — Витебск : Витебская государственная академия ветеринарной медицины, 2003. — 27 с.

Аб жыцці і дзейнасці

Макарук Міхаіл Арсенцьевіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. — С. 437. – (Імі ганарацца землякі).

Макарук Міхаіл Арсенцьевіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 90-92.

70 гадоў з дня нараджэння М. А. Макарука (1946) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016–2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. — С. 13.

Макарук Михаил Арсентьевич [Электронный ресурс] // УО «Витебская ордена «Знак почёта» государственная академия ветеринарной медицины. — Режим доступа: http://www.vsavm.by/kafedra-normalnoj-i-patalogicheskoj. — Дата доступа: 2.08.2017.