Макарук Міхаіл Маркавіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. — С. 437. – (Імі ганарацца землякі).

Макарук Міхаіл Маркавіч, генерал-лейтэнант (2000). Кандыдат ваенных навук. Нарадзіўся 1 жніўня 1945 г. у в. Мацы. У 1963-1967 гг. курсант Чарнігаўскага вышэйшага ваеннага авіяцыйнага вучылішча. З 1967 г. па 1973 г. лётчык-інструктар, намеснік камандзіра авіяцыйнай эскадрыллі вучэбнага палка Чарнігаўскага вучылішча, у 1973-1976 гг. слухач Ваенна-паветранай акадэміі імя Гагарына. З 1976 г. камандзір авіяцыйнай эскадрыллі, намеснік камандзіра авіяцыйнага палка, інспектар упраўлення ваенна-вучэбных устаноў ВПС. З 1978 г. памочнік ваеннага аташэ пры пасольствах СССР у Рэспубліцы Куба, Рэспубліцы Індыя, у 1989-1991 гг. ваенны, ваенна-марскі і ваенна-паветраны аташэ пры пасольстве СССР у Федэрацыі Малайзія. З 1991 г. памочнік галоўнакамандуючага ВПС, намеснік начальніка ўпраўлення ВПС Галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі. Ваенны, ваенна-паветраны і ваенна-марскі аташэ пры пасольстве Расійскай Федэрацыі ў Іспаніі (1997-2000), з 2001 г. — у Рэспубліцы Куба.