Мароз, В. В. Драўляныя сакральныя помнікі Берасцейшчыны : нарысы гісторыі, археалогіі і культуры / В. В. Мароз. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2018. – 512 с.

Гл. на с. 44 – А. М. Кульчыцкі.

Храм у імя Пятра і Паўла стаяў у Кобрыне на скрыжаванні сучасных вуліц Сувораўскай і Пушкінскай. У царкве з 1847 г. служыў вядомы гісторык і праваслаўны царкоўны дзеяч Андрэй (у манастве — Аляксандр) Міхайлавіч Кульчыцкі (1826—1888), які нарадзіўся ў вёсцы Камень Шляхецкі (цяпер пасёлак Акцябр Кобрынскага раёна) у сям’і святара. Выпускнік Літоўскай духоўнай семінарыі, Пецярбургскай духоўнай акадэміі (1857), кандыдат багаслоўя (1857). У 1852 г. ён прымае манаства, у 1857—1866 гг. займаецца місіянерскай працай у Пекіне. Падчас знаходжання ў Кітаі вывучае традыцыі і побыт гэтай краіны. Адзін са значных яго жыццёвых плёнаў гэтага перыяду — складанне руска-кітайскага слоўніка. Пасля вяртання ў Беларусь А. Кульчыцкі працуе інспектарам Полацкай духоўнай семінарыі. З 1871 г. — настаяцель царквы пасольства Расіі ў Рыме. 3 1878 г. — епіскап Туркестанскі, Кастрамскі, Галіцкі. Аўтар прац па гісторыі царквы, геаграфічных нататкаў і інш. [684, с. 171].