МАРТЫНАВА МАРЫЯ АЛЯКСЕЕЎНА
МАРТЫНАВА Марыя Аляксееўна – кандыдат хімічных навук.
Нарадзілася 23 студзеня 1952 года ў горадзе Кобрыне. Бацька Марыі Аляксееўны – вядомы даследчык гісторыі Кобрыншчыны, першы дырэктар музея імя А. В. Суворава, Ганаровы грамадзянін горада Кобрына Аляксей Міхайлавіч Мартынаў.
У 1973 годзе Марыя Мартынава закончыла фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
З 1978 года працуе ў Інстытуце біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі (да 2004 года — Інстытут фотабіялогіі НАН Беларусі).
З 1983 па 1986 год Марыя Аляксееўна праходзіла навучанне ў вочнай аспірантуры лабараторыі хіміі ліпідаў Інстытута біяарганічнай хіміі імя М. М. Шамякіна АН СССР (г. Масква), дзе ў 1987 годзе абараніла кандыдацкую дысер-тацыю па спецыяльнасці «біяхімія».
З 2005 года М. А. Мартынава ўзначальвае лабараторыю біяфізікі і інжынерыі клеткі інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Вобласць навуковых інтарэсаў: ліпідалогія, азонабіялогія і клеткавая інжынерыя. Марыя Аляксееўна з’яўляецца адным з вядучых навукоўцаў Беларусі ў галіне ліпідалогіі, вывучэння малекулярна-мембранных механізмаў фарміравання ўні- і мульціламелярных ліпасом, якія ўтрымоўваюць інкапсуляваны лекавы прэпарат.
М. А. Мартынавай праведзены работы па даследаванні ўмоў лакальнага асептавання пітнай вады «Аквадзіў» шляхам азанавання і распрацаваны тэхналагічны рэгламент на яе апрацоўку азонам перад разлівам і бутэляваннем, на падставе якога вырабляецца прадукцыя вышэйшай катэгорыі якасці і рэалізуецца ў гандлёвай сетцы.
Марыя Аляксееўна актыўна развівае ў лабараторыі новы напрамак — распрацоўку экспрэс-метадаў ацэнкі індывідуальнай адчувальнасці клетак да хіміяпрэпаратаў з выкарыстаннем першасных клетачных культур.
Мае 8 патэнтаў на вынаходства і карысныя мадэлі, з іх адзін патэнт на вынаходства СССР і адзін патэнт на вынаходства Расійскай Федэрацыі.
Апублікавана 120 навуковых прац, матэрыялы канферэнцый і з’ездаў.
За шматгадовую плённую навуковую дзейнасць, значны ўклад у развіццё навуковых даследаванняў у галіне біяфізікі Марыя Аляксееўна Мартынава ўзнагароджана граматамі шэрагу ўстаноў і Падзякай Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі (загад НАН Беларусі ад 23.01.2017 № 15-к).
Працы
Академик НАН Беларуси С. В. Конев : воспоминания современников / сост. М. А. Мартынова ; под ред. И. Д. Волотовского – Минск : Право и экономика, 2011. – 173 с. – (Серия «Людзi беларускай навукi»).
Бушмакина, И. М. Влияние липосомального «биена» на функциональную активность альвеолярных макрофагов / И. М. Бушмакина, Н. И Дроздова, М. А. Мартынова// Химико — фармацевтический журнал. — 2011. — № 1.- С. 51-53.
Бушмакина, И. М. Фагоцитарная активность альвеолярных макрофагов в присутствии липосомального «биена» / И. М. Бушмакина, Н. И Дроздова, М. А. Мартынова // Бюллетень экспериментальной биологии и медицины. — 2009. — Т. 147. — № 8. — С. 170-172.
Cкоринко, Е. В. Условия локального асептирования питьевой воды «Аквадив» методом озонирования / Cкоринко Е. В., Мартынова М. А., Бушмакина И. М., Дроздова Н. И., Молчан М. М., Юрченко И. С. // Водоснабжение и санитарная техника. — 2009. — № 11. — С. 14-20.
Аб жыцці і дзейнасці
Мартынава Марыя Аляксееўна // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 95-97.
65 гадоў з дня нараджэння М. А. Мартынавай (1952) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016–2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. — С. 43.
Раку покажут комбинацию // Советская Белоруссия. – 2014. – 1 июля.
Заведующей лабораторией биофизики и инженерии клетки Института биофизики и клеточной инженерии Национальной академии наук работает уроженка г. Кобрина кандидат химических наук Мария Мартынова.
Лаборатория биофизики и инженерии клетки. Зав. лабораторией Мартынова Мария Алексеевна [Электронный ресурс] // Институт биофизики и клеточной инженерии. Национальной академии наук Беларуси. – Режим доступа: http://ibp.org.by/ru/?page_id=37. – Дата доступа: 4.09.2017.
Мартынова М. А. : краткая информация о научной деятельности / сост. кандидатом химических наук М. А. Мартыновой. – Минск, 2017.