Меярэвич Канстанцін Мікалаевіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; дызайн вокладкі: інжынер П. С. Грыневіч. – 2-е выд., дапрац. і дап. – Кобрын, 2020. – С. 103-105 : фат.

МЕЯРЭВІЧ КАНСТАНЦІН МІКАЛАЕВІЧ

МЕЯРЭВІЧ Канстанцін Мікалаевіч (1936–2018) — акадэмік Міжнароднай акадэміі арганізацыі вытворчасці, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі менеджменту, заслужаны будаўнік Расійскай Федэрацыі, Ганаровы грамадзянін горада Разані.

Нарадзіўся 26 студзеня 1936 года ў горадзе Кобрыне. Выпускнік сярэдняй школы № 2 Кобрына. Вучыўся ён выдатна і ў 16 гадоў закончыў школу з медалём.

У 1952 годзе К. Меярэвіч паступіў у Кіеўскі політэхнічны інстытут. У 1957 годзе закончыў інстытут, тады ж пачаўся яго працоўны шлях у будаўнічай галіне.

На Краснадарскім камбінаце будаўнічых матэрыялаў Канстанцін Мікалаевіч працаваў зменным і старшым майстрам, начальнікам кардоннага цэху. З 1966 па 1970 год узначальваў партыйную арганізацыю прадпрыемства. У 1970-1971 гадах — намеснік галоўнага інжынера камбіната.

Адукацыю Канстанцін Меярэвіч працягнуў у Ленінградскім інжынерна-эканамічным інстытуце, па заканчэнні якога ў 1971 годзе пераехаў у Разань. Тут яго чакала цікавая праца ў галіновай праектна-канструктарскай арганізацыі. Працаваў начальнікам Разанскага вытворча-тэхнічнага аб’яднання «Оргкровля» Міністэрства прамысловасці будаўнічых матэрыялаў (МПБМ) РСФСР. У 1977 годзе быў прызначаны дырэктарам Разанскага кардонна-руберойднага завода, з 1992 года Канстанцін Мікалаевіч — генеральны дырэктар ЗАТ «Разанскі КРЗ».

Больш за 60 гадоў працоўнай дзейнасці Канстанціна Мікалаевіча прайшлі ў галіне будаўнічых матэрыялаў. З іх больш за 40 гадоў — генеральным дырэктарам на адным з найбуйнейшых прадпрыемстваў. Прадпрыемства пад яго кіраўніцтвам стала перадавым, многія гады ўваходзіць у эліту будаўнічага комплексу не толькі рэгіёна, але і Расіі, станавілася лаўрэатам конкурсу «100 лепшых тавараў Расіі», пераможцам Усерасійскага конкурсу «Лепшыя расійскія прадпрыемствы».

Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў ліпені 1994 года К. М. Меярэвічу прысвоена званне «Заслужаны будаўнік Расійскай Федэрацыі».

Канстанцін Мікалаевіч — лаўрэат нацыянальнай прэміі імя Пятра Вялікага ў намінацыі «За значны ўклад у стварэнне новых відаў канкурэнтаздольнай прадукцыі», лаўрэат конкурсу «СНД — дырэктар года 1999», пераможца Усерасійскага конкурсу «Менеджэр года» ў намінацыі «Вытворчасць будаўнічых матэрыялаў» (1999), уладальнік сертыфіката «Лепшы кіраўнік арганізацыі будаўнічага комплексу» (2007).

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, Залатым медалём імя акадэміка В. Ф. Уткіна, залатым медалём «Дырэктар года — 2001», медалямі «За дабрачыннасць», «За дабрыню і шчодрасць» абласнога фонду ветэранаў вайны, працы і Узброеных Сіл, ганаровым знакам Расійскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў «За вялікі ўклад у развіццё айчыннай прамысловасці і прадпрымальніцтва, стварэнне асноў рыначнай эканомікі», ганаровымі граматамі федэральнага і рэгіянальнага ўзроўню.

Пастановай мэра г. Разані ў красавіку 1996 года К. М. Меярэвічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Разані».

Яго радзіма — Беларусь, месца вучобы – Украіна, месца жыхарства – Расія. Свае родныя мясціны ў Беларусі К. М. Меярэвіч не забываў ніколі, наведваў рэгулярна. З землякамі чэрпаў сілы для жыцця і далейшай працы.

26 снежня 2018 года Канстанцін Мікалаевіч Меярэвіч памёр. Кніга Анатолія Говарава «Лидер. К. Н. Меяревич. Судьба в событиях и лицах» выйшла праз год пасля смерці, напярэдадні дня памяці нашага знакамітага земляка.

Аб жыцці і дзейнасці

Мееревич Константин Николаевич // Почетные граждане Рязанской области и города Рязани : биобиблиографический указатель / РОУНБ им. Горького. — Рязань, 2009.

Меярэвіч Канстанцін Мікалаевіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 97-98.

80 гадоў з дня нараджэння К. М. Меярэвіча (1936) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016–2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. — С. 13.

Лидер // Рязанские ведомости. – 2020. – 22 января.

О профессиональной деятельности и судьбе заслуженного строителя РФ, почетного гражданина г. Рязани К. Н. Мееревича.

[Мееревич Констанин Николаевич] : некролог // Рязанкие ведомости – 2018. – 28 декабря (№ 195). – С. 20.

Шеламова, Т. Свежий глаз / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. – 2013. – 25 июня.

Генеральный директор ЗАО «Рязанский картонно-рубероидный завод», председатель городской общественной организации «Рязанское землячество белорусов», почетный гражданин Рязани, уроженец Брестской области К. Мееревич в составе делегации посетил Брестчину.

Говоров, А. Успешный Мееревич / Анатолий Говоров // Рязанские ведомости. – 2011. — 27 января.

Шугай, А. 60-гадовы юбілей СШ № 2 / А. Шугай // Кобрынскі веснік. – 1995. – 15 лістапада. – С. 3.

У розныя гады ў СШ № 2 вучыліся, працавалі заслужаныя і знакамітыя выпускнікі і настаўнікі школы, у іх ліку Меярэвіч К. М. — заслужаны будаўнік Расіі.

Мееревич Константин Николаевич // Администрация города Рязани : официальный сайт. – Режим доступа: http://admrzn.ru/gorod-ryazan/pochetnye-grazhdane/:5831. – Дата доступа: 2.102017.

Мееревич Константин Николаевич // «Лучшие люди» : международная энциклопедия. – Режим доступа: http://bestpeople.name/ book/face/url/ MJEJERJEVICH_KONSTANTIN_ NIKOLAJEVICH/. – Дата доступа: 12.10.2018.

Выпускники. Ими гордится школа. Мееревич Константин Николаевич // ГУО «Средняя школа № 2 г. Кобрина». — Режим доступа: http://sch2.kobrin.edu.by/ ru/main.aspx?guid=1391. – Дата доступа: 12.10 2018.