Падарунак роднаму гораду // Кобрынскі веснік. – 2003. – 2 жніўня.

Кнігі і дапаможнікі па літаратуразнаўству былі перададзены у дар раённай бібліятэцы нашым знакамітым земляком Іванам Чаротай.

Падарунак роднаму гораду

Дванаццаць кніг — перакладаў з сербскай мовы (у асноўным, духоўная літаратура), тры, напісаныя самім дарыцелем. Складзеныя ім жа анталогіі беларускай хрысціянскай прозы і паэзіі і анталогія рускай духоўнай паэзіі. Кнігі вядомых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў.

Усе гэтыя выданні, а таксама кнігі і дапаможнікі па літаратуразнаўству былі перададзены у дар раённай бібліятэцы нашым знакамітым земляком, вядомым беларускім літаратуразнаўцам, перакладчыкам, крытыкам, доктарам філалагічных навук, прафесарам Іванам Чаротай, які нарадзіўся на Кобрыншчыне, у вёсцы Лышчыкі, і закончыў сярэднюю школу № 2 у горадзе Кобрыне.

НА  ЗДЫМКУ Анатолія ШУГАЯ: прафесар Іван Аляксеевіч Чарота ў час віншавання землякоў з Днём горада 20 ліпеня 2003 года.