Прымачук Віктар Іванавіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; дызайн вокладкі: інжынер П. С. Грыневіч. – 2-е выд., дапрац. і дап. – Кобрын, 2020. – С. 121 : фат.

ПРЫМАЧУК ВІКТАР ІВАНАВІЧ

ПРЫМАЧУК Віктар Іванавіч –акадэмік, сапраўдны член Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій (МАІТ). Прафесар, доктар МАІТ у вобласці інфармацыйных тэхналогій.

Нарадзіўся 24 кастрычніка 1953 года ў вёсцы Мацы Кобрынскага раёна. Закончыў Брацкі інжынерна-будаўнічы інстытут. Па адукацыі інжынер-будаўнік прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва.

Працоўную загартоўку атрымаў на будаўніцтве Байкала-Амурскай магістралі, дзе прайшоў шлях ад майстра да начальніка вытворча-тэхнічнага аддзела будаўнічага падраз-дзялення. Затым на працягу дзевяці гадоў працаваў у Міністэрстве агульнага машынабудавання СССР намеснікам, начальнікам аддзела капітальнага будаўніцтва.

Пасля ліквідацыі міністэрства В. І. Прымачук працаваў выключна ў будаўнічай галіне, займаўся будаўніцтвам шэрагу буйных і ўнікальных аб’ектаў, у тым ліку Адзінага цэнтра дыспетчарскага кіравання ААТ «РЖД» у Хабараўску і вычышчальных збудаванняў поўнай біялагічнай ачысткі для ААТ «Воронеж-синтезкаучук». Працаваў генеральным дырэктарам ТАА «Строительно-монтажный поезд № 93» («СМП-93»), генеральным дырэктарам Далёкаўсходняй дырэкцыі «Росстроя».

У 2012 годзе ўзнагароджаны знакам «За обеспечение космических стартов», знакам «За преданность Владивостоку». Мае ордэн «За верность традициям». Заслужаны будаўнік Расійскай Федэрацыі (2012). Аўтар больш 30 навуковых прац, 3 вынаходстваў.

Аб жыцці і дзейнасці

Заслужаныя работнікі-землякі іншых дзяржаў. Заслужаны будаўнік Расійскай Федэрацыі. Прымачук Віктар Іванавіч // Па працы — пашана : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2020. – С. 141.

Новый директор // Владивосток. – 2009. – 2 июня.

В Дальневосточной дирекции Росстроя — новый генеральный директор — Виктор Иванович Примачук.