Прымачук Іван Платонавіч

Біяграфічны нарыс

Прымачук Іван Платонавіч – вучоны, кандыдат гістарычных навук (1980), дацэнт (1986), прафесар Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута (МГЭІ) (2001).

Іван  Прымачук нарадзіўся 25 мая 1936 года ў вёсцы Мацы Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці). Дзяцінства прыпала на ваенныя і пасляваенныя гады. Закончыў Стрыгаўскую сярэднюю школу, што за 3 км ад роднай вёскі.

У 1960 годзе Іван Прымачук закончыў гісторыка-філалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага.

У розныя гады І. П. Прымачук працаваў завучам Лужкаўскай школы Маладзечанскага раёна, выкладчыкам Мінскага індустрыяльнага тэхнікума будаўнічых матэрыялаў, інспектарам, начальнікам аддзела Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР.

Пасля паспяховай абароны кандыдацкай дысертацыі «Развитие международного сотрудничества высшей школы Советской Белоруссии (1959–1975 гг.)» (1980) І. П. Прымачуку была прысвоена навуковая ступень кандыдата гістарычных навук. З 1986 года – дацэнт Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (з 1992 года – Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт).

З 2000 года Іван Платонавіч узначальвае кафедру гісторыі сусветнай цывілізацыі Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута (МГЭІ). У 2001 годзе яму прысвоена званне прафесара.

Колам навуковых інтарэсаў І. П. Прымачука з’яўляюцца міжнародныя сувязі Беларусі ў галіне адукацыі і навукі, станаўленне капіталістычных адносін на тэрыторыі Беларусі ў другой палове ХІХ ст. – пачатку ХХ ст.

Аўтар больш за 40 навуковых прац па гісторыі Беларусі, а таксама па міжнароднай эканоміцы, палітычнай эканоміі і інш. Адзін з аўтараў вучэбных дапаможнікаў для ВНУ «Эканамічная гісторыя Беларусі» (1983, 1996, 1999) і «Экономическая история зарубежных стран» (1996, 1998), «Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)» (2002, 2003). Удзельнiчаў у падрыхтоўцы гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць. Кобрынскі раён» (2002).

Працы І. П. Прымачука

Прымачук, І. П. З гісторыі эканамічных рэформаў на Беларусі : метадычны зборнік / І. П. Прымачук, Н. І. Палятаева, Ю. Л. Грузіцкі [і інш.]. – Мінск : НКФ «Экаперспектыва», 1994. – Вып. 1. – 96 с.

Прымачук, І. П. Влияние Великого Октября на мировое историческое развитие (1917–1920 гг.) : учебная лекция / Белорус. гос. ин-т нар. хоз-ва им. В. В. Куйбышева, Каф. полит. истории ; И. П. Примачук. – Минск, 1990. – 24 с.

Прымачук, І. П. Мировое общественное развитие (1970–1985 гг.) : учебная лекция / [подгот. И. П. Примачук]. – Минск, 1991. – 20 с.

Примачук, И. П. Развитие международного сотрудничества высшей школы Советской Белоруссии (1959―1975 гг.) : : автореферат диссертации … кандидата исторических наук : 07.00.02 / Примачук Иван Платонович ; Бел. гос. у-нт им. В. И. Ленина. — Минск, 1980. — 23 с.

Примачук, И. П. Содружество в сфере образовання / И. П. Примачук // Белорусская ССР и социалистические страны: Укрепление дружбы, сотрудничества, братства (1945-1987 гг.). — Минск, 1987.

Примачук, И. П Участие Белорусской ССР в подготовке национальных кадров для зарубежных стран / И. П. Примачук; Правление о-ва «Знание» Белорус. ССР. – Минск : Общество «Знание» БССР, 1987. — 23 с. — (Материал в помощь лектору).

Беларусь: история, краеведение, этнология в контексте мировых цивилизаций : учебно-методическое пособие для студентов 1-го курса заочной формы обучения / Междунар. гуманит.-экон. ин-т; авт.-сост. И. П. Примачук [и др.]. – Минск: Веды, 2003.- 122 с.

Белорусская ССР и социалистические страны: укрепление дружбы, сотрудничества, братства (1945–1987 гг.) : сборник / [Г. Г. Сергеева, И. П. Примачук и др.]. – Минск : Наука и техника, 1987. – 303 с.

Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый) : вучэбна-метадычны комплекс / [аўт.-склад. : В. П. Вірская, І. П. Прымачук і інш. ; рэд. А. М. Алпееў]. – Мінск : ЗАТ «Веды», 2002. – 239 с.

Ленин всегда с нами / Министерство высшего и среднего специального образования Бел. ССР ; сост. И. П. Примачук [и др.]. – Минск : Изд-во БГУ им. В. И. Ленина, 1972. – 55 с.

Нам стала родной Белоруссия : [сборник статей иностранных студентов] / сост. : И. П. Примачук [и др.]. – Мінск : Вышэйшая школа, 1968. – 140 с.

Экономическая история зарубежных стран : курс лекций / Н. И. Полетаева, В. И. Голубович, И. П. Примачук [и др.] ; под общ. ред. В. И. Голубовича. — Минск : НКФ «Экоперспектива», 1996. – 432 с.

Эканамічная гісторыя Беларусі : [вучэбны дапаможнік для студ. экан. спецыяльнасцей ВНУ / В. І. Галубовіч, Р. І. Ермашкевіч, І. П. Прымачук і інш.]. – 3-е выд., дап. і перапрац. – Мінск : НКФ «Экаперспектыва», 1999. – 447 с.

Прымачук, І. П. Формирование антигитлеровской коалиции в годы Второй мировой войны / И. П. Примачук // Гуманітарна-эканамічны веснік. — 2005. — № 1. — С. 42–47.

Прымачук, І. П. Прававое рэгуляванне сацыяльна-энамічнай сферы Беларусі (60-я гг. XIX -пачатак XX ст.) / І. П. Прымачук // Гуманітарна-эканамічны веснік. — 2000. — № 1.

Аб жыцці і дзейнасці І. П. Прымачука

Прымачук Іван Платонавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. – Мінск, 2003. – Т. 6, кн. 2. – С. 427.

Прымачук Іван Платонавіч // Памяць. Кобрынскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. — С. 440. – (Імі ганарацца землякі).

Прымачук Іван Платонавіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук. – Кобрын, 2020. – С. 121-122 : фат.

85 гадоў з дня нараджэння І. П. Прымачука (1936) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021-2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2020. – С. 20.