Рагоўскі Яўген Аляксандравіч

Біяграфічны нарыс

РАГОЎСКІ Яўген Аляксандравіч (1855-1923) – фізік, метэаролаг, прафесар Пецярбургскага і Харкаўскага ўніверсітэтаў.

Яўген Аляксандравіч Рагоўскі нарадзіўся ў горадзе Кобрыне Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці) у сям’і гарадскога ўрача, род якога паходзіў з патомнай шляхты Гродзенскай губерні.

У 1874 годзе Яўген Рагоўскі закончыў Бела-стоцкае рэальнае вучылішча, у 1876 годзе паступіў у Пецярбургскі тэхналагічны інстытут. Праз год здаў за курс гімназіі і паступіў на матэматычнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Пецярбургскага ўніверсітэта, дзе слухаў лекцыі Д. Мендзялеева, П. Чэбышава, Ф. Петрушэўскага, І. Боргмана, А. Хволь-сана.

У 1882 годзе Яўген Рагоўскі закончыў курс універсітэта са ступенню кандыдата. Затым усё жыццё спалучаў працу выкладчыка і вучонага. Па заканчэнні ўніверсітэта Яўген Аляксандравіч выкладаў матэматыку і фізіку ў Пакроўскай жаночай гімназіі ў Санкт-Пецярбургу і адначасова займаўся падрыхтоўкай для атрымання прафесарскага звання ў фізічнай лабараторыі пад кіраўніцтвам прафесара Ф. Петрушэўскага пры Пецярбургскім універсітэце.

Рускім фізіка-хімічным таварыствам быў камандзіраваны на станцыю Падсонечная Маскоўскай губерні для фотаметрычных вымярэнняў у складзе камісіі па даследаваннях поўнага сонечнага зацьмення, якое назіралася 7 жніўня 1887 года.

У 1903 годзе Рускім астранамічным таварыствам за працы «О составе атмосферы солнца и планет и их температуре» і «Ещё о температуре и составе атмосфер солнца и планет» (1899) Я. А. Рагоўскі быў удастоены прэміі і медаля імя імператара Мікалая Аляксандравіча. У тым жа годзе абараніў дысертацыю «О внешней теплопроводности серебряных проволок в воде» на ступень магістра фізікі.

З 1891 года Я. А. Рагоўскі выкладаў фізіку і матэматычную геаграфію ва Увядзенскай мужчынскай гімназіі. З 1885 да 1904 года быў памочнікам рэдактара фізічнай часткі часопіса «Журнал Руского физико-химического общества» і на працягу некалькіх гадоў кіраваў практычнымі заняткамі студэнтаў у фізічнай лабараторыі Пецярбургскага ўніверсітэта. Навуковыя працы вучонага, якія друкаваліся ў «Журнале Руского физико-химического общества», «Nature», «Astron. Nahhrichten» і інш., прысвечаны такім пытанням, як будова зямной атмасферы, тэмпература і склад атмасферы Сонца і планет, сонечная радыяцыя, кінетычная тэорыя газаў. Вучоны праводзіў фотаметрычныя назіранні.

На працягу 1903–1904 гадоў Я. А. Рагоўскі чытаў лекцыі па кінетычнай тэорыі газаў у Пецярбургскім універсітэце ў якасці прыват-дацэнта, адначасова працаваў у гімназіях. Чытаў публічныя лекцыі аб тэрмаэлектрычнасці, аб Сонцы, а таксама публічны курс гідрастатыкі.

У 1904 годзе Яўген Аляксандравіч выбіраецца на пасаду прафесара кафедры фізікі і метэаралогіі Імператарскага Харкаўскага ўніверсітэта, дзе выкладаў такія дысцыпліны, як метэаралогія і механічная тэорыя цяпла. Адначасова ў 1907–1908 гадах чытаў курс эксперыментальнай фізікі ў Харкаўскім ветэрынарным інстытуце.

У 1906 годзе Я. А. Рагоўскі прыняў удзел у пасяджэнні камісіі па даследаванні Сонца пры Імператарскай Акадэміі навук у Санкт-Пецярбургу. У 1909 годзе прыняў удзел у II Метэаралагiчным з’ездзе (Санкт-Пецярбург). Я. А. Рагоўскі з’яўляўся пажыццёвым членам Рускага фізіка-хімічнага таварыства і сапраўдным членам Рускага астранамічнага таварыства ў Санкт-Пецярбургу, французскага фізічнага таварыства ў Парыжы і Харкаў-скага матэматычнага таварыства.

Працаваў у сваёй лабараторыі па пытанні аб зменах спектра вадарода ад працягласці дзеяння моцных разрадаў. Папярэднія звесткі аб сваіх вопытах паслаў на I Мендзялееўскі з’езд (1907). Выпрацаваў план вопытаў і амаль усё падрыхтаваў для іх (факультэт адпусціў неабходныя сродкі для набыцця прыбораў), але хвароба прыпыніла яго работы.

У 1909–1910 гадах захварэў на пляўрыт, па рэкамендацыі ўрачоў паехаў лячыцца ў Швейцарыю (камуна Мантро), затым у Крым. Пасля працяглай хваробы Яўген Аляксандравіч Рагоўскі заўчасна памёр 6 лютага 1911 года ў Ялце. Засталася добра падабраная бібліятэка кніг па фізіцы і матэматыцы, якую праўленне Харкаўскага ўніверсітэта набыло для фізічнага і матэматычнага семінараў. Бібліятэка была змешчана ў асобным пакоі, упрыгожаным партрэтам прафесара.

Працы

Роговский, Е. А. История преподавания метеорологии / Е. А. Роговский // Физико-математический факультет Харьковского университета за первые сто лет его существования. — Харьков, 1908. — С. 249–258.

Роговский, Е. А. Кинетическая теория газов / Е. А. Роговский // Энциклопедический словарь Ефрона-Брокгауза. — Спб, 1895. — Т. ХV. — С. 70–75.

Роговский, Е. А. Лучистая теплота / Е. А. Роговский // Энциклопедический словарь Ефрона-Брокгауза. — Спб, 1896. — Т. ХVIII. — С. 118–125.

Роговский, Е. А. О температуре небесного пространства / Е. А. Роговский // Метеорологический вестник. — 1909. — № 8; № 9.

Роговский, Е. А. О разности температур на границе соприкасающихся тел / Е. А. Роговский // Журнал Русского физико-химического общества. — 1903. -Т. ХХХV.

Роговский, Е. А. Еще о температуре и составе составе атмосфер солнца и планет // Е. А. Роговский // Известия Русского астрономического общества. — 1899. — Вып. VII. — № 7–9. С. 8; Вып. VIII. — № 1–3. — С. 32–45.

Роговский, Е. А. О составе атмосфер солнца и планет и их температуры / Е. А. Роговский // Известия Русского астрономического общества. — 1898. -Вып. VII. — № 1. — С. 2, 10–34.

Роговский, Е. А Отчет о фотографических измерениях во время полного солнечного затмения 7 августа 1887 г. / Е. А. Роговский // Журнал Русского физико-химического общества. — 1888. — Т. ХХ. — С. 47–77.

Роговский, Е. А О температуре небесных тел / Е. А. Роговский // Журнал Русского физико-химического общества. — 1885. — Т. ХVII. — С. 77, 314–325.

Роговский, Е. А. О строении земной атмосферы и общих законах теории газов / Е. А. Роговский // Журнал Русского физико-химического общества. — 1884. — Т. XVI. — С. 25–48, 185–212, 255.

Роговский, Е. А. О температуре и составе атмосфер солнца и планет / Е. А. Роговский // Журнал Русского физико-химического общества. – 1884. — Т. XVI.

Роговский, Е. А О строении земной атмосферы и общей теории газов / Е. А. Роговский // Журнал Русского физико-химического общества. — 1882. — Т. ХIV. — С. 276–277.

Аб жыцці і дзейнасці

Гапоненка, В. А. Рагоўскі Яўген Аляксандравіч / В. А. Гапоненка// Беларускаяэнцыклапедыя : у 18 т.Мінск, 2001.Т. 13. — С. 202.

Рагоўскі Яўген Аляксандравіч (1855-1923) : біяграфія // 250 асоб з Беларусi у дыялогах культур : даведачнае выданне. — Мінск, 2008. — С. 77-78.

Роговский Евгений Александрович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона. — Спб, 1907. — Доп. т. ІІ а. — С. 540–541.

Е. А. Роговский // Сообщения Харьковского математического общества. — Харьков, 1913. – Т. 13. — № 6. — С. 242–246.

Некролог, воспоминания А. П. Грузинцева о пребывании Е. А. Роговского в Харьковском университете и список печатных работ.

165 гадоў з дня нараджэння Я. А. Рагоўскага (1855) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016–2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. — С. 147.

Рагоўскі Яўген Аляксандравіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2017. — С. 117-119.

Курачук, С. Кобринское слово сказано и в науке / Светлана Курачук // Кобрин-информ. — 2017. — 20 июля. — С. 5.

Барысюк, У. Талент і праца землякоў / Уладзімір Барысюк // Кобрынскі веснік. — 2009. — 15 ліпеня.

У даведніку «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур» кабрынчан у першую чаргу зацікавіць ураджэнец горада Я. Рагоўскі.

2020 год –165 гадоў з дня нараджэння Яўгена Аляксандравіча Рагоўскага : [Электронны рэсурс] // Краязнаўства Берасцейшчыны. – Рэжым доступу: http://kb.brl.by/index.php/homehttp .– Дата доступу: 02.08.2020.