Саламевіч, У. І. Брэн Келясцін Іванавіч / У. I. Саламевіч // Беларускі фальклор : энцыклапедыя : у 2 т. — Мінск, 2005. — Т. 1. – С. 190-191.

БРЭН Келясцін Іванавіч (каля 1800. Брэстчына — 29.3.1875), краязнавец, фалькларыст, этнограф. святар. Скончыў Жыровіцкую духоўную семінарыю (1831). З 1831 святар у Кобрыне. З 1838 настаяцель царквы ў в. Стары Корнін Бельскага павета Гродзенскай губерні. У краязнаўча-этнаграфічнай працы «Мясцовае этнаграфічнае апі- санне Бельскага павета Гродзенскай губерні…» (напісана ў 1856, рукапіс зберагаецца ў архіве Геаграфічнага таварыства Расійскай Федэрацыі ў Санкт-Пецярбургу) падрабязна паказаў асаблівасці матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў на Падляшшы (цяпер Беласточчына). Работа складаецца з 6 раздзелаў. У раздзеле «Даматпн- быт» прадстаўлена штодзённае жыцпё селяніна, адзенне, прылады працы. звычаі і абрады, дзіцячыя гульні, хваробы людзей і спосабы іх лячэння. Раздзел «Народныя паданні і помнікі- змяшчае і фалькл. матэрыял. У рукапісе 38 нар. песень (з іх 14 вясельныя, якія даволі поўна ілюструюць вясельны абрад мясцовага насельніцтва), 24 загадкі, 15 прыказак і прымавак, дзе выяўляецца назіральнасць, дасціпнасць, мудрасць і жыццёвая філасофія бел. народа, 2 казкі. У дадатку змешчаны таксама матэрыялы па вуснай нар. творчасці. Аўтар параўноўвае беларусаў з мазурамі, паказвае іх знешні выгляд, хатні побыт, разумовыя здольнасці, маральныя якасці і інш., падкрэслівае аднолькавае і адрознае ў іх культурах, вераваннях, фальклоры. Фалькл. запісы Б. увайшлі ў кнігі з Вяселле. Песні» (кн. 2, 1981; кн. 4-6, (1985-88), «Гульні, забавы, ігрышчы, (1996).

                              Літ.:Лобач М. Па слядах рукапіснага этнаграфічнага апісання Бельскага павету —свяшчэнніка Келясціна Брэна з 50-х г. XIX ст. // Беларускі каляндар. Беласток, 1986.

У. I. Саламевіч.