Біяграфічны нарыс

Самерсава Надзея Уладзіміраўна – прафесар, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
Нарадзілася ў 1961 годзе ў в. Дзівін Кобрынскага раёна. Пасля заканчэння Дзівінскай сярэдняй школы паступіла ў Мінскі дзяржаўны інстытут культуры (цяпер — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў). Інстытут закончыла з чырвоным дыпломам, была размеркавана ў сталічны Дом народнай творчасці.
Паспяховы ўдзел у конкурсе на замяшчэнне вакантнай пасады выкладчыка інстытута культуры дазволіў вярнуцца ў інстытут ужо ў якасці педагога. Надзею Уладзіміраўну заўсёды захапляла навука, таму ў яе метадычнай скарбонцы навукова-метадычныя дапаможнікі, навуковыя манаграфіі, навучальныя праграмы, больш за 300 артыкулаў.
Тэма дысертацыйнага даследавання — «Аптымізацыя экалагічнай адукацыі і выхавання падлеткаў ва ўстановах сацыякультурнай сферы».
Н. У. Самерсава мае больш за 40 навуковых і навукова-метадычных публікацый.
Прымае ўдзел у адукацыйных і сацыяльна-экалагічных праектах:
Праграма па развіцці пачуццёвага ўспрымання навакольнага свету «Ощущение чуда» (Прыродны цэнтр імя Бракнера (ЗША), Асацыяцыя «Экалагічная адукацыя» (Расія);
Праграма «Экалагічная адукацыя: методыка, прыклады «ECOLOGIC» (Шведскі інстытут, Фонд «Захаваем чысціню Швецыі», «АсЭкО» (Расія).
Праект « ЭкоОбразование: Новое поколение» («АсЭкО» — Расія і Савет па навучанні на прыродзе — Field Studies Council, FSC EE — Вялікабрытанія)
Праграма «Экалагічная адукацыя ў Германіі» (IBB, Dortmund, Германія, Мінскі міжнародны
адукацыйны цэнтр).
Н. У. Самерсава мае сертыфікаты міжнароднага ўзору па трэнерскай працы. Кіраўнік пастаянна дзеючага семінара «Экалагічная адукацыя для ўстойлівага развіцця» (Мінскі Міжнародны адукацыйны цэнтр).
Сёння Надзея Уладзіміраўна – намеснік загадчыка кафедры педагогікі сацыякультурнай дзейнасці па навуковай рабоце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
Працы
Самерсова, Н. В. Оптимизация экологического образования и воспитания подростков в условиях социокультурной сферы : дис. на соиск. учен. степ. канд. пед. наук : 13.00.05 / Бел. ун-т культуры. – Мінск, 1997.
Самерсова, Н. В. Воспитание в процессе экологической деятельности : пособие для педагогов соц., кл. рук., воспитателей, специалистов системы внешк. воспитания и обучения / Н. В. Самерсова. — Минск : Белоруская наука, 2005. — 231 с.
Самерсова, Н. В. Использование педагогического потенциала социально-культурной деятельности в процессе формирования экологической культуры личности / Н. В. Самерсова. – Минск : БГУКИ, 2012.
Самерсава, Н. У. Метадычны аспект дзейнасці клубных устаноў Рэспублікі Беларусь / Н. У. Самерсава. – Мінск : БГУКИ, 2016.
Самерсова, Н. В. Научно-педагогические основы экологического туризма / Н. В. Самерсова. –Минск : БГУКИ, 2017.
Самерсава, Н. У. Сацыякультурнае праектаванне і псіхолага-педагагічная рэабілітацыя асобы / Н. У. Самерсава. – Мінск : БГУКИ, 2003.
Самерсава, Н. У. Сацыякультурная дзейнасць экалагічнага напрамку / Н. У. Самерсава. – Мінск : БГУКИ, 2005.
Самерсова, Н. В. Экологическая культура личности: социокультурный аспект: [монография] / Н. В. Самерсова; Министерство культуры Республики Беларусь, Белорусский государственный университет культуры и искусств. – Минск: Белорусский государственный университет культуры и искусств, 2011. – 282, [1] с.: ил., табл.
Самерсава, Н. У. Станаўленне і развіццё метадычнага забеспячэння сацыяльна-культурнай дзейнасці / Н. У. Самерсава. – Мінск : БГУКИ, 2017.
Самерсова, Н. В. Теория и практика связей с общественностью / Н. В. Самерсова. – Минск : БГУКИ, 2017.
Самерсава, Н. У. Тэарэтыка-метадалагічныя асновы сацыяльна-культурнай дзейнасці / Н. У. Самерсава [і інш.]. – Мінск : БГУКИ, 2008.
Самерсова, Н. В. Экологическая культура личности в контексте становления духовных основ социокультурной устойчивости общества / Н. В. Самерсова. – Минск : БГУКИ, 2011.
Аб жыцці і дзейнасці
Пашкович, Л. Сладко пахнут праздники… / Людмила Пашкович // Кобрынскі веснік. — 2018. — 1 жніўня. — С. 5.
Уроженка д. Дивин Н. Самерсова ― профессор, кандидат педагогических наук, доцент Белорусского государственного университета культуры и искусств.
Самерсова Надежда Владимировна [Электронный ресурс] // Человек и мир. – Режим доступа:http://human-world.narod.ru/koordinatory.htm. – Дата доступа: 13.08.2018.
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Кафедра педагогікі сацыякультурнай дзейнасці. – Рэжым доступу: http://www.buk.by/process/fakultet%201/ Pedagogy%20and%20socio-cultural%20activities/. – Дата доступу: 24.10.2020.