Светлай памяці калегі і выдатнага чалавека М. І. Дземчука : [некралог] // Настаўніцкая газета. — 2016. — 28 ліпеня. — С. 16.

Пайшоў з жыцця вядомы дзяржаўны і грамадскі дзеяч, доктар фізіка-матэматэматычных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь М. І. Дзямчук (ураджэнец в. Дзевяткі).

Светлай памяці калегі і выдатнага чалавека М. І. Дземчука

26 ліпеня 2016 года пайшоў з жыцця вядомы дзяржаўны грамадскі дзеяч, член-карзспандэнт НАН Беларусі, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Рзспублікі Беларусь Міхаіл Іванавіч Дзямчук.

М. І. Дзямчук нарадзіўся 28 мая 1946 года у вёсцы Дзявяткі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1968 годзе закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1970-1976 гадах працаваў малодшым, а потым старшым навуковым супрацоўнікам, з 1976 па 1984 год — загадчыкам лабараторыі НДІ прыкладных фізічных праблем БДУ, пазней — загадчыкам кафедры аўтаматызацыі навуковых даследаванняў БДУ. З 1985 года ўзначальваў аддзел навукі і навучальных устаноў ЦК КПБ. У 1988 годзе быў прызначаны міністрам народнай адукацыі БССР, у 1991 годзе — намеснікам Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, у 1994 годзе — рэктарам беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі, у 2000 годзе — намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. З 2001 года М. І. Дзямчук — дырэктар Цэнтра сістэмнага аналізу БДПА, з 2002 па 2014 год — рэктар Рэспубліканскага Інстытута вышэйшай школы, з 2014 года ўзначальваў інфармацыйна-аналітычную работу інстытута.

Сфера навуковых інтарэсаў Міхаіла Іванавіча Дземчука — прыбора- і машынабудаванне, сістэмны аналіз і арганізацыйнае праектаванне. Ён развіў новы напрамак у эксперыментальнай і тэхнічнай фізіцы, у аснове якога — стварэнне сістэмы арыгінальных метадаў і прэцызійных оптаэлектронных сродкаў часава-імпульснага аналізу інтэнсіўнасці светлавога выпраменьвання, на аснове тэхналогій новага пакалення распрацаваў і стварыў лазеры ўльтракароткіх імпульсаў субпікасекунднага часавага дыяпазону з параметрамі выпраменьвання, якія праграмуюцца. Быў кіраўніком шэрага праектаў і праграм, накіраваных на фарміраванне ў рэспубліцы высокаэфектыўнай сістэмы трансферу тэхналогій, арганізацыю эканамічных зон высокай інавацыйнай актыўнасці і навукова-вытворчых комплексаў і прадпрыемстваў высокай тэхналагічнай культуры. М. І. Дзямчук — аўтар шэрага работ (канцэптуальных палажэнняў) па праблемах будаўніцтва нацыянальнай сістэмы адукацыі, новых адукацыйных тэхналогій і навучальных устаноў інтэграванага тыпу — сучасных ліцэяў, гімназій, каледжаў, рэфармавання вышэйшай школы рэспублікі.

Навуковыя дасягненні М. І. Дземчука атрымалі шырокае прызнанне. Ён лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі ў галіне навукі і тэхнікі 1979 года і лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне навукі і тзхнікі 1986 года.

М. І. Дземчука вылучала жыццёвая разважлівасць, востры розум, чалавечнасць і ўважлівасць да іншых людзей, велізарнае асабістае абаянне. Светлая памяць пра Міхаіла Іванавіча назаўсёды застанецца ў сэрцах тых, каму пашчасціла працаваць разам з ім. Выказваем шчырыя спачуванні яго родным і блізкім.

Міністр адукацыі М. А. Жураўкоў, першы намеснік міністра адукацыі В. А. Богуш, намеснік міністра адукацыі Р. С. Сідарэнка, намеснік міністра адукацыі С. В. Руды, намеснік міністра адукацыі В. В. Якжык, Рэспубліканскі савет рэктараў устаноў вышэйціай адукацыі, ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.