Свідуновіч Аляксандр Фёдаравіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; дызайн вокладкі: інжынер П. С. Грыневіч. – 2-е выд., дапрац. і дап. – Кобрын, 2020. – С. 128-129 : фат.

СВІДУНОВІЧ АЛЯКСАНДР ФЁДАРАВІЧ

СВІДУНОВІЧ Аляксандр Фёдаравіч (1938-2008) — кандыдат багаслоўя.

Нарадзіўся Аляксандр Свідуновіч у вёсцы Дзівін Кобрынскага павета (цяпер Кобрынскага раёна). Бацькі Фёдар Сільвестравіч і Ганна Сцяпанаўна назвалі яго Аляксандрам у гонар рускага князя Аляксандра Неўскага. Дзяцінства хлопчыка праходзіла ў нялёгкі час.

На ўсё жыццё ў памяці Аляксандра засталіся ўспаміны пра тое, як іх сям’і прыходзілася галадаць, хавацца ў лесе ад немцаў. Але прыйшла доўгачаканая перамога, і Саша ідзе ў першы клас сельскай школы, навучанне ў якой праходзіла на роднай беларускай мове. У 1956 годзе ён закончыў Дзівінскую школу.

Адсылае дакументы ў Гродзенскі педагагічны інстытут, але бацька раіць паступаць у духоўную семінарыю. Сям’я Свідуновіч была праваслаўнай, і сам Аляксандр часта наведваў царкву.

Такім чынам, педагогам ён не стаў. Забраўшы дакументы з педінстытута, у 1956 годзе паступае ў Мінскую духоўную семінарыю, якая знаходзілася пры Свята-Успенскім Жыровіцкім мужчынскім манастыры. Валодаючы выдатным музычным слыхам і моцным прыродным голасам, ужо ў першы год навучання студэнт Свідуновіч звяртае на сябе ўвагу выкладчыка царкоўных спеваў, і яго прызначаюць рэгентам (кіраўніком) царкоўнага хору. У гэтыя гады фарміруецца характар і светапогляд будучага святара.

У Ленінградскую духоўную акадэмію яго залічваюць без уступных экзаменаў. Закончыў акадэмію Аляксандр Свідуновіч у 1964 годзе са ступенню кандыдата багаслоўя, якой быў удастоены за курсавую работу па кананічнаму праву «Родство и свойство, как препятствие к браку».

Служыў у Смаленску (Расія), Днепрапятроўску (Украіна).

З 1988 года Аляксандр Свідуновіч — настаяцель Свята-Мікалаеўскага сабора, благачынны цэркваў г. Днепрадзяржынска (Украіна).

Царкоўны працоўны стаж першага настаяцеля Свята-Мікалаеўскага сабора складае пяцьдзясят два гады, за час якога яго заслугі былі адзначаны мноствам царкоўных і дзяржаўных узнагарод.

8 снежня 2008 года Аляксандр Фёдаравіч Свідуновіч памёр. Але памяццю пра яго застаўся адроджаны ім Свята-Мікалаеўскі сабор, на тэрыторыі якога і пахаваны мітрафорны протаіерэй айцец Аляксандр Свідуновіч.

Аб жыцці і дзейнасці

Свідуновіч Аляксандр Фёдаравіч // Памяць, Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. — С. 440. – (Імі ганарацца землякі).

Гапанович, А. Н. Александр Федорович Свидунович / Афанасий Гапанович // Дивин — древний и молодой / Афанасий Гапанович. — Брест, 2017. — С. 76. — (Известные уроженцы и жители Дивина).

Свідуновіч Аляксандр Фёдаравіч // Дзівінскі шлях: гісторыя і дзень сённяшні : гісторыка-краязнаўчы нарыс да 550-годдзя з часу першага ўпамінання в. Дзівін Кобрынскага раёна / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2016. – С. 46.

Свідуновіч Аляксандр Фёдаравіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 120-121.

80 гадоў з дня нараджэння А. Ф. Свідуновіча (1938) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016–2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. — С. 72-73.

Слоневский, А. Протоиерей Александр Федорович Свидунович / Александр Слоневский [Электронный ресурс] // Українська православна Церква. Храм преподобного Сергія Радонєжського – Режим доступа: http://stsergiydndz.-wixsite. com/library/slonevsky-prot-a-svidunovich. – Дата доступа: 04.10.2017.

Імі ганарацца землякі. Свідуновіч Аляксандр Федаравіч [Электронны рэсурс] // Туристический Кобрин. – Рэжым доступу: https://ikobrin.by/kobrin-139.php. – Дата доступу: 05.09.2018.