Семянюк Уладзімір Андрэевіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; дызайн вокладкі: інжынер П. С. Грыневіч. – 2-е выд., дапрац. і дап. – Кобрын, 2020. – С. 134-135 : фат.

СЕМЯНЮК УЛАДЗІМІР АНДРЭЕВІЧ

СЕМЯНЮК Уладзімір Андрэевіч — беларускі філосаф, палітолаг, доктар філасофскіх навук (1990), прафесар (1993).

Нарадзіўся 16 лістапада 1940 года ў вёсцы ЗалессеКобрынскага раёна. У 1958 годзе закончыў Залескую сярэднюю школу і паступіў на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў настаўнікам у Глыбоцкім раёне.

У 1964-1967 гадах Уладзімір Семянюк — аспірант Інстытута філасофіі і права АН БССР, потым малодшы навуковы супрацоўнік гэтага інстытута.

У 1969 годзе У. А. Семянюк абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Хрысціянскае вучэнне аб сэнсе і мэце чалавечага жыцця».

З 1968 года Уладзімір Андрэевіч — дацэнт кафедры філасофіі Беларускага інстытута фізічнай культуры.

У 1978-1981 гадах чытаў лекцыі ў Вышэйшай інжынернай школе г. Зялёна-Гура (Польшча). У 1989-1993 гадах ён дацэнт, прафесар кафедры сацыялогіі і медыцынскай этыкі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў. З 1994 года — прафесар кафедры філасофіі Беларускай політэхнічнай акадэміі.

У. А. Семянюк – прафесар кафедры «Философские учения» факультэта тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Галоўныя навуковыя працы: «Хрысціянскі гуманізм» (1969), «Сіянізм у палітычнай стратэгіі імперыялізму» (1981), «Сучасны сіянізм: курсам палітычных і ваенных авантур» (1986) і інш.

Працы

Семенюк, В. А. Сионизм в антикоммунистической и неоколониалистикой стратегии империализма (социально-политический анализ) : диссертация … доктора философских наук : 09.00.02 : защищена 00.00.0000 : утверждена 31.08.1990 / Семенюк Владимир Андреевич. — Минск, 1986.

Семенюк, В. А. Зловещий альянс / В. А. Семенюк. – Мінск, 1972.

Семенюк, В. А. Преступления сионизма на Ближнем Востоке : материал в помощь лектору / В. А. Семенюк ; Правление общества «Знание» Белорусской ССР, Координационный совет по политическому обличению империализма. — Минск, 1972.

Аб жыцці і дзейнасці

Семянюк Уладзімір Андрэевіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. — Мінск, 2002. – С. 440-441 : фота. – (Імі ганарацца землякі).

Семянюк Уладзімір Андрэевіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 125-126.

80 гадоў з дня нараджэння У. А. Семянюка (1940) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016–2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. — С. 150.

Семенюк, Владимир Андреевич [Электронный ресурс] // База данных Ученые Беларуси. – Режим доступа: http://unicat.nlb.by/scient/pls/. – Дата доступа: 05.10.2017.