Супруновіч Рыта Міхайлаўна // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; дызайн вокладкі: інжынер П. С. Грыневіч. – 2-е выд., дапрац. і дап. – Кобрын, 2020. – С. 152-153 : фат.

СУПРУНОВІЧ РЫТА МІХАЙЛАЎНА

СУПРУНОВІЧ Рыта Міхайлаўна – беларускі вучоны-эканаміст, эксперт, нацыянальны эксперт, кансультант, перакладчык.

Нарадзілася ў 1978 годзе ў горадзе Кобрыне Брэсцкай вобласці.

У 2000 годзе закончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт са спецыялізацыяй «Эканоміка і кіраванне», у 2004 годзе — аспірантуру Інстытута эканомікі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі.

Вучылася ў Парыжскай Вышэйшай школе сацыяльных навук — навуковым цэнтры ЕНЕS — СЕМ (2001-2005). Паспяхова завяршыла курс па бізнес-планаванню, які фінансуецца МВФ і Брытанскім фондам «Know How», курс менеджменту Канадскай школы бізнэсу Richard Ivey School of Business (University of Western Ontario-Canada).

Працоўную дзейнасць Рыта Міхайлаўна пачала ў 2000 годзе ў Цэнтры даследавання сусветнай эканомікі Інстытута эканомікі НАН Беларусі. З 2004 па 2006 год Супруновіч — эканаміст, менеджэр-кансультант у прыватных фірмах. З 2006 года — навуковы супрацоўнік аддзела сусветнай эканомікі і знешнеэканамічных даследаванняў Інстытута эканомікі НАН Беларусі.

Р. М. Супруновіч атрымала вопыт і практыку работы кансультантам, навуковым супрацоўнікам, памочнікам Нацыянальнага каардынатара, удзельнічала ў распрацоўцы Нацыянальнай праграмы развіцця экспарту Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гады, Нацыянальнай праграмы развіцця турызму Рэспублікі Беларусь на 2001-2005 гады. У 2007-2009 гадах з’яўлялася кіраўніком уласнага навукова-даследчага праекта пры фінансаванні Беларускага Фонду фундаментальных даследаванняў.

Рыта Міхайлаўна Супрунюк — аўтар звыш 30 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій. Дасканала валодае англійскай, французскай мовамі.

Сфера навуковых інтарэсаў: рэгуляванне міжнароднай працоўнай міграцыі, міжнародны рынак працы, міжнародныя эканамічныя адносіны ў сферы рынку працы, працоўнай міграцыі.

Працы

Супрунович, Рита Михайловна. Трудовая миграция в мировой экономике / Р. М. Супрунович; под науч. ред. В. Ф. Медведева.- Минск : Право и экономика, 2006. — 197 с. — (Мировая экономика)

Супрунович, Р. М. Модернизация рынка труда в условиях глобализации мировой экономики / Р. М. Супрунович, В. В. Почекина ; под науч. ред. В. Ф. Медведева, Институт экономики НАН Беларуси. — Минск : Право и экономика, 2010. — 312 с.

Почекина, В. В. Рынок труда в мировой экономике / В. В. Почекина, Р. М. Супрунович. – Минск : Право и экономика, 2006 – 326 с.

Супрунович, Р. М. Установка на переселение : системная конфигурация социально-экономических факторов международной миграции / Рита Супрунович // Беларуская думка. — 2013. – № 9. — С. 77-83.

Супрунович, Р. М. Оценка доходов от международной трудовой миграции в Республике Беларусь / Р. М. Супрунович // Экономический бюллетень НИЭИ Министерства экономики Республики Беларусь. — 2008. — № 1. – С. 19-26.

Аб жыцці і дзейнасці

Супрунович Рита Михайловна : об авторе // Беларуская думка. – 2013. — № 9. – С. 77-83.

Супрунович Маргарита Михайловна [Электронный ресурс] // Экономика by. – Режим доступа: http://ekonomika. by/ekonomisty/ suprunovich-margarita-mikhajlovna. – Дата доступа: 22.03.2017.