Сінкавец Аляксандр Уладзіміравіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; дызайн вокладкі: інжынер П. С. Грыневіч. – 2-е выд., дапрац. і дап. – Кобрын, 2020. – С. 136-137 : фат.

СІНКАВЕЦ

АЛЯКСАНДР УЛАДЗІМІРАВІЧ

СІНКАВЕЦ Аляксандр Уладзіміравіч – вучоны-фізіёлаг, кандыдат біялагічных навук, дацэнт.

Нарадзіўся Аляксандр Сінкавец 4 красавіка 1973 года ў вёсцы ДзівінКобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1990 годзе закончыў з залатым медалём Дзівінскую сярэднюю школу.

Паступіў у Віцебскі ветэрынарны інстытут. У 1995 годзе закончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны (ВДАВМ) па спецыяльнасці «Ветэрынарыя».

З лістапада 1995 года па лістапад 1998 года Аляксандр Уладзіміравіч — аспірант кафедры нармальнай і паталагічнай фізіялогіі.

У красавіку 1999 года А. У. Сінкавец абараніў дысертацыю на атрыманне вучонай ступені кандыдата біялагічных навук.

У 2000 годзе назначаны на пасаду дацэнта кафедры нармальнай і паталагічнай фізіялогіі ВДАВМ.

Апублікаваны 22 навуковыя працы, у тым ліку 7 вучэбна-метадычных. Па тэме навуковых даследаванняў у 1997 годзе Аляксандр Уладзіміравіч атрымаў патэнт на вынаходніцтва, а ў 1999 годзе зацверджаны абласныя рэкамендацыі.

А. У. Сінкавец з’яўляецца суаўтарам вучэбных дапаможнікаў: «Асновы фізіялогіі сельскагаспадарчых жывёл», «Практыкум па фізіялогіі сельскагаспадарчых жывёл», «Вучэбная праграма па фізіялогіі сельскагаспадарчых жывёл для вышэйшых сельска-гаспадарчых вучэбных устаноў».

Аляксандр Уладзіміравіч праводзіў навуковыя даследаванні па тэме «Рэзістэнтнасць і мінеральны абмен у птушак».

Сёння А. У. Сінкавец з’яўляецца кіраўніком вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскі завод ветэрынарных прэпаратаў».

Синковец, А. В. (ученый-физиолог) Активность пищеварительных ферментов и естественная резистентность кур при использовании пикумина : дис. на соиск. учен. степ. канд. биол. наук : 03.00.13 : 23.04.1999 : 23.06.1999 / А. В. Синковец ; Витеб. гос. акад. вет. медицины. – 1999.

Аб жыцці і дзейнасці

Гапанович, А. Н. Александр Владимирович Синковец / Афанасий Гапанович // Дивин — древний и молодой / Афанасий Гапанович. — Брест, 2017. — С. 77. — (Известные уроженцы и жители Дивина).

Сінкавец Аляксандр Уладзіміравіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 127-128.

Сінкавец Аляксандр Уладзіміравіч // Дзівінскі шлях: гісторыя і дзень сённяшні : гісторыка-краязнаўчы нарыс да 550-годдзя з часу першага ўпамінання в. Дзівін Кобрынскага раёна / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2016. – С. 51-52.

45 гадоў з дня нараджэння А. У. Сінкаўца (1973) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016–2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. — С. 73-74.