Сінчук Алег Віктаравіч

Біяграфічны нарыс

Сінчук Алег Віктаравіч – навуковец-біёлаг, аспірант, асістэнт кафедры заалогіі біялагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ).

Алег Сінчук нарадзіўся 21 мая 1990 года ў в. Верхалессе Кобрынскага раёна. Першымі лабараторыямі для будучага маладога навукоўца сталі наваколлі сяла, дзе разам з аднагодкамі ён на практыцы вывучаў жыццё прыроды. Асновы біялогіі Алег спасцігаў за школьнай партай: быў удзельнікам прадметных алімпіяд па любімаму прадмету, удзельнічаў у конкурсах даследчых работ, яшчэ падлеткам стаў  слухачом Беларускай лясной малой завочнай акадэміі пры Рэспубліканскім экалагічным цэнтры дзяцей і юнацтва ў Мінску.

Прафесію выкладчыка хіміі і біялогіі атрымаў у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна, які закончыў у 2013 годзе.

У 2014 годзе А. Сінчуком абаронена магістарская дысертацыя на тэму «Повышение приживаемости эксплантов и регенерации растений ремонтантных сортов малины красной (Rubus idaeus L.)».

З 2014 года Алег Віктаравіч праходзіў навучанне ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «энтамалогія», дзе выконваў дысертацыйнае даследаванне па тэме «Инвазивные виды грызущих членистоногих-фитофагов – вредителей декоративных зеленых насаждений Беларуси». Выкладаў прадмет «Асновы інфармацыйнай біялогіі — лабараторны практыкум». Працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам у навукова-даследчай лабараторыі «Прыкладныя праблемы біялогіі», старшым выкладчыкам кафедры заалогіі біялагічнага факультэта БДУ. Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя «Структуры і дынамікі біяразнастайнасці», якую ўзначальваў Алег Сінчук, была прызнана адной з лепшых ва ўніверсітэце.

Сапраўды сімвалічным стаў для нашага земляка, навукоўца-біёлага Алега Сінчука 2017 год — Год навукі. Малады аспірант і асістэнт кафедры заалогіі БДУ быў удастоены стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Сёння Алег Віктаравіч з’яўляецца начальнікам аддзела арганізацыі і суправаджэння інавацыйнай дзейнасці — намеснікам начальніка Галоўнага ўпраўлення навукі (ГУН), якое забяспечвае арганізацыю, каардынацыю і ажыццяўленне навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці БДУ, падрыхтоўку навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі ў аспірантуры і дактарантуры.

Вобласць навуковых інтарэсаў А. Сінчука: фаўна, біялогія і экалогія расліннаедных і грамадскіх насякомых (Insecta: Hymenoptera: Formicidae) Беларусі, асновы біятэхналогіі.

Працы

Синчук, О. В. Практические занятия по биометрии : метод. указания для студентов научн.-пед. специальностей : в 2 ч. / О. В. Синчук, А. П. Колбас, С. Н. Волосюк ; Брест. гос. ун-т имени А. С. Пушкина. – Брест : БрГУ, 2015. – Ч. 1. – 60 с.

Синчук, О. В. Определитель муравьев (Hymenoptera: Formicidae) Беларуси : учеб. материалы / О. В. Синчук. – Минск : БГУ, 2015. – 50 с.

Синчук, О. В. Трофобиотические связи инвазивных видов тлей (Sternorrhyncha: Aphidoidea) с представителями аборигенной мирмекофауны Беларуси / О. В. Синчук, Д. Г. Жоров, С. В. Буга // Труды БГУ. – 2015. – Т. 10, ч. 1. – С. 377–380.

Синчук, О. В. Forming the basis of research activities of primary school students on the lessons of «Man and the world» / О. В. Синчук. Е. К. Синчук // Иностранные языки и современный мир: сб. материалов междунар. конф., Брест, 17 апреля 2015 г. / Брест. гос. ун-т имени А. С. Пушкина ; редкол. : Л. М. Максимук [и др.]. — Брест : БрГУ, 2015. – Ч. 2. – С. 183–185.

Sinchuk, A. V. Features of ecology and biology Lasius (Dendrolasius) fuliginosus // Содружество наук. Барановичи-2013: матер. IX Междунар. науч.-практ. конф. молодых исследователей, 23–24 мая 2013 г., г. Барановичи, Респ. Беларусь : в 2 кн. / редкол.: А. В. Никишова (гл. ред.), А. В. Прадун, Ю. В. Башкирова (отв. ред.) [и др.]. – Барановичи : РИО БарГУ, 2013. – Кн. 1. – С. 320–321.

Аб жыцці і дзейнасці

Елизарова, Ж. Профессия – энтомолог / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. – 2017. – 23 верасня. – С. 9.

В Год науки молодой аспирант и ассистент кафедры зоологии БГУ О. Синчук, уроженец д. Верхолесье, был удостоен стипендии Президента Республики Беларусь.

Руководство ГУН БГУ. Синчук Олег Викторович // Главное управление науки. — Режим доступа: http://research.bsu.by/about-gds/management/. – Дата доступа: 23.10.2020.

Персоналии кафедры зооогии. Синчук Олег Викторович [Электронный ресурс] // Биологический факультет БГУ. – Режим доступа: http://www. bio.bsu.by/ zoology/sinchuk_ru.html. – Дата доступа: 9.10.2017.

Результаты Республиканского конкурса научных работ студентов. Синчук Олег Викторович [Электронный ресурс] // Режим доступа: http://www.brsu.by/div/rezultaty-respublikanskogo-konkursa-nauchnyh-rabot-studentov. – Дата доступа: 4.10.2017.