Сінчук Іван Іванавіч

Біяграфічны нарыс

СІНЧУК Іван Іванавіч — гісторык, археолаг і нумізмат, аўтар навуковых прац па нумізматыцы і археалогіі.

Нарадзіўся 8 сакавіка 1956 года ў горадзе Кобрыне Брэсцкай вобласці.

У 1981 годзе Іван Сінчук закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт са спецыялізацыяй «дапаможныя гістарычныя дысцыпліны». Спецыяльную падрыхтоўку атрымаў у аддзеле нумізматыкі Дзяржаўнага гістарычнага музея (г. Масква) у 1983-1984 гадах.

Да паступлення ў аспірантуру Іван Сінчук – супрацоўнік, вядучы археолаг Інстытута «Белспецпраектрэстаўрацыя», кіраўнік работ па шэрагу аб’ектаў: даследаваў архітэктурна-археалагічныя помнікі на тэрыторыі Мазыра, Магілёва, Мінска, Быхава, Нясвіжа, Кобрына. Прымаў удзел у археалагічных раскопках Роўна, Гродна, Вільні, Тракая, Калінінграда, Ленборка, Навагрудка і інш.

У 1989-1991 гадах вучыўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі НАН (аддзел феадалізму). Даследуе гісторыю грашовага звароту, тэхніку манетнай справы IX–XX стст., гісторыю матэрыяльнай культуры XVI–XX стст., праблемы этнічнай антрапанімікі Беларусі. З 1995 года супрацоўнічае з Інстытутам археалогіі і этналогіі Польскай АН, вывучаў манетныя зборы ў музеях Польшчы.

Ён працаваў у розных навуковых і адукацыйных установах: у 1985-1991 гадах быў вядучым археологам навукова-даследчага інстытута «Белспецпраектрэстаўрацыя», у 1995-1998 — выкладаў у Беларускім універсітэце культуры. З 2008 па 2014 год — вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. I ў кожнай з пералічаных устаноў трымаў планку па колькасных і якасных параметрах навуковай дзейнасці.

Выканаў індывідуальныя навукова-даследчыя праграмы «Тэхніка манетнай справы XVII ст.» і «Анамастыка беларускай эліты». Даследуе гісторыю грашовага абарачэння, тэхніку манетнай справы IX-XX стст., гісторыю матэрыяльнай культуры XVI-XX стст., праблемы этнічнай антрапанімікі Беларусі.

Сінчук І. І. — аўтар больш за 400 навуковых прац і 200 энцыклапедычных артыкулаў. Аўтар навуковых прац па нумізматыцы і археалогіі, адзін з аўтараў дапаможніка «Некаторыя пытанні вывучэння гісторыі, эканамічнай тэорыі і культуралогіі ў ВНУ» (1997).

Іван Іванавіч упэўнена лідзіруе сярод айчынных аўтараў па колькасці нумізматычных артыкулаў у энцыклапедычных выданнях. І. Сінчуком напісана звыш двух з паловай сотняў артыкулаў для энцыклапедыі «Археалогія і нумізматыка Беларусі», «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» (у 6 т.), «Беларускай энцыклапедыі» (у 18 т.), «Энцыклапедыі Вялікага княства Літоўскага» (у 2 т.), энцыклапедыі «Рэспубліка Беларусь» (у 6 т.). Ён падрыхтаваў таксама праграму вузаўскага навучальнага курса нумізматыкі.

Вучоны вырашыў шэраг праблем, звязаных з рэстаўрацыяй Мірскага замка, удзельнічаў у стварэнні шэрагу экспазіцый, удзельнік міжнародных канферэнцый. Сінчук з’яўляецца спецыялістам па выкарыстанні матэматычных і фізіка-хімічных метадаў у гістарычных даследаваннях, адным з першых у беларускай гістарычнай навуцы стаў выкарыстоўваць колькасныя метады ў гістарычных даследаваннях.

У 2000 годзе І. Сінчук стаў пераможцам расійскага конкурсу на знак рубля (дызайн сімвала). Беларускі гісторык першым знайшоў згадкі выявы знака рубля, датаваныя ХVII-ХІХ стагоддзямі. Гэтай выявай былі напісаны скорапісам надрадковыя літары «р» і «у».

Іван Іванавіч мае прызнанне далёка за межамі Бацькаўшчыны. Паспявае ён перакладаць і працы замежных калег. І. І. Сінчук — член Расійскай асацыяцыі «Гісторыя і камп’ютар», міжнароднай Асацыяцыі нумізматаў Балтыі.

Сфера навуковых інтарэсаў вучонага : нумізматыка; архітэктурная археалогія; археалагічная кераміка; археалагічнае шкло; прымяненне матэматычных метадаў у гістарычных даследаваннях.

Працы

Синчук, И. И. История одной фальшивой монеты : [монография] / И. И. Синчук ; науч. ред. Ю. М. Бохан. — Минск : Минсктиппроект, 2006. — 37, [2] с. : ил., табл.

Синчук, И. И. Итоги – 50 / И. И. Синчук – Мінск, 2007 – 60 с. : ил.

Брошюра содержит список научных работ Синчука И. И. за 1984 -2006 гг., перечень намеченных к публикации в виде книг работ юбиляра и очерк о знаке рубля.

Синчук, И. И. Клады Беларуси: законодательство и практика / Синчук И. И. — Минск : Минсктиппроект, 2003. -54, [1] с.

Синчук, И. И. Монетные дары в Фонд Народной Обороны жителей Кобринского повета в мае-апреле 1939 г. / И. И. Синчук // Десятая Всероссийская нумизматическая конференция. Псков, 15-20 апреля 2002 г. : тезисы докладов и сообщений. — М., 2002. – С. 304-307.

Синчук, И. И. Находки единичных монет в г. Кобрине / И. И. Синчук, С. М. Янюк. — Минск : Технопринт, 2000. — 27 с. : ил.,табл.; библиогр.: с. 24.

Синчук, И. И. Находки единичных монет в г. Кобрине Брестской обл. Республики Беларусь / И. И. Синчук, С. М.Янюк // Седьмая Всероссийская нумизматическая конференция.- Ярославль, 19-23 апреля 1999 г. : тезисы докладов и сообщений. — Москва, 1999. — С.183-187.

Сінчук, І. І . Ордэн / І. І. Сінчук // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. – Т. 11. — С. 444 — 447.

Сінчук, І. І. Узнагародныя медалі Расійскай імперыі 19 — пачатку 20 ст. / І. І. Сінчук. — Мінск, 2002 – 48 с.

Синчук, И. И. Экспертное заключение о кладе монет 17-18 вв. из д. Гладково Чаусского раёна Могилевской обл. Беларуси / И. И. Синчук. – Мінск : ПКФ «Арти-фекс», 1994. — 13 с.

Синчук, И. Многоликий знак рубля / І. Сінчук // Нумизматика. – 2006. — № 12.

Синчук, И. И. Первая белорусская нумизматическая энциклопедия «Археалогія і нумізматыка Беларусі» / И. И. Синчук // Берасцейскі хранограф. Вып. 3. — Брэст, 2002. – С. 338-353.

Синчук, И. И. Деньги в исторической ретроспективе / И. И. Синчук // Белорусский банковский бюллетень.- 1999. — № 33. — С. 34-43 ; № 34. — С. 33-40.

Синчук, И. И. Деньги: историческая ретроспектива / И. И. Синчук // Нумизматический альманах. — 1997. — № 2. — С. 2-11, № 3-4. — C. 10-16.

Синчук, И. И. Деньги в исторической ретроспективе / И. И. Синчук //  Банковский бюллетень. — 1996. — № 16. — С. 69-89.

Сінчук I. Нешчаслiвае шчасце нумiзмата / І. І. Сінчук // Мастацтва Беларусi. — 1991.- № 1.- С. 65-69.

Сінчук I. Erbe – значыць спадчына / І. Сінчук // Мастацтва Беларусі. — 1990. — № 2. – С. 68-70.

Аб жыцці і дзейнасці

Сінчук Іван Іванавіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. — С. 441. – (Імі ганарацца землякі).

Стралец, М. СінчукІван Іванавіч/ Міхаіл Стралец // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. – Мінск, 2001. – Т. 6, кн. 1. — С. 302.

Сінчук Іван Іванавіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 130-132.

60 гадоў з дня нараджэння І. І. Сінчука (1956) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016–2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. — С. 16.

Стралец, М. Нястомны працаўнік навукі / Міхаіл Стралец // Кобрынскі веснік. — 2016. — 16 сакавіка. — С. 3.

Яскевич, С. И у российской валюты есть свой знак / Светлана Яскевич // Заря. – 2001. – 16 июня.

Историк И. Синчук (уроженец г. Кобрина) предложил использовать для обозначения российского рубля знак из рукописных документов ХVII-ХIХ вв.

8 сакавіка – 60 гадоў з дня нараджэння Івана Івановіча Сінчука [Электронны рэсурс] // Краязнаўства Берасцейшчыны. – Рэжым доступу: http://kb.brl. by/index. – Дата доступу: 12.09.2016.

Синчук, Иван Иванович [Электронный ресурс] // База данных «Ученые Беларуси». – Режим доступа: http://unicat.nlb.by/scient/pls/dict.prn_ref?tu=e&tq-=v0& name_view. – Дата доступа: 05.10.2017.

Известному белорусскому историку И. И. Синчуку – 55 лет [Электронный ресурс]. — Режим доступа: http://old-moneta.ru/ numismatics/ izvestnomu-belorusskomu-istoriku-i-i-sinchuku-55-let.html. – Дата доступа: 13.08.2017.