Трус, М. В. Чарота Іван Аляксеевіч / М. В. Трус // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 2003. – Т. 17. – С. 245 : фота.

ЧАРОТА Іван Аляксеевіч (н. 16.9.1952, в. Лышчыкі Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл.), бел. літаратуразнавец, перакладчык. Д-р філал. н. (1998). Праф. (1999). Скончыў БДУ (1974). Працаваў настаўнікам, з 1977 у БДУ (з 1996 заг. кафедры). Даследуе гісторыю літаратур і культур слав. народаў, гісторыю права- слаўя. Аўтар манаграфій «Беларуская савецкая літаратура за мяжой» (1988, у сааўт.), «Савецкая літаратура ў сувязях і ўзаемадзеяннях: (Пачатак параўнальнага і сістэмнага аналізу)» (1989), «Пошук спрадвечнай існасці: Беларуская літаратура XX ст. ў працэсах нацыянальнага самавызначэння» (1995), «Мастацкі пераклад на беларускую мову: Асновы тэорыі і практычныя рэкамендацыі» (1997), «Сербская праваслаўная царква» (1998), «Югаславянскія літаратуры і культуры» (1999, з М.Трусам), «Беларуская мова і царква» (2000). Выдаў на сербскай мове ў Югаславіі «Анталогію беларускай паэзіі» (1993), «Анталогію лірыкі ўсходніх славян» (2000), на Беларусі — анталогію «Сербская літаратура: Анталогія тэкстаў» (кн. 1-2, 2002-03). Складальнік зб. «Сербская паэзія» (1989, з М. Джэркавічам). Перакладае на бел. мову творы сербскай, харвацкай, макед., славенскай, польскай і інш. л-р, на сербскахарвацкую — творы бел. пісьменнікаў.

Тв. Югаславянскія казкі. Мн., 1999; Косовская битва продолжается. Мн., 2000; Насустрач духу: Анталогія бел. хрысціянскай паэзіі. Мн., 2001; Насустрач духу: Анталогія бел. хрысціянскай прозы. Мн., 2002; Слово и Дух: Антология рус. духовной поэзии (X-XX вв.). Мн., 2003.      

М. В. Трус.