Уладзіслаў Юліянавіч Малахоўскі
Уладзіслаў Юліянавіч Малахоўскі | |
Дата нараджэння | 1827 ці 1837 |
Дата смерці | 7 кастрычніка 1900 |
Уладзіслаў Юліянавіч Малахоўскі (1827, маёнтак Мацы Кобрынскага павета — 7 кастрычніка 1900; Псеўданімы: Леон Варнэрке) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў на землях Беларусі і Літвы.
Змест
Біяграфія
Скончыў Свіслацкую гімназію, Пецярбургскі інстытут інжынераў шляхоў зносін. Адзін з кіраўнікоў партыі «чырвоных», найбліжэйшы памочнік К. Каліноўскага. З чэрвеня 1863 г. уваходзіў у склад Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы, потым Выканаўчага аддзела Літвы. У лютым—сакавіку, чэрвені—жніўні 1863 г. паўстанцкі начальнік Вільні. Наладжваў сувязі з рускімі рэвалюцыянерамі, з арганізацыяй «Зямля і воля». Са жніўня 1863 г. за мяжой на нелегальным становішчы, выехаў у Пецярбург, потым у Кёнігсберг, дзе быў прадстаўніком Каліноўскага, удзельнічаў у выданні газеты «Глос з Літвы», займаўся закупкай і дастаўкай зброі для паўстанцаў. З 1866 г. жыў у Англіі пад прозвішчам Леон Варнэрке. Набыў шырокую вядомасць шэрагам вынаходак у галіне фотатэхнікі, у 1875 г. сканструяваў фотаапарат са скручанай касетай, які спецыялісты лічаць прататыпам «Кодака». У 1880-я гады некалькі разоў пабываў у Расіі, у т.л. у Маскве і Пецярбургу, удзельнічаў у фотавыстаўках, у заснаванні секцыі фатаграфіі Расійскага імператарскага тэхнічнага таварыства. Апошнія гады жыў у Жэневе.
Зноскі
Літаратура
Кісялёў Г. Героі і музы: Гіст.-літ. нарысы. Мн., 1982;
Шалькевич В. Кастусь Калиновский: Страницы биогр. Мн., 1988;
Шалькевіч В. Бібліятэка Віктара Каліноўскага // Голас Радзімы. 1992. 5 і 12 сак.;
Szalkiewicz W. Z kontaktów naukowych Wiktora Kalinowskiego z Augustem Bielowskim w latach 1857—1861 // Ze skarbca kultury. 1988. Z. 47.
Спасылкі
http://creazon.ru/photography/pervyj-plenochnyj-fotoapparat-i-pervaja-fotoplenka-izobretenie.html
Памяць: Кобрынскі раён. Мінск: БЕЛТА, 2002.