Філімоненкава (Кукіна) Раіса Мікалаеўна // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; дызайн вокладкі: інжынер П. С. Грыневіч. – 2-е выд., дапрац. і дап. – Кобрын, 2020. – С. 158-159 : фат.

ФІЛІМОНЕНКАВА РАІСА МІКАЛАЕЎНА

ФІЛІМОНЕНКАВА (Кукіна) Раіса Мікалаеўна – вучоны, кандыдат тэхнічных навук (1982) , дацэнт (1991).

Нарадзілася Раіса Кукіна 25 лютага 1948 года ў горадзе Дуброўна Віцебскай вобласці.

Пражывала ў Кобрыне з 1960 па 1968 год. Закончыла сярэднюю школу № 2 г. Кобрына і паступіла ў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці.

У 1973 годзе Р. Філімоненкава выдатна закончыла інстытут лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці «Тэхналогія швейных вырабаў». Падчас навучання атрымлівала стыпендыю імя У. І. Леніна, у 1971 годзе была дэлегіравана на I Усесаюзны злёт студэнтаў СССР (Масква).

З 1973 года Раіса Мікалаеўна пачала працу асістэнтам на кафедры «Тэхналогія швейных вырабаў» Віцебскага тэхналагічнага інстытута лёгкай прамысловасці.

З 1977 па 1980 год вучылася ў аспірантуры Маскоўскага тэхналагічнага інстытута лёгкай прамысловасці. У 1982 годзе Раіса Мікалаеўна абараніла кандыдацкую дысертацыю.

З 1983 па 2005 год працавала намеснікам дэкана завочнага факультэта УА «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт». У 1987 годзе выбрана дацэнтам кафедры «Тэхналогія швейных вырабаў» Віцебскага тэхналагічага інстытута лёгкай прамысловасці.

Удзельнічала ў распрацоўцы адукацыйнага стандарту ОСРБ 1-500102-2008 для першай ступені вышэйшай адукацыі.

Р. М. Філімоненкава мае больш за 120 навуковых і звыш 50 метадычных публікацый, у тым ліку адзін падручнік і тры вучэбныя дапаможнікі з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, некалькі выдадзеных канспектаў лекцый.

Раіса Мікалаеўна падрыхтавала тры магістры тэхнічных навук. Чытае курсы лекцый па дысцыплінах «Тэхналогія швейных вырабаў», «Тэхналогія швейнай вытворчасці».

Працы

Филимоненкова, Р. Н. Исследование процесса формообразования деталей одежды с целью его совершенствования : диссертация… кандидата технических наук : 05.19.04 : защищена 06.01.1982 : утверждена 21.07.1982 / Р. Н. Филимоненкова. – Москва, 1981.

Филимоненкова, Р. Н. Автоматизация процесса разработки и анализа технологических схем швейных потоков / Р. Н. Филимоненкова, Д. К. Панкевич, А. П. Прохоров // Новое в технике и технологии текстильной и легкой промышленности : материалы международной научной конференции, Витебск, ноябрь 2009 г. : в 2 ч. / УО «ВГТУ». – Витебск, 2009. – Ч. 1. – С. 276–278.

Филимоненкова, Р. Н. Исследование ниточного способа соединения деталей с криволинейными срезами при изготовлении изделий из отходов / Р. Н. Филимоненкова, Н. П. Гарская, М. А. Шайдоров // Тезисы докладов 37 научно-технической конференции преподавателей и студентов университета / УО «ВГТУ». – Витебск, 2004. – С. 74.

Филимоненкова, Р. Н. Подготовительно-раскройное производство швейных предприятий: курс лекций / Р. Н. Филимоненкова, Н. Н. Бодяло ; УО «ВГТУ». – Витебск, 2016. – 103 с.

Филимоненкова, Р. Н. Повышение эффективности использования отходов на ОАО «Полесье», г. Пинск / Р. Н. Филимоненкова, Н. П. Гарская, Н. Н. Бодяло // Переработка отходов текстильной и легкой промышленности: теория и практика : материалы докладов Международной научно-практической конференции, Витебск, 30 ноября 2016 г. / УО «ВГТУ». – Витебск, 2016. – С. 113–115.

Филимоненкова, Р. Н. Пути повышения эффективности обработки швейных изделий / Р. Н. Филимоненкова, Н. Н. Бодяло, Н. П. Гарская // Тезисы докладов 44 научно-технической конференции преподавателей и студентов университета / УО «ВГТУ». – Витебск, 2011. – С. 113–114.

Аб жыцці і дзейнасці

Кукіна Раіса Мікалаеўна // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. — С. 436. – (Імі ганарацца землякі).

Филимоненкова Раиса Николаевна // Кафедре конструирования и технологии одежды 45 лет / Витебский государственный технологический университет. — Витебск, 2013. — С. 26.

Філімоненкава (Кукіна) Раіса Мікалаеўна // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 144-146.

70 гадоў з дня нараджэння Р. М. Філімоненкавай (1948) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016-2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2018. – С. 74-75.

Филимоненкова, Раиса Николаевна [Электронный ресурс] // База данных Ученые Беларуси. – Режим доступа: http://unicat.nlb.by/scient. Дата доступа: 08.11.2017.

Филимоненкова, Раиса Николаевна [Электронный ресурс] // Библиотека Витебского государственного технологического университета. – Режим доступа: http://library.vstu.by/2017/05/25. – Дата доступа: 08.11.2017.

Филимоненкова Раиса Николаевна [Электронный ресурс] // УО «Витебский государственный технологический университет». – Режим доступа: http:// kito.vstu.by/staff/filimonenkova-raisa-nikolaevna/. – Дата доступа: 03.11.2017.