Чарота Іван Аляксеевіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; дызайн вокладкі: інжынер П. С. Грыневіч. – 2-е выд., дапрац. і дап. – Кобрын, 2020. – С. 160-165 : фат.

ЧАРОТА ІВАН АЛЯКСЕЕВІЧ

ЧАРОТА Іван Аляксеевіч – вядомы беларускі літаратуразнавец, крытык, перакладчык. Доктар філалагічных навук (1998), прафесар (1999), акадэмік Сербскай Акадэміі навук і мастацтваў, акадэмік Міжнароднай Славянскай Акадэміі навук, адукацыі, мастацтва і культуры, загадчык кафедры славянскіх літаратур Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ). Член Саюза пісьменнікаў СССР, Беларусі (1985), Сербіі.

Лёс вядучага славіста краіны, напэўна, быў вызначана першапачаткова. Нарадзіўся ён 16 верасня 1952 года ў вёсцы Лышчыкі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці, якая размяшчаецца на мяжы Беларусі, Украіны і Польшчы. Будучы вучоны з маленства асвойваў беларускую, рускую, украінскую і польскую мовы. Вучыўся ў Лышчыкаўскай пачатковай і васьмігадовай школах. Сярэднюю адукацыю атрымаў у СШ № 2 г. Кобрына.

З 1969 па 1974 год вучыўся на аддзяленні рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Асабліва схільнасць і здольнасці да моў раскрыліся ў Івана Чароты менавіта ў часы вучобы ў БДУ, калі ён поруч з іспанскай мовай вывучаў сербскую. У тыя часы ў галоўнай вышэйшай навучальнай установе рэспублікі была магутная філалагічная школа, ля вытокаў якой стаялі прафесар А. Супрун і славуты балгарыст У. Карпаў.

Пасля заканчэння ўніверсітэта І. Чарота тры гады працаваў настаўнікам у Паляцкішскай сярэдняй школе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці.

З 1977 года — у Беларускім дзяржаўным універсітэце: выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт. Апошнім часам загадвае кафедрай славянскіх літаратур.

Першую навуковую ступень І. Чарота здабыў у Ленінградзе, абараніўшы дысертацыю па рэцэпцыі творчасці М. Шолахава ў літаратурах Югаславіі (1987). Сур’ёзнае навуковае даследаванне, абароненае ў культурнай сталіцы Расіі, сведчыла пра тое, што ў навуку прыйшоў сапраўдны вучоны з уласным бачаннем сутнасці і спецыфікі літаратуры ў эпоху глабалізацыі. 3 1991 па 1994 год вучыўся ў дактарантуры. Праца «Беларуская літаратура XX стагоддзя і працэсы нацыянальнага самавызначэння» (1998) стала яго доктарскай дысертацыяй.

Іван Чарота — самы кампетэнтны славіст у Беларусі ў сферы літаратуразнаўства. На працягу звыш чвэрці стагоддзя ён з’яўляецца галоўным навуковым кансультантам выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» па ўсіх пытаннях, звязаных з паўднёваславянскімі народамі і іх культурамі, ім упершыню складзена поўная бібліяграфія беларуска-югаслаўскіх літаратурных сувязяў, надрукаваная ў бялградскім часопісе «Мостови» і ў дапаможніку для беларускіх студэнтаў «Югаславянскія літаратуры і культуры». Ён галоўны рэдактар шматлікіх альманахаў «Славянскія постаці», член рэдкалегій 9 перыядычных выданняў (3 замежных).

Кола навуковых інтарэсаў І. А. Чароты ўключае пытанні літаратуры і культуры славянскіх народаў. Вядучы славіст нашай краіны, ён больш за дзесяць гадоў узначальвае бюро секцыі мастацкага перакладу і літаратурных сувязяў Саюза беларускіх пісьменнікаў. Займаецца літаратуразнаўствам, крытыкай, перакладам з сербскай, славенскай, македонскай, польскай і іншых моў на беларускую і рускую, а таксама з беларускай на сербскую.

Іван Аляксеевіч актыўна выступае ў друку як літаратуразнавец, крытык, эсэіст, публіцыст. Ён аўтар звыш 500 навуковых, навукова-метадычных і літаратурных прац, сярод якіх «Беларуская савецкая літаратура за мяжой» (1988), «Савецкая літаратура ў сувязях і ўзаемадзеяннях. Пачаткі параўнальнага і сістэмнага аналізу» (1989) і інш. Аўтар «Анталогіі беларускай паэзіі», выдадзенай у 1993 годзе ў Югаславіі, укладальнік зборнікаў «Сербская паэзія» (1987) і «Сербская Праваслаўная Царква» (1998), выдадзеных у Мінску. На пераломе стагоддзяў І. А. Чарота здзейсніў унікальны праект, калі ў 2000 годзе выдаў на чатырох мовах «Антологию лирики восточных славян». Сапраўднай энцыклапедыяй жыцця паўднёваславянскіх братоў стала грунтоўнае даследаванне «Народ сербскі: яго абрады і звычаі, святы і святыні» (2006), дзе вучоны глыбока і разам з тым з любоўю паказаў, чым вылучаецца гэты люд сярод братоў-славян.

Менавіта I. Чарота стаў ініцыятарам і арганізатарам падрыхтоўкі студэнтаў па спецыяльнасці «Сербская мова і літаратура», для паспяховай падрыхтоўкі якіх склаў адукацыйныя стандарты па гэтай спецыяльнасці, «Праграму асноўных і спецыяльных курсаў па гісторыі славянскіх літаратур» (2000), шэраг дапаможнікаў.

Шмат гадоў вучоны займаецца перакладамі. Яшчэ з пачатку 1980-х гадоў выдавецтвы актыўна прыцягвалі яго да працы над перакладамі мастацкай літаратуры. У перакладзе Івана Аляксеевіча выйшлі кнігі Б. Зупанчыча. Б. Нушыча, Ё. Юрчыча, П. Воранца, Д. Янчара і інш. Дзякуючы нашаму земляку па-беларуску загаварылі І. Андрыч, Б. Нушыч, Д. Чосіч, Д. Максімавіч. Сапраўдным святам для дзяцей стаў выхад зборніка сербскіх народных казак «Мовы ўсяго жывога» (2007) і кнігі «Югаславянскія казкі» (1999).

Іван Чарота — складальнік і рэдактар зборніка «Православие в славянских культурных традициях» (Мінск, 1996), рэдактар і перакладчык рускамоўнай версіі міжканфесійнага часопіса «Самарянин» (Беласток, 1996 — 2000), рэдактар кніг «Уния. Сборник документов» (1977), «Полоцкая епархия» (1997), «Плакид Янковский. Записки сельского священника» (2004), «Архіепіскап Афанасій (Мартас)», «Матэрыялы да Гісторыі Праваслаўнай Беларускай Царквы» (2004). Яго надзвычай хвалюе тое, на якой мове трэба звяртацца славянам да Бога, менавіта таму з-пад яго пяра выйшла кніга «Беларуская мова і царква» (2000). Ён — заснавальнік, укладальнік і перакладчык серыі «Сербскае багаслоўе ХХ стагоддзя», у якой ужо выйшла два дзясяткі кніг. Іван Аляксеевіч выдаў дзве адметныя кнігі, дзе сабраны паэтычныя і празаічныя ўвасабленні Слова Божага ў беларускай нацыянальнай традыцыі: «Насустрач Духу. Анталогія беларускай хрысціянскай паэзіі» (2001), «Насустрач Духу. Анталогія беларускай хрысціянскай прозы» (2002), без якіх цяпер цяжка ўявіць развіццё рэлігійнай думкі ў нашым краі. Шмат часу I. Чарота аддае працы на пасадах сакратара Біблейскай камісіі Беларускага Экзархата РПЦ, якая ажыццяўляе пераклад Святога Пісання і богаслужбовых тэкстаў на беларускую мову, і выканаўчага рэдактара часопіса «Праваслаўе».

Прафесар Чарота вядзе вялікую асветніцкую работу. Наш зямляк шмат працуе на ніве духоўнага асветніцтва, многае робіць для збліжэння славянскіх культур і народаў, за што неаднаразова адзначаны. За падзвіжніцкую дзейнасць Іван Аляксеевіч Чарота ўзнагароджаны ордэнам Прападобнага Сергія Раданежскага III ступені, ён лаўрэат міжнароднай прэміі імя К. Астрожскага (Польшча), заснаванай Фондам князя Канстанціна Астрожскага і польскім часопісам «Przeglad pravoslawny», лаўрэат прэміі Рэспублікі Беларусь «За духоўнае Адраджэнне».

Іван Аляксеевіч Чарота — лаўрэат прэміі Саюза пісьменнікаў Сербіі за 2000 год, прэміі часопіса «Збиља /Reality» (СРЮ, Бялград) за 2000 год і 2006 год, Міжнароднай прэміі імя Дастаеўскага (Сербія) за 2007 год, Усеправаслаўнай літаратурнай прэміі «Багародзіца Траеручыца» (сербскі Фонд імя Іванкі Мілошэвіч (Чыкага, ЗША) за 2011 год. Ён кавалер ордэнаў прападобнага Сергія Раданежскага ІІІ ступені (2002), святога Савы Сербскага III ступені (Сербія, 2004), Святога Кірылы Тураўскага ІІ ступені (2012). Узнагароджаны памятным медалём Саюза славацкіх пісьменнікаў (2003), Залатым знакам Культурна-асветніцкага таварыства Сербіі (2008), знакам «За вялікі ўнёсак у літаратуру» (Беларусь, 2012), сярэбраным медалём «За заслугі» (Сербія, 2013).

Выхадзец з вёскі Лышчыкі Тэвельскага сельсавета, вядомы вучоны і грамадскі дзеяч Іван Чарота памятае і пра сваіх землякоў, прымае ўдзел у духоўным жыцці Кобрыншчыны, падараваў бібліятэкам Кобрынскага раёна шмат кніг.

Працы

Чарота, І. Беларуская мова і царква / І. Чарота. — Мінск, 2000. — 176 с.

Чарота, I. А. Беларуская лiтаратура ХХ стагоддзя i працэсы нацыянальнага самавызначэння : аўтарэф. дыс. на атрым. навук. ступ. д-ра фiлал. навук / БДУ ; І. А. Чарота. — Мінск, 1998. – 50 с.

Чарота, І. А. Гісторыя сербскай літаратуры : практыкум для студэнтаў спец. «Славян. філалогія» / І. А. Чарота. — Мінск : БДУ, 2006. — 84, [2] с.

Чарота, І. А. Пошук спрадвечнай існасці : беларуская літаратура ХХ стагоддзя ў працэсах нацыянальнага самавызначэння / І. А. Чарота, БДУ ; рэд. А. А. Лойка. — Мінск : Навука і тэхніка, 1995. – 157 с.

Чарота, І. А. Тэорыя і практыка мастацкага перакладу : дапаможнік для студэнтаў філалагічных факультэтаў / І. А. Чарота. — Мінск : БДУ, 2011. — 122, [2] с.

Насустрач Духу. Анталогія беларускай хрысціянскай паэзіі

/ уклад. i прадмова I. А. Чароты. — Мінск : Ураджай, 2001. — 238 с.

Слово и Дух. Антология русской духовной поэзии (Х-ХХ вв.) / составление, подготовка текстов, вступительная статья и комментарии И. Чароты. — Минск : Свято-Елисаветинский монастырь, 2003. — 527 с.

Чарота, И. А. Не прятаться от истины / Иван Чарота // Беларуская думка. — 2019. — № 7. — С. 50-56 ; № 8. – С. 37 – 43.

Статья профессора И. А. Чароты (уроженца д. Лыщики Кобринского района) о состоянии исследований жизни и деятельности Ф. Скорины.

Чарота, И. А. Колыбель сербской духовности … / Иван Александрович Чарота // Неман. — 2018. — № 1. — С. 141-152.

Чарота, І. Легендарная асоба славянскага свету ХІІІ стагоддзя: Міхаіл (Мануіл) Казачынскі / І. Чарота // Полымя. – 2017. — № 9. – С. 42-51.

Чарота, И. О «закате» славянства … Без рассвета? / Иван Чарота // Беларуская думка. – 2007. – № 6. – С. 186-191.

Чарота, І. Браціслава – гэта дзе братэрства славяць / Іван Чарота // Літаратура і мастацтва . – 2005. – 28 студзеня. – С. 5.

Чарота, И. Славянская литературная общность — прошлое без будущего? / Иван Чарота // Неман. — 2004. – № 11. – С. 115-123.

Аб жыцці і дзейнасці

Бовтрель, И. Г.Чарота Иван Алексеевич / И. Г. Бовтрель // Республика Беларусь: энциклопедия : [в 7 т.]. – Минск, 2008. – Т. 7. — С. 494.

Ляшук, В. Я. [Іван Чарота] / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко // Літаратурная Берасцейшчына / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко. — Мінск, 2008. — С. 15, 271, 302.

Трус, М. В. Чарота Іван Аляксеевіч / М. В. Трус // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 2003. – Т. 17. – С. 245 : фота.

Чарота Иван.Алексеевич // Регионы Беларуси : энциклопедия. — В 7 т. Т. 1. Брестская область: в 2 кн. — Минск, 2009. — Кн. 2. — С. 453.

Чарота Іван Аляксеевіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. — С. 444. – (Імі ганарацца землякі).

Чарота Іван // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэд. А. I. Мальдзіса. — Мінск, 1995. — Т. 6. — С. 275-277.

Іван Чарота // Літаратурная карта Берасцейшчыны. — Брэст, 2008. — С. 316-317.

Ляшук, В. Я. [Іван Чарота] / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко // Літаратура Берасцейшчыны / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко. — Брэст, 1999. — С. 368.

Чарота І. А. // Філалагічны факультэт (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт) : даведкавае выданне. — Мінск, 1999. — С. 27.

Чарота, И. Дорожки памяти – дорожки радости / Иван Чарота // За мостом моего детства. — Минск, 2011. — С. 24-28.

Автор – о себе и своих корнях, своей деревне Лыщики Кобринского района.

Чарота Іван Аляксеевіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 146-152.

65 гадоў з дня нараджэння І. А. Чароты (1952) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016-2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2018. – С. 48.

Шычко, С. Новая беларуская кніга – у Сербіі / Сяргей Шычко // Звязда. – 2020. — 13 мая (№ 91). – С. 5.

Прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук І. А. Чарота выступіў укладальнікам зборніка беларускіх народных казак.

Кавачэвіч, В. Цеплыня сустрэч / Велька Кавачэвіч // Полымя. — 2017. — № 9. – С. 3.

Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Сербія ў Рэспубліцы Беларусь В. Кавачэвіч упамінае пра значны ўклад прафесара І. Чароты ў сяброўскія адносіны паміж Сербіяй і Беларуссю.

Курачук, С. Вядучы славіст краіны / Святлана Курачук, Ксенія Пальто // Кобрынскі веснік. – 2017. – 28 кастрычніка. – С. 4.

У рамках праекта «Людзі навукі нашага краю» – артыкул пра доктара філалагічных навук, прафесара, вядучага славіста нашай краіны, вядомага беларускага літаратуразнаўца, крытыка, перакладчыка І. А. Чароту.

Шевченко, К. В. Балканский компас / Кирилл Шевченко // Беларуская думка. — 2017. — № 5. — С. 65-68.

В 2016 году в Сербии была опубликована книга И. А. Чароты, посвященная белорусско-сербским культурным и научным связям.

Сабінавіч, М. Струны пявучыя душы беларускай : словы на прэзентацыі кнігі «Антологиjа белоруске поезиjе» 13 чэрвеня 2012 г., Бялград, Нацыянальная бібліятэка Сербіі / М. Сабіновіч // Полымя. – 2013. — № 6. — С. 169-175.

Значны ўклад І. Чароты ў папулярызацыю і развіцце сербскай літаратуры.

Штэйнер, І. Прафесар з душою паэта / Іван Штэйнер // Роднае слова. — 2012. – № 9. – С. 3-6.

Шыбкоўская, К. Паліглот Іван Чарота / Кацярына Шыбкоўская // Беларусь. — 2010. – № 1. – С. 22-23.

Литературовед и переводчик : ими гордится Кобрин // Кобрин-информ. — 2009. — 17 сентября. — С. 26.

Рублевская, Л. Звёзды и кометы книжных полок / Людмила Рублевская // Советская Белоруссия. — 2009. — 13 декабря. — С. 12.

Среди рейтинга книг, вышедших в 2009 г., профессор И. Чарота назвал книгу сербского историка Д. Анджелковича «История Беларуси».

Чарота, И. «Ухо открывается», затем рот… / Иван Чарота // Рэспубліка. — 2009. — 1 снежня. — С. 4.

Чарота, И. Дорожки памяти – дорожки радости / И. Чарота // Советская Белоруссия. — 2009. — 12 сентября. — С. 21.

Чарота, І. «Інтэлігенцыя не ўзяла ад візіту таго, што павінна была і магла» : гутарка з І. Чарота, размаўляла В. Мядзведзева / І. Чарота // Звязда. — 2009. — 14 кастрычника. — С. 7.

Чарота, І. «Гістарычны лёс славянства – фенаменальны» / Іван Чарота ; [гутарыла] Таццяна Сцешыца // Беларускі час. – 2007. – 12-19 кастрычніка.

Чарота, И. «Сейчас у славян есть два выбора…» / И. Чарота // Рэспубліка. — 2007. — 24 мая.

Наумчик, Е. Наш земляк Иван Чарота о времени и о себе / Е. Наумчик // Вечерний Брест. — 2005. — 7-8 января. — С. 4.

Особенности национальной философии // Советская Белоруссия. — 2005. — 2 февраля. — С. 12-13.

Известные люди, в их числе зав. кафедрой славистики И. Чарота, об исторической философии Беларуси.

Цімафееў, А. «Ацэньваць не бяруся…» / А. Цімафееў // ЛіМ. — 2005. — 8 красавіка.

Чарота, И. «Если уже начал служить слову» : Иван Чарота о времени и о себе / И. Чарота ; [беседовала] Елена Наумчик // Вечерний Брест. — 2005. — 7-8 января.

[І. Чарота] // Кобрынскі веснік. — 2005. — 3 верасня.

Высокая ўзнагарода земляку // Кобрынскі веснік. — 2004. — 14 студзеня. — С. 1.

Прафесар І. Чарота атрымаў прэмію «За духоўнае адраджэнне».

Иван Чарота : «Самое страшное сегодня – испытание бездумностью» // Белорусская нива. — 2004. — 20 января. — С. 4.

Чэмер, М. «Змяніць тое, што змяніць магу…» / М. Чэмер // Настаўніцкая газета. — 2004. — 10 лютага. — С. 4.

Прафесар И.Чарота атрымаў у 2003 г. прэмію «За духоўнае адраджэнне».

Падарунак  роднаму гораду // Кобрынскі веснік. — 2003. — 2 жніўня.

Прафесар І. Чарота перадаў у дар шэраг кніг для бібліятэкі.

Высокая ўзнагарода // ЛіМ. — 2002. — 28 чэрвеня. — С. 3.

Патрыярх Маскоўскі і Усея Русі Алексій II узнагародзіў Ордэнам Прападобнага Сергія Раданежскага III ступені пісьменніка і філолага І. Чароту.

Кукос, Е. Во имя веры и дружбы / Е. Кукос // Кобрынскі веснік. — 2002. — 31 жніўня. –С. 3.

16 сентября исполнилось 50 лет нашему земляку, уроженцу д. Лыщики, И. А. Чароте, доктору философских наук, профессору.

Чарота, І. «Калі мы ўсе разам ляцім…, і пакуль што не да зор» / Іван Чарота // ЛіМ. — 2002. — 30 жніўня. — С. 4-5.

Гутарка з прафесарам; да 50-годдзя пісьменніка.

Чарота, І. На якой мове лепш маліцца богу / І. Чарота // Воскресение. — 2002. — № 11. — С. 5.

Гутарка з загадчыкам кафедры славянскай літаратуры БДУ І. Чаротам.

Шурховецкий, В. Иван Чарота : «Мои увлечения – это моя работа, а работа – мои увлечения» / В. Шуховецкий // Во славу Родины. — 2002. — 24 сентября, 25 сентября.

Сущук, А. Профессор Иван Чарота / А. Сущук // Кобрынскі веснік. — 2001. — 24 кастрычніка. — С. 2.

Сербы шануюць Чароту // ЛіМ. — 2000. — 3 лістапада.

«Служэнне слову і служэнне словам» (Іван Аляксеевіч Чарота) : творчая праца ў рамках раённага этапу конкурсу «Гонар і слава маёй Бацькаўшчыны» / пошукава-даследчая група школьнага музея «Спадчына», Астроміцкая сярэдняя школа ; кіраўнік: Т. Тунчык. – Астромічы, 2015. – 68 с.