Чарота, І. «Гістарычны лёс славянства – фенаменальны» / Іван Чарота ; [гутарыла] Таццяна Сцешыца // Беларускі час. – 2007. – 12-19 кастрычніка.

Размова з прафесарам І. Чаротам аб стане славянскай літаратуры.

«Гістарычны лёс славянства – фенаменальны»

У сучасны момант літаратары і літаратуразнаўцы занепакоены негатыуным становішчам, у якім апынулася славянская літаратура. Заняпад славянства — гэта геапалітычная праблема. У свеце 14 славянскіх краін, дзе жыве больш за 300 мільёнаў насельніцтва. Што чакае нас у будучым? Паразважаць аб гэтым карэспандэнт «БЧ» Таццяна СЦБШЫЦА запрасіла доктара філалагічных навук, прафесара, загадчыка кафедры славянскіх літаратур БДУ Івана ЧАРОТА.

ДАВЕДКА «БЧ»

Іван Аляксеевіч ЧАРОТА нарадзіўся 16 верасня 1952 года ў вёсцы Лышчыкі Брэсцкай вобласці. У друку выступае як крытык і перакладчык з сербахарвацкай, славенскай, македонскай і украінскай моў. Чытачу добра вадомы як перакладчык кніг Б. Зупанчыча «Памінкі», Ё. Юрчыча «Як аднойчы казла судзілі»; Д. Янчара «Галернік». Чарота займаецца праблематыкай славянства амаль усё жыццё.

Іван Аляксеевіч, на ваш погляд, ці ёсць усё ж такі перспектывы ў славянства?

— Цяпер часта можна пачуць, што славянскай еднасці ніколі не было і быць не можа, што ідэя славянскай супольнасці гістарычна сябе не апраўдала, і што наогул славянства — састарэлая і непатрэбная катэгорыя… Такія меркаванні, між іншым, надзвычай цікава суаднесці з падобнымі да Еўропы стагоддзе назад, калі гаварылася пра яе «заход», «змрок».

Тое, што чакае нас у перспектыве, абумоўлена тым, што было ў рэтраспектыве.

Нельга забываць, што гістарычны лёс славянства з’яўляецца фенаменальным: невыпадкова ж славяне больш за тысячагоддзе назад атрымалі магчымасць скласціся і сцвердзіцца як асобны народ, праз сваю азбуку — самую дасканалую ў свеце. Праз мову, якая амаль адразу набыла статус роўнасвяшчэннай. Прыгожае пісьменства належыць да значнейшых скарбаў сусветнай культуры (нездарма і назва «славяне» этымалагічна паходзіла ад «слова» і «славы»). I не менш важнымі з’яўляюцца адзінства славянскага этнасу і на ўсе вякі запавет славянскай еднасці і ўзаемнасці. Адпаведна ў славянства і на цяперашні момант маецца не толькі надзвычай значная культурная спадчына, але і агромністыя тэрыторыі, і неверагодна багатыя прыродныя рэсурсы, і зайздросны патэнцыял для развіцця.

Пры ўсім гэтым гісторыя славянства, як у часы даўнейшыя, так і зараз, насычана супярэчнасцямі, драматызмам, а ідэя славянскага адзінства ў гістарычных перыпетыях скарыстоўвалася рознымі сіламі па-свойму. Славянскія народы — і беларусы ў іх ліку — пры апошнім пераўладкаванні свету апынуліся ў эпіцэнтры надзвычай маштабных катаклізмаў: развалены не толькі Савецкі Саюз, касцяк якога складалі славянскія народы, але і Чэхаславакія, і Югаславія, дзе трагічным падзеям канца не відаць. Ды, на мой погляд, усе браты-славяне пакуль не ўсвядомілі як след, што ж адбылося, што цяпер адбываецца і што яшчэ павінна адбыцца. У любым выпадку, не падыйшлі адказна да выбару: стаць «пазітыўнымі творцамі гісторыі» ці добраахвотна асімілявацца, стаўшы матэрыялам для сцвярджэння «новага сусветнага парадку» і глабальнай субкультуры.

А чаму такая жорсткая альтэрнатыва? Хіба першае не можа спалучацца з другім у яго пазітыўных тэндэнцыях?

— Жорсткая сама па сабе рэальнасць. Вельмі прывабнай і вызначальнай для сучасных славян стала ідэя аб’яднання Еўропы. I за гэтай ідэяй стаяць ужо пэўныя структуры, многія рэаліі — Еўрапейскі саюз, Савет Еўропы, агульнаеўрапейская грашовая адзінка, шэнгенскія візы… Сёння на свядомасць славян уплываюць навязаныя стэрэатыпы — ідэалагемы адпаведныя кшталту; «перадавая цывілізацыя Еўропы», «дасягненні еўрапейскай культуры», «еўрапейскі ўзровень жыцця», «еўрапейскія каштоў- насці як агульначалавечыя», «агульны еўрапейскі дом»… Таму ўсё гэта не можа не адбівацца на актуальных праявах самавызначэння славянскіх наро- даў. Так званы «еўрапейскі выбар» не можа быць самамэтным і самавартасным і тым больш не павінен стымуляваць «славянскую неўзаемнасць». А такое, як ні шкада, назіраецца і, бадай што, палохае.

— На паліцах у кніжных крамах шмат забаўляльнай літаратуры, якую многія з захапленнем чытаюць. Беларускіх класікаў вывучаюць толькі ў межах праграм школы і ВНУ. Што, на вашу думку, неабходна зрабіць, каб змянілася такое становішча?

— Мы маем справу з вынікамі тых катаклізмаў, пераўладкаванняў, змен, якія адбыліся за апошлнія паўтара дзесяцігоддзі ў сусветнай геапалітыцы і палітыцы інфармацыйнай. Адпаведна людзі наогул сталі чытаць значна менш. Кнігу замянілі тэлебачаннем, мультымедыйнымі сродкамі і Інтэрнэтам. Прычым цікавасць усё больш пераарыентоўваецца на разбуральна-згубную містыку, хваравітую фантастыку, анамальную эротыку і падобнае пад покрывам псеўдаэлітарнасці, псеўдаінтэлектуалізму і псеўдасвабоды. Чаму такое чытаюць з захапленнем? Таму што гэта не патрабуе не толькі духоўнай працы, але і разумовага напружання. А гэта вядзе, асабліва маладое пакаленне, да страты арыентацыі наогул. Па- першае, губляецца адчуванне ролі чалавека, не кажучы ўжо пра страту глебы, каранёў, спадчыннасці. Па-другое, вядзе да знішчэння духоўна-генетычнага кода, усведамлення спрадвечнай існасці свайго роду і народа. Беларуская літаратурная класіка перастае цікавіць пераарыентаванага масавага (асабліва маладога) чытача, паколькі на ёй апрыоры маркіроўка: «не- даеўрапейская», «неавангардавая», «неактуальная». I дзякуй Богу, што беларускіх класікаў чытаюць пакуль яшчэ хоць у школе і ВНУ. Аб’ём матэрыялу класічнай спадчыны ў іх трэба, канешне ж, пашыраць, а спосабы падачы ўдасканальваць. Але змяніць становішча раптам і радыкальна проста немагчыма. Трэба прайсці пэўныя этапы адаптацыі да новых умоў, перажыць «дзіцячыя хваробы», у тым ліку пераадолець рыначныя адносіны — і літаратарам, і выдаўцам, і выкладчыкам-славеснікам, і чытачам.

Ці ёсць будучыня ў беларускай літаратуры?

— Пяць гадоў таму, перад апошнім з’ездам агульнага Саюза пісьменнікаў, стан літаратуры нашай, а перш за ўсё — стан літаратараў, мне ўяўляўся так: “Калі мы ўсе разам ляцім… Пакуль што не да зор…» Гэта парафраза вядомых радкоў М.Багдановіча: «Нашто ж… / Сваркі і звадкі, боль і горыч, / Калі ўсе мы разам ляцім / Да зор?» Але я і цяпер, як тады, адчуваю «боль і горыч» з-за падзелаў унутры пісьменніцкай арганізацыі, творча-прафесійнай карпарацыі. Усё ж такі будучыня вызначаецца пры нашым удзеле і залежыць ад нас, разам узятых. Літаратура сапраўды не толькі адлюстроўвае, але і фарміруе самасвядомасць народа. А выканаць гэтую ролю сучасная беларуская літаратура здолее тады калі пісьменнікі ўсвядомяць адказнасць.

Іван Аляксеевіч, ваша стаўленнё да змены беларускага правапісу — як гэта паўплывае на далейшае развіццё мовы?

— 3-за ўзросту, асабістага вопыту, а таксама натуры, відаць: маё стаўленне да ўсіх рэформ асцярожнае. I да змен у правапісе таксама; нават больш таго — насцярожанае. Магу зразумець ініцыятараў і гарачых прыхільнікаў рэформы, калі яны абгрунтоўваюць свае захады. Лічыцца, што прынцып арфаграфіі ў нас фанетычны — «як чуеш, так і пішаш», а на самой справе ён анархічны — «як хочаш, так і пішаш». Прычым як-раз самыя зацятыя змагары з двухмоўем знешнім (беларуска-рускім) стымулююць шматмоўе ўнутранае. Змены ў моўнай сістэме непазбежна вядуць да змен у свядомасці носьбітаў мовы. А яны могуць быць вельмі рознымі. Вопыт іншых народаў паказвае, што часцей за ўсё — адмоўнымі. Механізм просты: калі для валодання мовай патрэбны дадатковыя намаганні, высілкі, то лепш пазбавіцца ад іх. Ёсць рызыка, што нават лепшыя школьнікі і студэнты, сутыкнуўшыся з цяжкасцямі і небяспекай для жаданых высокіх адзнак, пастараюцца стварыць сабе сітуацыю «бяспекі» — без належнага вывучэння роднай мовы; тэксты з састарэлай арфаграфіяй пяройдуць у фонд абмежаванага выкарыстання. У выніку назапашаная ў XX стагоддзі вялікая і багатая спадчына пісьменства будзе запатрабавана хіба што спецыялістамі- філолагамі ды гісторыкамі. Рэформа, хутчэй за ўсё, адмоўна паўплывае на стаўленне да мовы, а рэальны стан і здольнасць развівацца не палепшыць. Я асабіста лічу, што з рэфармаваннем правапісу ні ў якім разе нельга спяшацца. У любым выпадку трэба вынесці на шырокае ўсенароднае абмеркаванне.