Чарота, І. На якой мове лепш маліцца Богу / [Іван Чарота ; гутарыла] Вольга Венско // Воскресение. – 2002. – № 11.

Гутарка з І. А. Чаротай аб асаблівасці сітуацыі з беларускай мовай.

На якой мове лепш маліцца Богу

«Мова, на якой няма перакладаў Св. Пісання, не можа лічыць сябе паўнацэннай, дастаткова сцверджанай».

Еще Патриарх Московский и всея Руси Алексий II на Архиерейском Соборе Русской Православной Церкви 1994 года сказал, что нужно обратить особое внимание на «вопрос о приближении в миссионерских целях литургической и иной культуры Православия к пониманию наших современников».

Святейший Патриарх отметил: «Большинство наших соотечественников утратило чувство преемства и развития Православной культуры. В итоге употребляемые в Церкви культурные средства, относящиеся к прошлым векам, воспринимаются новообрашенными как этнографические реликвии или наоборот, как нечто имеюшее ценность, со- поставимую с ценностями неизменных вероучительных истин. Глубокий духовный смысл богослужения подчас не постигается этими людьми. А ведь наши литургические тексты могут быть величайшим средством учительного, просветительного, миссионерского служения Церкви».

Язык богослужения и Священного Писания остается серьезной проблемой. В Свяшенном Писании и Священном Предании нет данных, подтверждаюших необходимость сушествования особого сакрального языка богослужения, отличаюшегося от языка проповеди христианского общения. Совершение богослужения на национальных языках, включая даже языки сравнительно малоразвитые и плохо приспособленные для богословского дискурса, является неизменной особенностью православного миссионерства.

У нас в Беларуси верующие люди, часто посещающие православные храмы, знают, что богослужение там ведется на церковно-славянском языке за небольшим исключением.

Как показывает жизнь, наших бабушек, и тех, кто ходит в церковь уже многие годы, это нисколько не смущает, никаких перемен они не хотят. Те, кто пришел в храм недавно, хотели бы, чтобы в храме звучал родной язык, для кого-то русский, ддя кого-то белорусский. Они чувствуют явный дискомфорт от того, что не могут объяснить все происходящее в храме и считают, что виной тому — языковой барьер: не каждое услышанное слово они понимают. У них преобладает установка — всё понять своим умом, чтобы не осталось для них никаких тайн. Кто-то преодолевает в себе это, продолжает регулярно посещать храм, и для него наступает время, когда все вопросы снимаются, в храме ему хорошо, и он ничего не желает менять здесь: не желает ни сокращения время службы, ни увеличения количества скамеек, ни иного языка.

Но у многих по-прежнему остаются вопросы, и мы надеемся, что ответить на них нам поможет доктор филологических наук, заведующий кафедрой славянских литератур БГУ, секретарь Белорусской Библейской комиссии Иван Алексеевич Чарота.

Іван Аляксеевіч, як даўно працуе Біблейская камісія, з якой мэтай яна была створана і хто ў яе ўваходзіць?

— Біблейская камісія была створана менавіта для перакладу Св.Пісання яшчэ ў 1989 годзе, але працаваць пачала толькі ў 90-ым.

Склад камісіі за гэты час памяняўся. Але па-ранейшаму старшыней яе з’яўляецца мітрапаліт Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, намеснік старшыні — пратаіерэй Георгій Латушка, я маю абавязкі сакратара. У склад яе уваходзяць таксама філолагі, свяшчэннаслужыцелі, выкладныкі семінарыі.

 —  А колькі перакладаў Св. Пісання існуе на беларускай мове?

— Беларусы на роднай мове маюць перакладаў больш, чым многія народы свету. Удакладнімся, мова царкоўнаславянская для беларусаў таксама не чужая, але мы гаворку вядзем пра пераклады Новага Запавета на сучасную беларускую мову, выкананыя ў XX стагоддзі. Такіх перакладаў Св. Пісання існуе дванаццаць: выкананыя яны Лукою Дзекуць-Малеем і Антонам Луцкевічам, Вінцэнтам Гандлеўскім , Янам Станкевічам і Майсеем Гітліным, Пятром Татарыновічам, Янам Пятроўскім, Мікалаем Мацукевічам, Уладзіславам Чарняўскім, Міхасем Міцкевічам, Васілем Семухам, Анатолем Клышкам. Некаторыя з гэтых перакладаў выходзілі вялікімі тыражамі.

Пэўна, не ўсе яны раўнацэнныя? Які пераклад на беларускую мову лічыцца лепшым?

 —На маю думку, і спадзяюся са мной пагадзяцца многія, хто праводзіў параўнанне, гэта пераклад Міхася Міцкевіча, брата Якуба Коласа. Ен жыў за мяжой, быў царкоўным старастам і паціху перакладаў на беларускую мову Св. Пісанне.

Значыць, перакладчык павінен быць веруючым, царкоўным чалавекам?

— Безумоўна, перакладчык павінен добра ведаць літургію.

— А з якой мовы Біблейскай комісіяй робіцца пераклад?

— Пераклад робіцца толькі з арыгінала. Наша камісія мае ў сваім складзе спецыялістаў, мае параўнальныя варыянты: пераклад на украінскую, сербскую, чэшскую, нямецкую мову. Мы улічваем іх вопыт. Рускі сінадальны пераклад вельмі недасканалы і перакладаць з яго — гэта значыць пашыраць памылкі, якія там ёсць. Лічыцца, што царкоўна-славянскі пераклад больш адпавядае старажытным мовам.

Ці заўсёды былі запатрабаваны пераклады Св. Пісання?

— Агульнавядома, што праблема «Мова і Царква» з’явілася не сёння і не ў беларусаў першых. Яна паўставала ў розныя часы ў розных народаў і веравызнанняў.

— У чым асаблівасць сітуацыі з беларускай мовай?

— Яе своеасаблівасць як гістарычная, так і актуальная , у тым, ( якраз гэта мы павінны вылучыць як самы галоўны з зыходных момантаў), што ніводная царква на Беларусі ніколі і дагэтуль цалкам ва ўсіх сферах беларускай мовай не карысталася. Іншымі словамі: беларуская мова ніколі ні для якой канфесіі мовай богаслужэння, г.зн. належным чынам распрацаванай, адзінай, незаменнай і трывала замацаванай, не была і не з’яўляецца.

— А якія патрабаванні да Царквы ў Беларусі менавіта сёння?

— Неабходна перш за ўсё вызначыцца, як ацэньваць патрабаванні да Царквы, якія , дарэчы, адрасуюцца амаль выключна Царкве Праваслаўнай, — каб яна без адкладу і канчаткова беларусізавалася, нацыяналізавалася, аўтаналізавалася…Даводзіцца канстатаваць, не без прыкрасці, што ў многіх выпадках гэтыя заклікі ні што іншае, як праявы радыкалізму, светапогляднай павярхоўнасці і безадказнасці, прычым зыходзяць яны часта ад асоб, якія для сябе адводзяць месца «па-за», альбо «над» Царквой. Інакш кажучы, да Царквы яны абыякавыя, калі не варожыя. Такім чынам, справа датычыцца не столькі аб’ектыўнай, абумоўленай унутранымі законамер- насцямі актуалізацыі кола пытанняў, колькі іх стымуляцыяй, з боку, а то і правакацыйнага пераносу ў надзённа-палітычны кантэкст. А таму заканамерна, што бачачы і разумеючы ўсё гэта, уцаркоўленыя людзі, асабліва свяшчэннаслужыцелі, актывізуюць ахову традыцыі. Я згодны са словамі пратаіерэя Георгія Латушкі які сказаў: «Мы, праваслаўныя беларусы, не адмаўляемся ад роднай мовы. Трэба прыкласці ўсе намаганні, каб яна ўзбагацілася прыгажэствамі, дасканаласцю царкоўнаславянскай і стала побач з ёй, не замяняла ні ў якім выпадку, а суседнічала». Уласна, толькі такі падыход можа даць поўнавартасны працяг і развіццё больш чым тысячагадовай традыцыі, якая перадаецца нам ад святых роўнаапостальных Кірыла і Мефодзія.

Значыць, з наяўнасці нават самых якасных перакладаў Св. Пісання і літургічных тэкстаў не вынікае абавязковасць замены мовы богаслужэння?

— Гэта так.

— Ці ёсць у нас месцы, дзе служаць літургію на беларускай мове?

— Ужо ёсць шэраг свяшчэннікаў Беларускай Праваслаўнай Царквы, якія служаць і прапаведаюць па-беларуску: айцец Георгій Латушка, Апяксандр Верамейчык, Аляксандр Шрамко, Федар Крыванос, Сергій Храпіцкі, Сергій Гардун. Кожную першую суботу месяца на беларускай мове праходзіць літургія ў Св. Петра-Паўласкім саборы, а таксама  ў капліцы тэалагічнага факультэта.

Як на Вашу думку, ці можа літургія на роднай мове, альбо Св. Пісанне  больш прыблізіць чалавека да Бога?

— Я думаю, у першую чаргу ўсё залежыць ад нас саміх, ад нашага настроя. А наконт таго, што нехта сцвярджае, што яму сумна на богаслужэнні таму, што ён не разумее царкоўна-славянскай мовы, я згадаю адзін факт: сербская калега правяла такое даследванне — колькі ж слоў на царкоўна-славянскай мове незразумелых, якія патрабуюць перакладу са слоўнікам? Аказалася — усяго 67 слоў. Тое ж самае можна сказаць і пра беларускую  мову.      

Пераклады Св. Пісання і Літургіі на родную мову ці сыгралі станоўчую ролю ў развіцці пэўнай нацыі?

— Бясспрэчна. Пераклады Св. Пісання і Літургіі заўжды мелі вызначальную ролю ў развіцці кожнай нацыянальнай мовы, не проста ўзбагачаючы яе выяўленчыя сродкі і ўсе магчымасці, але і спрыяючы яе прызначэнню як самастойнай. Мова, на якой няма перакладаў Св. Пісання, не можа лічыць  сябе ні паўнацэннай, ні дастаткова сцверджанай.

— То ў гэтым сэнсе мы багатыя людзі.

— I дзякуй Богу!

Гутарку вяла Вольга Венско.