Шугай, А. 60-гадовы юбілей СШ № 2 / А. Шугай // Кобрынскі веснік. – 1995. – 15 лістапада. – С. 3.

У розныя гады ў СШ № 2 вучыліся, працавалі заслужаныя і знакамітыя выпускнікі і настаўнікі школы, у іх ліку Меярэвіч К. М. — заслужаны будаўнік Расіі.

60-гадовы юбілей СШ 2

*Як навучальная ўстанова, пачала дзейнічаць у 1934-35 гг. — была адчынена польская сямігадовая школа.

*З 1939 г.— беларуская сямігадовая.

*Пад час акупацыі ў будынку школы знаходзілася конная жандармерыя.

*Пасля вызвалення Кобрына пачала працаваць з верасня 1944 года, праўда, у розных памяшканнях горада, будынак школы рамантаваўся.

*З 1946 года — беларуская агульнаадукацыйная сярэдняя школа.

*У 1945-46 гадах у адзінаццаці класах-камплектах займалася 328 вучняў.

*За пяцьдзесят гадоў (1945—1995 гг.) школу закончыла больш 4 тысяч чалавек.

*Адразу пасля вайны дырэктарамі школы працавалі Д. М. Юдзевіч, К. А. Капітонаў, потым дзевяць гадоў — А. А. Свінкін, з 1957 па 1965 г. г. — А. А. Дзяркач, далей I. Д. Рашэцька. 25 гадоў аддаў школе яе былы дырэктар А. Б. Беразоўскі, у апошні час — А. Р. Субота, а сёння на чале школьнага калектыву — У. Р. Луцэнка.

*У 70-гадах пачалася рэканструкцыя школы, пабудавана восем класаў, вучэбныя майстэрні, сталовая, спартыўны манеж, стадыён.

*У ліку выпускнікоў школы: Кірмановіч У. М. — Герой Савецкага Саюза; Дзямчук М. I. — доктар фізіка-матэматычных навук, член-карэспандэнт Акадэміі навук РБ, рэктар БДПА; Мурын У. I. — акадэмік Акадэміі геалагічных наук Расіі; Меярэвіч К. М. — заслужаны будаўнік Расіі. Дарэчы, старшыня Кобрынскага гарвыканкама М. П. Гардзіевіч — таксама выпускнік СШ № 2.

*У розныя гады ў школе працавалі заслужаныя настаўнікі Беларусі: Н. І. Дудко, К. Д. Семянюк, Л. П. Урачова, а настаўніца матэматыкі М. М. Нічык была ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга; ветэраны-педагогі А. М. Адаміч, Е. М. Крачына і А. К. Касько. Ні адзін дзесятак гадоў аддалі і аддаюць свае веды і вопыт настаўнікі В. Н. Бокава, I. П. Бурэўская, А. В. Дзміірук, Н. П. Камісарук, Г. К. Назарэвіч, I. Я. Скакун, С. М. Пячаліна, С. Л. Цэбрук. Шмат добрага зроблена для школы і яе ветэранамі, тэхнічнымі работнікамі М. I. Какала і П. Я. Сазоненка.

У гэтым годзе ў школе займаецца 831 вучань, працуюць 66 настаўнікаў і 2б тэхнічных работнікаў. З 36 выпускнікоў школы ў 1995 годзе — 19 працягваюць вучобу ў інстытутах, акадэміях, універсітэтах. Школа з паглыбленым вывучэннем нямецкай мовы працуе па эксперыментальнаму плану «Фізічнае выхаванне».

Вось такія лічбы і факты прагучалі на святкаванні 60-годдзя Кобрын- скай сярэдняй школы № 2. Спартыўны манеж, сцены якога на гэты час ператварыліся ў своеасаблівы музей школьнага жыцця, быў поўным. На сустрэчу са школай прыйшлі каля 300 былых яе вучняў, былыя настаўнікі. На ўрачыстасцях прысутнічалі кіраўнікі горада, дэлегацыя нямецкага горада Ульцэна, дзе пабывала шмат вучняў школы горада, які разам са швейцарскім Глярусам аказвае дапамогу школе. Калектыву былі ўручаны падарункі ад гарвыканкома ад аддзела адукацыі. Вучняў і настаўнікаў СШ № 2 павіншавалі і ўручылі падарункі ад імя сваіх калектываў дырэктары навучальных устаноў горада, прагучалі віншаванні былых выхаванцаў, былых настаўнікаў, шэфаў. Гучалі словы падзякі і песні віншаванні для педагагічнага калектыву.

А колькі было цікавых сустрэч сярод былых выпускнікоў, колькі было слоў удзячнасці сваім былым настаўнікам! Свята закончылася позна вечарам. Успаміны аб ім надоўга застануцца ў памяці тых, у каго жыццё было звязана з адной са старэйшых навучальных устаноў Кобрыншчыны.

Тэкст А. ШУГАЯ.