Шыдлоўскі Антон Казіміравіч

Біяграфічны нарыс

ШЫДЛОЎСКІ Антон Казіміравіч –малады вучоны, магістр гістарычных навук, аўтар навуковых артыкулаў.

Нарадзіўся Антон Шыдлоўскі ў 1987 годзе. Выпускнік сярэдняй школы № 2 г. Кобрына.

У 2010 годзе закончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы па спецыяльнасці «выкладчык гісторыі і нямецкай мовы», у 2011 годзе — магістратуру па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя».

У 2010-2011 гадах працаваў журналістам у газеце «Слова Жыцця». З 2011 па 2014 год выкладаў у Кобрынскім політэхнічным каледжы.

З 2014 года працуе ў СТАА «ВП Палессе».

Антон Шыдлоўскі распрацоўвае наступныя тэмы: хрысціянскія канфесіі ў Беларусі ў паўстанні 1863-1864 гадоў, польская навуковая перыёдыка (1945-1965), гісторыя кобрынскай зямлі ў XIX — першай палове XX стагоддзя. Аўтар пяці навуковых артыкулаў па гэтых тэмах.

Працы

Шидловский, А. К. Из истории Свято-Петропавловской церкви г. Кобрина / А. К. Шидловский // Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа : зборнік навуковых артыкулаў : у 2 ч.– Гродна, 2009. — Ч. 2. — С. 336 — 340.

Шидловский, А. К. Бои за Кобрин в сентябре 1939 года / А. К. Шидловский // Наука-2009 : сборник научных статей : в 2 ч. — Гродно, 2009. — Ч. 1. — С. 92-93.

Шидловский, А. Бои за Кобрин в сентябре 1939 года / Антон Шидловский// Карані і кроны : гісторыя Кобрыншчыны: першая палова XX стагоддзя. — Брэст , 2017. – С. 60-65.

Антон Казіміравіч Шыдлоўскі // Карані і кроны : гісторыя Кобрыншчыны: першая палова XX стагоддзя. — Брэст , 2017 – С. 174.

Итоги республиканской выставки «Я – грамадзянін Беларусі» [Электронный ресурс] // Учреждение образования «Кобринский государственный политехнический колледж». – Режим доступа: http://kgpk.by/component/content/article/1-materials/132-itogi-gram. – Дата доступа: 12.10.2017.