Юшчук Мікалай Дзмітрыевіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; дызайн вокладкі: інжынер П. С. Грыневіч. – 2-е выд., дапрац. і дап. – Кобрын, 2020. – С. 171-173 : фат.

ЮШЧУК МІКАЛАЙ ДЗМІТРЫЕВІЧ

ЮШЧУК Мікалай Дзмітрыевіч — доктар медыцынскіх навук, прафесар, акадэмік Расійскай акадэміі медыцынскіх навук (РАМН), лаўрэат прэміі Урада Расійскай Федэрацыі, заслужаны дзеяч навукі Расіі.

Нарадзіўся Мікалай Юшчук 22 снежня 1940 года ў вёсцы Авады Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і сельскіх працаўнікоў. Вучыўся ў Гайкоўскай пачатковай школе. Дарэчы, першы клас ён закончыў лепш за ўсіх, настаўнікі часта ставілі ў прыклад заўсёды акуратнага і працавітага вучня.

Бацькам Мікалая па сямейных абставінах прыйшлося з’ехаць у Іркуцкую вобласць, дзе ў г. Чаромхава ён закончыў сярэднюю школу. З выбарам прафесіі выпускнік даўно вызначыўся: ён хацеў стаць урачом-анколагам. Аднак, нават маючы добрыя веды па школьных прадметах і моцнае жаданне стаць урачом, паступіць вясковаму хлопцу ў медыцынскую ВНУ ў канцы 1950-х было вельмі складана. Падрыхтоўка для здачы экзаменаў на круглыя пяцёркі ў Іркуцкі дзяржаўны медыцынскі інстытут у юнака займе два гады. Рыхтаваўся да паступлення і працаваў малатабойцам, слесарам па рамонту падземнага транспарту ў шахцёрскім горадзе Чаромхава.

У 1960 годзе Мікалай Юшчук паступіў ў Іркуцкі дзяржаўны медыцынскі інстытут, дзе зарэкамендаваў сябе як выдатны арганізатар моладзі і быў выбраны сакратаром камітэта ВЛКСМ, з’яўляўся нязменным старастам групы. Вучобу ў інстытуце сумяшчаў з працай медбрата, санітара. Пасля заканчэння ў 1966 годзе інстытута вучыўся ў клінічнай ардынатуры на кафедры інфекцыйных хвароб Іркуцкага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У 1968 годзе Мікалай Дзмітрыевіч узначаліў інфекцыйную бальніцу г. Іркуцка. Практычную медыцынскую дзейнасць сумяшчаў з навуковай, працуючы на пасадзе стажора-даследчыка, а потым малодшага навуковага супрацоўніка ў Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце эпідэміялогіі.

Маладога вучонага чакала вялікая будучыня, якая была звязана з Маскоўскім дзяржаўным стаматалагічным інстытутам (цяпер — Маскоўскі дзяржаўны медыка-стаматалагічны ўніверсітэт, МДМСУ). Больш за сорак гадоў працоўнай дзейнасці М. Д. Юшчука звязана з гэтым універсітэтам, дзе ён прайшоў шлях ад асістэнта, дацэнта, прафесара, загадчыка кафедры, дэкана, прарэктара да рэктара і прэзідэнта МДМСУ, вядомага вучонага, педагога і клініцыста. Свой інтэлект, энергію, талент вучонага і арганізатара Мікалай Дзмітрыевіч цалкам прысвяціў ўмацаванню аўтарытэту вядучага ў Расіі ВНУ па стаматалагічнай адукацыі, клопаце аб паляпшэнні жыцця студэнтаў і супрацоўнікаў.

У 1980 годзе М. Д. Юшчук абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Функционально-морфологическое состояние кишечника при сальмонеллезной инфекции», прысвоена званне прафесара. У 1991 годзе ён абраны членам-карэспандэнтам, у 1999 годзе — акадэмікам РАМН.

Мікалай Дзмітрыевіч — аўтар больш за 800 навуковых прац, шэраг работ апублікаваны за мяжой. Выдадзены такія важныя манаграфіі і падручнікі, як «Сальмонеллезы», «Бактериальная дизентерия», «Инфекционные болезни», «Диагностика и дифферен-циальная диагностика острых кишечных инфекций», «Проблемы ВИЧ-инфекции в стоматологии», «Эпидемиология», «Инфекционные болезни», «Заразные болезни человека», «Иерсиниозы», «Диагностика и лечение диффузных заболеваний печени», «Поражение нервной системы при герпетических инфекциях», «Краткий курс эпидемиологии», «Справочник по эпидемиологии», «Лекции по инфекционным болезням», «Военная эпидемиология» і інш.

М. Д. Юшчук унёс вялікі ўклад у вывучэнне патафізіялогіі і распрацоўцы метадаў тэрапіі розных інфекцыйных хвароб. Пад кіраўніцтвам вучонага праводзілася вывучэнне малекулярна-біялагічных тэхналогій у дыягностыцы вірусных гепатытаў. Навуковая дзейнасць М. Д. Юшчука сканцэнтравана на праблемах дыягностыкі, лячэння, прафілактыкі інфекцыйных захворванняў. Асаблівая ўвага ў гэтай працы надаецца вывучэнню патагенезу і патогенетычных метадаў лячэння інфекцыйных хвароб на аснове функцыянальна-марфалагічных і імуналагічных падыходаў.

Наш зямляк з’яўляецца не толькі вядомым вучоным, але і бліскучым педагогам, высокакваліфікаваным урачом, прызнаным аўтарытэтам у галіне інфекцыйнай паталогіі, сістэме медыцынскай адукацыі. Ён — член праўлення Міжнароднага таварыства інфекцыяністаў і мікрабіёлагаў, член спецыялізаванага савета па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый, старшыня Экспертнага савета ВАК Расійскай Федэрацыі. У 2009 годзе М. Д. Юшчук абраны членам Грамадскай палаты Расійскай Федэрацыі ад агульнарасійскіх грамадскіх арганізацый. Прафесар Юшчук мае шмат вучняў, пад яго кіраўніцтвам абаронена 60 кандыдацкіх і 15 доктарскіх дысертацый.

Шматгранная дзейнасць акадэміка М. Д. Юшчука адзначана высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі і ганаровымі званнямі. Прызнаннем навуковых заслуг стала атрыманне ім звання «Заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі» (1997). За вялікі ўклад у развіццё расійскай навукі і медыцыны Мікалай Дзмітрыевіч стаў лаўрэатам прэміі Урада Расійскай Федэрацыі ў галіне навукі і тэхнікі. Ён — лаўрэат прэміі «Прафесія — Жыццё» ў намінацыі «Выдатны настаўнік» — адзінай міжнароднай прэміі, лаўрэаты якой заахвочваюцца за ўвасабленне сваёй мары стаць навукоўцам, урачом, педагогам, бізнесменам — сапраўднай асобай, чыё жыццё цалкам прысвечана служэнню прафесіі, а прафесія стала сэнсам жыцця. Узнагароджаны ордэнам «За заслугі перад Айчынай» III і IV ступеняў, ордэнам Дружбы, ордэнам «Знак Пашаны», медалямі.

Нягледзячы на сваю занятасць, Мікалай Дзмітрыевіч ніколі не забываў пра сваю малую радзіму. З сям’ёй бываў на Кобрыншчыне. Падтрымліваў цёплыя адносіны са сваім аднакласнікам, заслужаным настаўнікам БССР А. В. Букачам, тэлефанаваў і перапісваўся з ім, пасылаў яму свае самыя каштоўныя навуковыя працы.

М. Д. Юшчук прайшоў шлях ад малатабойца на шахце да акадэміка Расійскай акадэміі медыцынскіх навук, стаў вядомым навукоўцам у нашай краіне і за яе мяжой, пры непасрэдным удзеле якога распрацоўваюцца праграмы, навучальныя планы, выдаецца літаратура па інтэграцыі медыцынскай адукацыі на міжнародным узроўні.

Ющук, Н. Д. Инфекционные болезни : учебник / Николай Дмитриевич Ющук. – М. : Медицина, 2003.

Ющук, Н. Д. Инфекционные болезни : учебник для студентов мед. колледжей и училищ / Николай Дмитриевич Ющук. – М. : Медицина, 2007.

Ющук, Н. Д. Краткий курс эпидемиологии : учебное пособие / Николай Дмитриевич Ющук. – М. : Медицина, 2005.

Ющук, Н. Д. Лекции по инфекционным болезням : учебное пособие / Николай Дмитриевич Ющук. – М. : Медицина, 2007.

Ющук, Н. Д. Эпидемиология : учебное пособие / Николай Дмитриевич Ющук. – М. : Медицина, 2003.

Ющук, Н. Д. Военная эпидемиология. Противоэпидемическое обеспечение в военное время и при чрезвычайных ситуациях : учебное пособие / Н. Д. Ющук, Ю. В. Мартынов. – М., 2007. – 150 с.

Ющук, Н. Д. Инфекционные болезни : учебник для мед. училищ и колледжей / Н. Д. Ющук, Г. Н. Кареткина, Л. И. Мельникова. – 5-е изд., испр. – М., 2015. – 497 с. : ил.

Ющук, Н. Д. Краткий курс эпидемиологии : учебное пособие / Н. Д. Ющук, Ю. В. Мартынов. – 2-е изд., перераб. и доп. – М. : Медицина, 2005. – 200 с. : табл.

Ющук, Н. Д. Лекции по инфекционным болезням : в 2 т. / Н. Д. Ющук, Ю. Я. Венгеров. – 4-е изд., перераб. и доп. – М. : ГЭОТАР-Медия, 2016. – Т. 1. – 656 с.

Ющук, Н. Д. Острые кишечные инфекции: диагностика и лечение / Н. Д. Ющук, Л. Е. Бродов. – М. : Медицина, 2001. – 304 с. : ил.

Ющук, Н. Д. Эпидемиология : учебное пособие / Н. Д. Ющук, Ю. В. Мартынов. – М. : Медицина, 2003. – 448 с. : ил.

Ющук, Н. Д. Функционально-морфологическое состояние кишечника при сальмонеллезной инфекции : автореферат диссертации … доктора медицинских наук / Н. Д. Ющук. – М., 1980. – 29 с.

Аб жыці і дзейнасці

Заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі. Юшчук Мікалай Дзмітрыевіч // Па працы — пашана : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2020. – С. 143-144 : фат.

Юшчук Мікалай Дзмітрыевіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 156-158.

80 гадоў з дня нараджэння М. Д. Юшчука (1940) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016–2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. — С. 153.

Савчук, М. Дело всей жизни ученого Ющука / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. – 2010. – 28 января. – С. 6.

Около 40 лет жизни Н. Д. Ющук (уроженец д. Овады) посвятил Московскому государственному медико-стоматологическому университету и подготовке на его базе высококвалифицированных специалистов.

Юбилей академика РАМН Николая Дмитриевича Ющука : к 70-летию со дня рождения // Российский журнал Гастроэнтерологии, Гепатологии, Колопроктологии. – 2010. – Т. 20. — № 6. – С. 86-87.

Академик из д. Оводы // Кобрин-информ. – 2009. – 17 сентября. – С. 26.

Академик Российской академии медицинских наук Н. Д. Ющук — уроженец д. Оводы Кобринского района.

Николай Дмитриевич Ющук : к 65-летию со дня рождения // Российский журнал Гастроэнтерологии, Гепатологии, Колопроктологии. – 2006. – Т. 16. — № 1. – С. 93.