Іаўчук Міхаіл Трыфанавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. – Мінск, 1981. – Т. 5 : біяграфічны даведнік. – С. 248, 249.

ІАЎЧУК Міхаіл Трыфанавіч (н. 19.11.1908, в. Завужоўе Кобрынскага р-на), сав. філосаф і парт. дзеяч. Чл.-кар. АН СССР (1946), д-р філас. н. (1946), праф. (1939). Замежны чл. Балгарскай АН (1975). Чл. КПСС з 1926. Скончыў Акадэмію камуніст. выхавання (1931). У 1933-36, 1939-49 і ў 1970-78 на парт. рабоце. У 1947-49 сакратар ЦК КП (б) Б, чл. Бюро ЦК КП(б)Б, У 1936-70 заг. кафедраў філасофіі ў Маск. ун-це, БДУ, Уральскім ун-це. У 1958-70 гал. рэдактар час. «Философские науки». У 1970-78 рэктар Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС. 3 1978 кансультант Ін-та марксізма-ленінізма пры ЦК КПСС; старшыня Навуковага Савета АН СССР па гісторыі грамадскай думкі (з 1966). Даследуе праблемы гісторыі філасофіі, гісторыі марксізма-ленінізма, гіст. матэрыялізму, пытанні тэорыі культуры, сучаснай ідэалаг. барацьбы і інш. Адзін з аўтараў і рэдактараў 6-томнай «Гісторыі філасофіі», 5-томнай «Гісторыі філасофіі ў СССР» і інш. Прэмія імя Г. В. Пляханава 1971 за кнігі «Г. В. Пляханаў і яго працы па гісторыі філасофіі» (1960) і «Ленінізм, філасофскія традыцыі і сучаснасць» (1970). Канд. у чл. ЦК КПСС з 1971. Дэп. Вярх. Савета СССР у 1947-50.

Тв.: Белинский: Его философские и социально-политические взгляды. — М., 1939; Развитие материалистической философии в России в ХVIII-XIX веках. —  М., 1940; Очерки по истории русского материализма XVIII и XIX вв. — М., 1942 (разам з Г. Васецкім); Основные черты русской классической материалистической философии XIX века. — Мн., 1949; Философские и социологические взгляды Н. П. Огарёва. — М., 1957; История философии как наука, её предмет, метод и значенне. — М., 1960; Краткий очерк истории философии. — М., 1967 (у сааўт.); Ленинский этап в развитии марксизма и его философии. — М., 1969; Советская социалистическая культура. — М., 1979 (разам з Л. Н,. Коганам); Марксистская философяя в XIX веке: у 2 кн. кн. 2. — М., 1979 (у сааўт.); Н. Г. Чернышевский и современность. — М., 1980 (у сааўт.); Критика современных буржуазных и реформистских фальсификаторов марксизма-ленинизма. — М., 1980 (у сааўт.).