Іванюк Уладзімір Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1998. – Т. 7. – С. 156.

ІВАНЮК Уладзімір Рыгоравіч (н. 23.7.1941, в. Мяфёдавічы Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл.), бел. вучоны ў галіне аховы раслін. Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Беларусі (1992), д-р біял. н. (1982), праф. (1992). Скончыў Брэсцкі пед. ін-т імя Пушкіна (1964). 3 1964 у Бел. НДІ бульбаводства і агародніцтва (у 1986‒89) заг. аддзела імунітэту раслін), з 1989 у Бел. НДІ аховы раслін. Навук. працы па біялогіі ўзбуджальнікаў грыбных і бактэрыяльных хвароб с.-г. культур, распрацоўцы метадаў кантролю і прагнозу мікраэвалюцыі фітапатагенаў, сістэмы кіравання фітасан. сітуацыяй на бульбе і агароднінных культурах, метадах іх селекцыі з комплекснай устойлівасцю да хвароб. Сааўтар сорту бульбы Дабро, памідораў Ружа, Віліна, Калінка і Аранж.Тв.: Проблемы иммунитета сельскохозяйственных растений к болезням. Мн., 1988 (у сааўт); Болезни и вредители овощных культур. Мн., 1994 (у сааўт.).