Імі ганарацца землякі. Прымачук Іван Платонавіч [Электронны рэсурс] // Туристический Кобрин. – Рэжым доступу: https://ikobrin.by/kobrin-139.php. – Дата доступу: 05.09.2017.

ПРЫМАЧУК Іван Платонавіч, вучоны. Нарадзіўся 25 мая 1936 г. у в. Мацы. Кандыдат гістарычных навук (1980), дацэнт (1986), прафесар Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута (МГЭІ) (2001). У 1960 г. закончыў гісторыка-філалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М.Горкага. Працаваў завучам Лужкаўскай школы Маладзечанскага р-на, выкладчыкам Мінскага індустрыяльнага тэхнікума будаўнічых матэрыялаў, інспектарам, начальнікам аддзела Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР, дацэнтам Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта. З 2000 г. узначальвае кафедру сусветнай гісторыі МГЭІ. Аўтар больш чым 40 прац па гісторыі Беларусі. Адзін з аўтараў «Эканамічнай гісторыі Беларусі» (1983, 1996, 1999) і «Экономической истории зарубежных стран» (1996, 1998). Колам яго навуковых інтарэсаў з’яўляюцца міжнародныя сувязі Беларусі ў галіне адукацыі і навукі, станаўленне капіталістычных адносін на тэрыторыі Беларусі ў 2-й палове ХІХ — пачатку ХХ ст.