Іўчанкаў Віктар Іванавіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : у 6 т. – Мінск, 2012. – Т. 4. — С. 229.

ІЎЧАНКАЎ Віктар Іванавіч (н.28.6.1962 в. Хадынічы Кобрынскага р-на), беларускі мовазнавец. Скончыў Брэсцкі пед. ін-т (1985). Доктар філал. навук (2004), праф. (2005). 3 1989 у БДУ (з 1996 заг. кафедры). Даследуе праблемы маўленчай камунікацыі, арфаграфіі, стылі пісьменнікаў У.Караткевіча і Ю.Казакова «Лінгвастылістычная   арганізацыя тэксту: у творчай лабараторыі У.Караткевіча», «Лінгвастылістыка тропаў Юрыя Казакова», абедзве 2002.

Заснавальнік бел. навук. школы дыскурснага аналізу СМІ. Паклаў пачатак фарміраванню лінгвістыкі публіцыст. тэксту як самаст. навук. кірунку ў галіне мовазнаўства і журналістыкі («Дыскурс беларускіх СМІ. Арганізацыя публіцыстычнага тэксту», 2003). Аўтар метадычных дапаможнікаў для
студэнтаў ВНУ.

Тв:. Глагольное сказуемое: методические рекомендации. Минск, 1992; Сучасная беларуская мова. Арфаграфія. Графіка. Лексікалогія (фразеалогія). Мінск, 2001.