120 гадоў з дня нараджэння О. Зарыскага (1899) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016–2020 гг. / Дзяржаўная ўстанова культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. — С. 98.

120 гадоў з дня нараджэння О. Зарыскага (1899)

Зарыскі Оскар (сапраўдныя імя і прозвішча Ошэр Зарыцкі; англ. Oscar Zariski; 24.04.1899, Кобрын – 4.07.1986, Бруклайн, штат Масачусец, ЗША) — амерыканскі матэматык. Нарадзіўся 24 красавіка 1899 года ў г. Кобрыне. У 1927 годзе О. Зарыскі эмігрыруе ў ЗША, дзе працуе ва ўніверсітэце Джона Хопкінса, затым у Гарвардскім універсітэце. Асноўныя працы вучонага ў галіне алгебры. О. Зарыскі выказаў знакамітую гіпотэзу аб уласцівасцях алгебраічных многачленаў (Гіпотэза Зарыскага).У 1944 годзе геніяльны матэматык быў удастоены прэміі Коўла за выдатны ўклад у алгебру. У 1965 годзе Зарыскага ўзнагародзілі Нацыянальным навуковым медалём ЗША, які прысуджаецца Прэзідэнтам краіны. Оскар Зарыскі — лаўрэат прэміі Вольфа за 1981 год. 4 ліпеня 1986 года вялікага матэматыка не стала.

Касцюковіч, М. М. Зарыскі Оскар / М. М. Касцюковіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 2004. – Т. 18, кн. 1. – С. 388.

Зарыскі Оскар // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 46-48.