16 верасня — 60 гадоў з дня нараджэння (1952) І. А. Чароты, літаратуразнаўца, крытыка, перакладчыка / складальнікі: Г. В. Брага, Т. І. Лагош, Н. А. Шашэнька ; рэдактар К. Д. Варанько // Новыя кнігі : па старонках беларускага друку. — 2012. — № 7. — С. 7-8. – (Дадатак).

16 верасня — 60 гадоў з дня нараджэння (1952)

I. А. Чароты, літаратуразнаўца, крытыка, перакладчыка

Іван Аляксеевіч Чарота, выдатны літаратуразнавец, вядомы крытык і перакладчык, таленавіты выкладчык, вядучы у рэспубліцы вучоны-славіст, займае адметнае месца ў беларускай культуры і літаратуры. Член саюзаў пісьменнікаў Беларусі, Расіі і Сербіі, ён піша пра лёсы людзей і цэлых пакаленняў, даследуе гісторыю літаратур і культур славянскіх народаў, гісторыю праваслаўя.

Нарадзіўся I. А. Чарота ў в. Лышчыкі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і селяніна. Вёска размясцілася на мяжы Беларусі, Украіны і Польшчы. Будучы вучоны з маленства асвойваў беларускую, рускую, украінскую і польскую мовы. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1969 г. I. А. Чарота стаў студэнтам філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ). Тут захапіўся сербскай мовай і нават быў рэкамендаваны ў гіды-перакладчыкі, што дало магчымасць атрымання моўнай практыкі. Дзякуючы сербскай мове ён вывучыў іншыя паўднёваславянскія мовы — славенскую і македонскую. У 1974 г. I. А. Чарота скончыў БДУ і тры гады выкладаў рускую мову і літаратуру ў Паляцкішскай сярэдняй школе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1977 г. пачаў працаваць у БДУ, дзе займаў пасады выкладчыка, старшага выкладчыка, дацэнта. Кандыдацкую дысертацыю абараніў у 1987 г. у Ленінградскім дзяржаўным педагагічным інстытуце. 3 1991 па 1994 г. вучыўся ў дактарантуры. Праца “Беларуская літаратура XX стагоддзя і працэсы нацыянальнага самавызначэння” (1998) стала яго доктарскай дысертацыяй. Зараз 1. А. Чарота загадвае кафедрай славянскіх літаратур у БДУ.

Свае навуковыя інтарэсы ён засяроджвае перш за ўсё на літаратурах і культурах славянскіх народаў. Больш за 40 гадоў займаецца вывучэннем беларуска-сербскіх, беларуска-харвацкіх, беларуска-славенскіх, беларуска-рускіх, руска-сербскіх літаратурных сувязей. Іван Аляксеевіч — аўтар шматлікіх навуковых і літаратурна-крытычных прац. Сярод іх асноўнымі з’яўляюцца “Беларуская савецкая літаратура за мяжой” (1988, у суаўтарстве); “Советская литература в связях и взаимодействиях: начало сравнительного и системного анализа” (1989); “Пошук спрадвечнай існасці: беларуская літаратура XX ст. у працэсах нацыянальнага самавызначэння” (1995); “Мастацкі пераклад на беларускую мову: асновы тэорыі і практычныя рэкамендацыі” (1997); “Сербская праваслаўная царква” (1998); “Югаславянскія літаратуры і культуры” (1999, у суаўтарстве з М. Трусам); “Беларуская мова і царква” (2000) і інш.

Ён з’яўляецца таксама складальнікам кніг “Косовская битва продолжается” (2000); “Насустрач Духу. Анталогія беларускай хрыс- ніянскай паэзіі” (2001); “Насустрач Духу. Анталогія беларускай хрысціянскай прозы” (2002); “Слово и Дух: антология русской духовной поэзии (Х-ХХ вв.)” (2003, изд. 2-е 2005, 3-е 2010); “Народ сербскі: яго абрады і звычаі, святы і святыні” (2006) і інш. Усе працы прафесара 1. А. Чароты вызначаюцца шырынёй погляду, веданнем літаратур славянскіх народаў, выяўленнем спецыфікі і тыпалогіі генетычна блізкіх культур. Шмат гадоў вучоны займаецца перакладамі. Яшчэ з пачатку 1980-х гг. выдавецтвы актыўна прыцягвалі яго да працы над перакладамі мастацкай літаратуры. Іван Аляксеевіч ведае славянскія мовы, а таксама царкоўнаславянскую, лацінскую, нямецкую, іспанскую і англійскую. У яго перакладзе выйшлі кнігі Б. Зупанчыча. Б. Нушыча, Ё. Юрчыча, П. Воранца, Д. Янчара і інш. Як перакладчык I. А. Чарота ўнёс значны ўклад ва ўмацаванне сувязей паміж праваслаўнай інтэлігенцыяй Беларсі. Расіі. Сербіі. Украіны. Польшчы. Славакіі. Ён падрыхтаваў на pускай мове варыянт кнігі «Свет с Востока — Light from the East. Православие в Польше (Беласток, 2005); стаў ініцыятарам праекта “Сербское богословие ХХ века», куды ўвайшлі кнігі, перакладзеныя ім. Больш за 15 гадоў вучоны ўдзельнічае ў перакладзе Святого Пісання на сучасную літаратурную беларускую мову.

Іван Аляксеевіч Чарота — акадэмік Сербскай акадэміі навук і мастацтваў; акадэмік Міжнароднай славянскай акадэміі навук, адукацыі, мастацтва і культуры; старшыня Экспертнага савета Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь; навуковы кансультант “Беларускай Энцыклапедыі” па пытаннях, якія тычацца Сербіі, Югаславіі і славянства; сакратар Біблейскай камісіі Беларускага экзархата па распрацоўцы беларускай багаслоўскай тэрміналогіі; выканаўчы рэдактар часопіса “Праваслаўе” і інш. Ён лаўрэат Міжнароднай прэміі імя К. Астрожскага (Польшча) за 1999 г.; прэміі Саюза пісьменнікаў Сербіі (2000) і прэміі Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” (2003). Сінод Рускай праваслаўнай царквы ўзнагародзіў вучонага ордэнам Прападобнага Сергія Раданежскага III ступені (2002), а Сінод Сербскай праваслаўнай царквы — ордэнам Святога Савы III ступені (2007). У 2012 г. I. А. Чарота стаў лаўрэатам Патрыяршай літаратурнай прэміі імя святых Кірылы і Мяфодзія (уручана 29 мая ў храме Хрыста Збавіцеля ў Маскве).

Твoры I. A. Чароты

Тэорыя і практыка мастацкага перакладу : дапам. для студэнтаў філал. фак., якія навучаюцца па спец. 1-21 05 01 “Беларус. філалогія” (па накірунках), 1-21 05 04 “Славян, філалогія”, 1-21 06 01 “Сучас. замеж. мовы” (па накірунках) /1. А. Чарота. — Мінск : БДУ, 2011.- 122, [2] с.

Гісторыя сербскай літаратуры : практыкум для студэнтаў спец. 1-21 05 04 “Славян, філалогія” /1. А. Чарота. — Мінск : БДУ, 2006. — 84, [2] с.

Беларуская мова і царква /1. А. Чарота. — Мінск : [б. в.], 2000. — 175 с.

Аб жыцці і творчасці вучонага

Чарота Іван Алнксеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2003. Т. 17. С. 245.

Чарота Иван Алексеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2008. Т. 7. С. 494.

Чарота Иван Алексеевич // Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 1. Брестская облась : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 2. С. 453.

Чарота Іван Аляксеевіч // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921-2001. Мінск, 2001. С. 298-299.

Чарота Іван // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўн. : у 6 т. / пад рэд. А. I. Мальдзіса. Мінск, 1995. Т. 6. С. 275-277.

Іван Чарота // Беларускія пісьменнікі (1917-1990) : даведнік / [склад. А. К. Гардзіцкі]. Мінск, 1994. С. 584.

Шыбкоўская, К. Паліглот Іван Чарота / Кацярына Шыбкоўская // Беларусь. 2010. № 1. С. 22-23.

Чарота, I. “Я нарадзіўся славістам…” / гутарыў Сяргей Макарэвіч // ЛіМ. 2009. 17 ліп. (№26). С. 4.