180 гадоў з дня нараджэння І. А. Катовіча (1839) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016–2020 гг. / Дзяржаўная ўстанова культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. — С. 100.

180 гадоў з дня нараджэння І. А. Катовіча (1839)

Катовіч Іван (Іаан) Антонавіч (1839 — 1915) – вядомы праваслаўны царкоўны дзеяч, гісторык, публіцыст, журналіст і фалькларыст. Магістр багаслоўя (1873). Іван Катовіч, старэйшы сын протаіерэя Антонія Ануфрыевіча Катовіча, нарадзіўся ў 1839 годзе ў в. Чаравачыцы Кобрынскага павета Гродзенскай губерніі. Атрымаў адукацыю ў Кобрынскім духоўным вучылішчы. Скончыў Літоўскую духоўную семінарыю, Пецярбургскую духоўную акадэмію. Выкладаў у Кобрынскім і Віленскім духоўных вучылішчах, Віленскім рэальным вучылішчы. З 1875 года ён протаіерэй, настаяцель Віленскага Прачысценскага сабора. У 1869-1903 гг. І. А. Катовіч — рэдактар «Литовских епархиальных ведомостей», у якіх змясціў шмат артыкулаў па царкоўных пытаннях. Іван Антонавіч быў членам Паўночна-Заходняга аддзела Рускага геаграфічнага таварыства. І. А. Катовіч даследаваў гісторыю распаўсюджвання хрысціянства на Беларусі, праваслаўных храмаў Кобрына, Вільні.

Катовіч Іван (Іаан) Антонавіч // Асветнікі зямлі Беларускай : энцыклапедычны даведнік. – Мінск, 2001. – С. 223.

Котович Иван (Иоанн) Антонович // Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. — Минск, 2009. – Кн. 1. — С. 505-506.

Чарапіца, В. Катовіч Іван (Іаан) Антонавіч / Валерый Чарапіца // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. – Мінск, 1997. – Т. 4. – С. 149.

Катовіч Іван (Іаан) Антонавіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2017. – С. 65-66.