2023 Даты

Даты // Беларуская думка. – 2023. — № 7. – С. 46-47 : фот.

5 ліпеня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння вучонага-сацыёлага і філосафа Георгія Пятровіча Давідзюка.

Даты

5 ліпеня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння вучонага-сацыёлага і філосафа Георгія Пятровіча Давідзюка, доктара філасофскіх навук, прафесара. Ён па праву лічыцца заснавальнікам беларускай навуковай школы прыкладной сацыялогіі.

Нарадзіўся ў вёсцы Камень-Шляхцінскі (цяпер Акцябр) Кобрынскага раёна. У 1962-1973 гадах узначальваў аддзел сацыялагічных даследаванняў Інстытута філасофіі і права АН БССР. Пад яго навуковай апекай першае пакаленне беларускіх сацыёлагаў займалася распрацоўкай праблем прыкладной сацыялогіі.

Аўтар першых падручнікаў і дапаможнікаў па новай для таго часу дысцыпліне, пад яго рэдакцыяй выйшаў першы ў СССР «Слоўнік прыкладной сацыялогіі».

Працяглы час працаваў у БДУ. Пад навуковым кіраўніцтвам Г. П. Давідзюка 48 аспірантаў абаранілі кандыдацкія, а 12 з іх — доктарскія дысертацыі па сацыялогіі. Чытаў лекцыі ў Іенскім і Білефельдскім (Германія), Люблінскім (Славенія), Кракаўскім (Польшча) універсітэтах. Надрукаваў 150 навуковых прац, у тым ліку ў замежных выданнях.