2023 29 ліпеня 1828

29 ліпеня 1828 [В. П. Энгельгарт] // Звязда. – 2023. – 29 ліпеня (№ 145). – С. 8.

29 ліпеня 1828 [В. П. Энгельгарт]

29 ліпеня 1828 года — нарадзіўся (Гродзенская губерня) Васіль Паўлавіч Энгельгарт, астраном і мецэнат, член-карэспандэнт Пецярбургскай АН, доктар астраноміі: Быў выдатным музыкантам (піяніст, арганіст), прапагандаваў творчасць Міхаіла Глінкі, шмат аўтографаў якога і партытуру оперы «Іван Сусанін» перадаў у Публічную бібліятэку Пецярбурга. У канцы XIX стагоддзя захапіўся расійскай ваеннай гісторыяй, прайшоў па мясцінах, звязаных са ІІІвейцарскім паходам Суворава (1799), дзе на ўласныя сродкі ўстанавіў помнікі і мемарыяльныя дошкі. Сабраныя ім матэрыялы (ядры і зброю з месцаў баёў, мэблю з дамоў, дзе спыняўся Сувораў) перадаў у 1902-м у Сувораўскі музей у Пецярбургу.